СВЯТАПО́ЛК-МІ́РСКІ Пётр Дзмітрыевіч (30.8.1857—29.5.1914),
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1913). Ген.-ад’ютант (1904). З роду князёў Святаполк-Мірскіх (гл.Мірскія). Скончыў Пажскі корпус (1875), Акадэмію Генштаба (1881). Удзельнікрус.-турэцкай вайны 1877—78. З 1895 пензенскі, з 1897 екацярынаслаўскі губернатар. У 1900—02 таварыш (намеснік) міністра ўнутр. спраў і камандуючы асобым корпусам жандараў. У 1902—04 віленскі, гродзенскі і ковенскі ген.-губернатар. Надаваў значэнне развіццю сярод беларусаў нац. самасвядомасці, увядзенню ў бел. каталіцкія парафіі набажэнства на роднай мове. Прызначаў беларусаў-католікаў на некат. чыноўніцкія пасады. Падтрымліваў выдавецкую дзейнасць Віленскай археаграфічнай камісіі. У жн. 1904 прызначаны міністрам унутр. спраў. З мэтай аслаблення рэв. руху імкнуўся прыцягнуць на бок урада бурж.-ліберальную апазіцыю (дазволіў з’езды земскіх дзеячаў, правёў частковую амністыю паліт. зняволеным, аслабіў цэнзуру і інш.). У 1905 пасля студзеньскага расстрэлу рабочай дэманстрацыі (гл.«Крывавая нядзеля») С.-М. звольнены ў адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́СІЛ.
Сесіл (Cecil) Эдгар Олджэрнан Роберт Гэскайн (14.9.1864, Лондан — 24.11.1958), брытанскі дзярж. дзеяч. Скончыў Оксфардскі ун-т (1886), юрыст. З 1906 дэпутат брыт. парламента. З пач. 1-й сусв. вайны ў Міжнар. к-це Чырв. Крыжа. У 1915—16 нам., у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У вер. 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнар. трыбунала для вырашэння міждзярж. спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. УдзельнікПарыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўд.-Афр. Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арг-цыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць яп. агрэсіі ў Кітаі, італьян. — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938; адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін — чл. Лігі Нацый. Нобелеўская прэмія міру 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРО́Ў Аляксандр Мікалаевіч (23.1.1820, С.-Пецярбург — 1.2.1871),
рускі кампазітар. адзін з заснавальнікаў рус.муз. крытыкі. Скончыў вучылішча правазнаўства (1840). У 1840—68 служыў ва ўстановах мін-ваў юстыцыі і ўнутр. спраў. Самастойна авалодаў кампазітарскай тэхнікай. З 1850-х г.удзельнікмуз. вечароў у М.Глінкі. Выступаў за асваенне новых жанраў, у т. л.гіст.-легендарнай і нар.-быт. оперы. Сярод твораў: оперы «Юдзіф» (паст. 1863), «Рагнеда» (паст. 1865), «Варожая сіла» (паст. 1871; завершана жонкай В.Сяровай і М.Салаўёвым); 2 кантаты для салістаў, хору і арк., творы для арк., камерна-інстр. ансамблі, санаты і інш. п’есы для фп., хары, рамансы, апрацоўкі нар. песень; музыка да спектакляў драм.т-ра і інш. Пісаў пра творчасць Глінкі, А.Даргамыжскага, Р.Вагнера, Л.Бетховена і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НГЕЛЬ Пётр Мікалаевіч (15.8.1878, г. Зарасай, Літва — 25.4.1928),
барон, адзін з кіраўнікоў белага руху ў грамадз. вайну 1918—20 на Пд Расіі. Ген.-лейт. (1917 або 1918). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1901), Акадэмію Генштаба (1910). Удзельнікрус.-яп. 1904—05 і 1-й сусв. войнаў. У 1906 служыў у вайсковых фарміраваннях у Прыбалтыцы. Пасля кастр.рэв. 1917 з’ехаў у Крым. У 1918 у Добраахвотніцкай арміі і ўзбр. сілах Пд Расіі: камандаваў коннай дывізіяй, корпусам, з вясны 1919 — Каўк. арміяй. У пач. 1920 пасля канфлікту з А.І.Дзянікіным высланы за мяжу. У крас. 1920 на ваен. савеце выбраны галоўнакамандуючым Рус. арміяй у Крыме, дзе таксама стварыў свой урад. У выніку паражэння ў Паўн. Таўрыі і Крыме 14.11.1920 з арміі эвакуіраваўся за мяжу (Турцыя, Югаславія, Германія). У 1924 стварыў Рус. агульнавайсковы саюз (РАВС) і быў яго старшынёй. Аўтар мемуараў (1928).
Літ.:
Врангель А. Генерал Врангель: Доверие воспоминаний. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОРД (Ford) Джэральд Рудольф (н. 14.7.1913, г. Омаха, ЗША),
палітычны і дзярж.дзеяч ЗША. Скончыў Мічыганскі (1935) і Іельскі (1941) ун-ты. У 1942—46 служыў у ВМФ (удзельнік 2-й сусв. вайны на Ціхім ак.), потым займаўся юрыд. практыкай. У 1948—73 чл. палаты прадстаўнікоў ад Рэсп. партыі, з 1965 лідэр фракцыі рэспубліканцаў у палаце. У час паліт. крызісу 1973—74 (гл.«Уотэргейт») прызначаны віцэ-прэзідэнтам краіны (зацверджаны на пасадзе кангрэсам 6.12.1973), а пасля вымушанай адстаўкі Р.Ніксана 9.8.1974 стаў прэзідэнтам ЗША. Працягваў паліт. курс папярэдняй адміністрацыі, у т. л. на разрадку міжнар. напружанасці (ад імя ЗША падпісаў 1.8.1975 Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры ім у крас. 1975 з Паўд. В’етнама выведзены апошнія вайск. кантынгенты ЗША).
Літ.:
Американские президенты: 41 ист. портрет от Джорджа Вашингтона до Билла Клинтона: Пер. с нем. Ростов н/Д;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМЧУ́К Іван Мацвеевіч (14.2.1901, с. Грушка Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 16.10.1982),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, дзярж. дзеяч Беларусі. Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Смаленскае ваенна-паліт. вучылішча (1924), Харкаўскі камуніст.ун-т імя Арцёма (1929), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1956). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны, баёў на Паўд. фронце, пасля на гасп. рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 вёў падп. дзейнасць у Лагойскім р-не, у лют. 1942 — лют. 1943 камісар партыз. атрада «Мсцівец», адначасова з ліст. 1942 сакратар Лагойскага падп. райкома КП(б)Б, з вер. 1943 камісар, у маі—ліп. 1944 камандзір 1-й антыфаш. партыз. брыгады ў Мінскай вобл. У 1944—59 нам. старшыні Дзяржплана БССР, у 1960—68 старшыня Дзярж.к-таСМБССР па ахове прыроды. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПНІ́Н Мікалай Мікалаевіч (15.5.1873, С.-Пецярбург — 27.6.1945),
расійскі кампазітар, дырыжор, педагог. Скончыў пецярбургскія ун-т (1895) і кансерваторыю (1898, кл. М.Рымскага-Корсакава). З 1902 дырыжыраваў канцэртамі Рус.муз.т-ва, «Рус.сімф. канцэртамі» і інш. У 1906—09 у Марыінскім т-ры. У 1909—14 удзельнік «Рускіх сезонаў» за мяжой. Адначасова ў 1905—18 выкладаў у Пецярбургскай кансерваторыі (з 1909 праф.). З 1918 дырэктар Тбіліскай кансерваторыі. З 1921 у Францыі. Адзін з заснавальнікаў і дырэктар Рус. кансерваторыі ў Парыжы (1925). Для творчасці характэрны традыцыі рус.муз. класікі, уплывы імпрэсіянізму. Сярод твораў: опера «Ванька-Ключнік» (паст. 1932), балеты «Павільён Арміды» (паст. 1907) і «Нарцыс і Эха» (паст. 1911); сімф. творы для арк., у т. л. «Прынцэса Мроя» (1896), сімф. паэма «Мар’я Марэўна» (1909); камерныя інстр. і вак. творы, хары, рамансы (каля 100) і інш. Сярод вучняў А.Гаўк, С.Пракоф’еў, Ю.Шапорын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНУШЭ́ВІЧ Аляксандр Анікеевіч (1899, г. Капыль Мінскай вобл. — 29.10.1937),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Удзельнікпартыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну, потым барацьбы з бандытызмам. З 1922 на парт. рабоце: сакратар Грэскага райкома КП(б)Б, заг. аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акр. к-таў партыі, культуры і прапаганды ЦККП(б)Б. З кастр. 1932 сакратар Мінскага гаркома КП(б)Б. З сак. 1933 да лют. 1936 нарком асветы БССР, потым заг. аддзела Бел.геал. разведкі. Чл.ЦККП(б)Б у 1929—36, чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1931—34, канд. у чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1935—36. Чл.ЦВКБССР у 1931—36, чл. Прэзідыума ЦВКБССР у 1933—36. 19.6.1937 арыштаваны органамі НКУСБССР і 28.10.1937 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР засуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНДЗІ́ЛЫ,
шляхецкі род герба «Лебедзь» у ВКЛ. Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы 14—15 ст.Найб. вядомыя:
Мікалай Юндзілавіч (?—пасля 1527). сын Юндзіла Рачкавіча, кухмістр вял. княгіні ВКЛ Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харунжы земскі (вялікі) у 1506—11, маршалак гаспадарскі ў 1516—27. Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча, маршалак гаспадарскі ў 1538. Андрэй (?—да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча, маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі. Францішак (?—1818), сын Аўгусціна, падкаморы гродзенскі з 1784. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул. Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта. батанік, гл.Юндзіл С.Б. Юзаф (6.1.1794, в. Гарманы Лідскага пав. — 5.4.1877), сын Дамініка, у 1828—33 праф. Віленскага ун-та і дырэктар бат. саду. Францішак (1825—65). сын Уладзіслава, удзельнік паўстання 1863—64, гл.Юндзіл Ф.У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ВАР Міхась (сапр.Карась Міхаіл Андрэевіч; 8.11.1903, в. Міневічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 27.6.1933),
бел.паэт.Удзельнікнац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што праследаваўся ўладамі Польшчы. Працаваў рыбаком. Друкаваўся з 1932. У вершах пераважаюць грамадз. матывы. Светлае, рамант.-летуценнае ўспрыманне жыцця, паэтызацыя бел. песні. прыроды спалучаюцца з абвостраным адчуваннем сац. і нац. несправядлівасці, трагізму жыццёвых супярэчнасцей («Гукі далёкія», «О, мой Нёман мілы», «Вечар», «Думы ў адзіноце», «Мы дзеці нядолі...»); глыбокае гуманіст. спачуванне нар. гору, пачуццё духоўнай еднасці лірычнага героя з прыгнечанымі («Паклон чалавечаму страданню»), вера ў перамогу над няволяй, у шчасце будучых дзён («Зіма»). Настрой яго вершаў часцей журботна-горкі, драм.-балючы. Выкарыстоўваў лірычна-працяжныя інтанацыі, нар.-песенныя паўторы, традыц. паэтычную сімволіку.