пале́гчы, ‑ляжа; ‑ляжам, ‑ляжаце, ‑лягуць; пр. палёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; зак.
1. Прыняць ляжачае, гарызантальнае становішча — пра ўсіх, многіх. Мужчыны пазаганялі коней у лозы і паляглі тут жа ў засені.Хадановіч.Калі дзеці палезлі спаць, Іван Пракопавіч падышоў да этажэркі, да кніг.Навуменка.
2. Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны). Палягло на вытаптанай і размоклай зямлі пацямнеўшае жыта.Лынькоў.Густая, рослая трава палегла, пераплялася, зблыталася.Сачанка.
3.перан. Быць забітым, загінуць — пра ўсіх, многіх. Але суровы лёс салдацкі Ім выпаў — выжыць не змаглі. Ляжаць яны ў магілах брацкіх — За мір, за шчасце паляглі.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́люс, ‑а, м.
1. Пункт перасячэння з зямной паверхняй уяўнай восі вярчэння Зямлі. Паўночны полюс.// Мясцовасць вакол гэтага пункта. Яшчэ тыдні за два да ад’езду Толева маці пачала збіраць і старанна ўпакоўваць чамаданы, быццам яны адпраўляліся на які Паўночны полюс.Даніленка.
2.Спец. Адзін з двух супрацьлеглых канцоў электрычнага ланцуга. Дадатны полюс.// Адзін з двух супрацьлеглых канцоў магніта або электрамагніта.
3.перан.; звычайнамн. (по́люсы, ‑саў). Што‑н. зусім супрацьлеглае чаму‑н. Міжволі прыгадаўся Іван Леўкін. Дзве славутасці — Леўкін і Задруцкі. Розныя людзі. Розныя душэўныя полюсы.Дадзіёмаў.
•••
Магнітны полюс — пункт зямнога шара, дзе магнітная стрэлка прымае вертыкальнае становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Рмн. ‑зак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. развязваць — развязаць (у 1 знач.).
2. Канец, завяршэнне чаго‑н. Віця не чакаў, што некалькі слоў, пачутых ім з-за вугла, прывядуць да такой развязкі.Нядзведскі.Міхал замёр, не моргне вока: Развяжа скора, недалёка — Вось-вось пакажацца звяруга!..Колас.//Спец. Вырашэнне канфлікту ў літаратурным мастацкім творы, становішча, якое склалася ў выніку паказаных у творы падзей. Перад намі .. камедыя, заснаваная на традыцыйнай любоўнай інтрызе, з традыцыйнай шчаслівай развязкай — шлюбам, вяселлем.«Полымя».
3. Збудаванне на аўтамабільных дарогах, якое дазваляе патокам транспарту бесперапынна рухацца ў розных напрамках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сан, ‑у, м.
1. Званне, звязанае з пачэсным становішчам, з высокай пасадай у дарэвалюцыйнай Расіі. Сан пасла. Царскі сан. Баярскі сан.//Становішча, якое займае хто‑н. Не знаў я пры знаёмстве нашым, які твой [Хурсан] чын, які твой сан.Аўрамчык./уіран.ужыв.У найвышэйшым сапе Быў дзядзька-прастарэка. Бывала, як прыстане — Уморыць чалавека.Вітка.
2. Званне духоўнай асобы, служыцеля культу. [Аляксей:] — Паказвае [поп] — ты, хлопча, мяне акуратненька гэтак падрэж патроху, паціху, каб сану не парушыць.Чыгрынаў.— Грашыць не будзе [поп], Не дазволіць сан яму святы...Бялевіч.[Лазавік:] — А вы не з духоўных асоб? [Галавеня:] — Угадалі. Насіў расу, але адрокся ад сану.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́на, ‑ы, ж.
1. Пругкая металічная палоска, спіраль і пад., якая, з’яўляючыся дэталлю механізма, процідзейнічае ціску. Баявая спружына. □ Верх у той шапцы трымала з сярэдзіны сталёвая спружына, і ён быў увесь напяты, роўненькі і круглы.Краўчанка.Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю.Жычка.
2.перан.; чаго або якая. Рухаючая сіла чаго‑н. Сапраўды, выяўленне спружын грамадскіх паводзін чалавека — велізарная каштоўнасць мастацтва.Перкін.Пісьменнік .. хоча сам стаць у .. становішча [героя], зразумець унутраных спружыны яго паводзін.Кучар.
•••
Як на спружынах — вельмі хутка, энергічна. Дзед, як па спружынах, падхапіўся (адкуль той і спрыт узяўся!) і пекануў у каршуна.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Заставіць каго‑н. узысці куды‑н., апынуцца дзе‑н.; загнаць каго‑, што‑н. Узагнаць ката на дрэва. Узагнаць машыну на платформу. □ [Богдан:] — Пабачым, ці не можна будзе туды [на сенажаць] скаціну ўзагнаць.Дуброўскі.
2.Разм. Прымусіць устаць, падняцца адкуль‑н., змяніць становішча. [Андрэй:] — Як хочаш, але я цябе [Івана] заўтра рана ўзганю з ложка.Чарнышэвіч.Саскочыла Эма з ложка, Узагнала цялушку на ножкі.Глебка.// Успудзіць. Глухі стрэл узагнаў над гаем варон.Асіпенка.Машына брала пад горку. Праязджалі вёску. На краі дарогі, мінаючы лужыну, узагналі чародку мокрых шпакоў.Пташнікаў.
3. Насадзіць. Узагнаць абручы на бочку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узвы́сіцца, ‑вышуся, ‑высішся, ‑высіцца; зак.
1.Паэт. Узняцца ўвысь, увышыню; падняцца вышэй навакольнага. Кожны парастак прагнуў Узвысіцца дрэвам магутным, Кожны лісцік хацеў Разрасціся ў агромністы ліст.Гілевіч.
2. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча або значэння; узняць свой аўтарытэт. [Высоцкі:] Масква яшчэ больш узвысілася над светам, як сімвал свабоды.Гурскі.[Белавус] убачыў смешную фанабэрыю чатырох маладых хлопцаў, іх наіўнае жаданне ўзвысіцца ў вачах дзяўчыны, якая падабалася.Савіцкі.
3. Павысіцца, стаць больш рэзкім, гучным (пра голас). Гугнявы голас перакладчыка ўзвысіўся ў такой меры, што строй аж жахнуўся.Сабаленка.
4. Узрасці (пра цэны і пад.). Плата за ўваход у музей узвысілася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
circumstance
[ˈsɜ:rkəmstæns]
n.
1) акалі́чнасьць f., вы́падак -ку m.; абста́віны pl.
under no circumstances — ні ў я́кім вы́падку
under the circumstances — у да́дзеных абста́вінах
2) падрабя́знасьць, дэта́ль f.
3) цырымо́нія f.
with pomp and circumstance — зь вялі́кім шы́кам
4) матэрыя́льнае стано́вішча
in easy circumstances — у до́брым матэрыя́льным стано́вішчы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абвяшча́ць
1. erklären vt;
абвяшча́ць несапра́ўдным (für A) úngültig erklären;
абвяшча́ць вае́ннае стано́вішча (у го́радзе) den Áusnahmezustand verhängen (über die Stadt);