Схо́ды ’лесвіца, ступенькі лесвіцы’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.; зах.-бел., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), схо́дкі ’прыступкі’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; паст., Сл. ПЗБ); паводле Сл. ПЗБ (там жа), з польск. schody ’тс’; схо́дцы ’тс’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; Ян., Мат. Гом.), відаць, самастойнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзі́льшчык ’чалавек, што водзіць коней’ (Мат. Гом.). Параўн. важдай ’тс’. Да вадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вазю́ры ’нязграбны, дрэнны абутак’ (маладз., Янк. Мат.). Магчыма, да папярэдняга: ’абутак вазюроў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласцённік ’ласунчык’ (нараўл., Мат. Гом.). З рус. зах. і паўд. сластённик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лашупа́йка ’лушпіна’ (нараўл., браг., Мат. Гом.). У выніку метатэзы з шалупайкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нехупа́вы ’непрыглядны, несамавіты’ (жлоб., Жыв. сл.), ’нясмелы, сарамяжлівы’ (Мат. Гом.). Гл. хупивы.⇉(

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ніссялю́ба ’неахвотна’ (жлоб., Мат. Гом.). Няясна; апошняя частка суадносіцца з любіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзе́жка ’вопратка (падыспад)’. Мат. Гом.). З *пад‑адзʼежка ў выніку рэдукцыі галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падо́днікі ’кальсоны’ (Мат. Гом.). Суфіксальнае ўтварэнне на базе словазлучэння пада дно ’падыспад’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́ндзюх ’страўнік з начынкай’ (Мат. Гом.), ’брухаты, пузач’ (Нар. лекс.). Гл. кіндзюк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)