ц. хлеб ды хле́ба шука́ць — погов. от добра́ добра́ не и́щут;
пя́тае ц. дзяся́тае — пя́тое че́рез деся́тое
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
РУ́БЕНС ((Rubens) Пітэр Паўэл) (28.6.1577, г. Зіген, Германія — 30.5.1640),
фламандскі жывапісец; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў жывапісу барока. З 1589 жыў у Антверпене. З 1591 вучыўся ў Т.Верхахта, А. ван Норта, О.Веніуса (ван Вена); з 1600 у Італіі, вывучаў творы Мікеланджэла, братоў Карачы, М.Караваджа, жывапісцаў венецыянскай школы. З 1608 у Антверпене, гал. прыдворны жывапісец інфанты Ізабэлы Аўстрыйскай. У ранніх творах выявілася імкненне Р. да адлюстравання італьян. уражанняў у духу нац.маст. традыцый. Не парушаючы прынцыпаў сталага барока, асн. зместам творчасці стала праслаўленне жыцця ў яго стыхійных праяўленнях. У творах ствараў ілюзію неабсяжнай прасторы, разбураў ізаляванасць выяў кампазіцыі. Манум.рэліг. творы пач. 1610-х г. поўныя дэкар. размаху, асіметрычныя, падначаленыя неспакойнаму, складанаму рытму; фігуры часта выяўляюцца ў руху і рэзкіх ракурсах, шырока ўжыты кантрасты святлаценю: «Узняцце крыжа» (каля 1610—11), «Зняцце з крыжа» (каля 1611—14). Пісаў карціны на міфалагічныя тэмы, парадныя партрэты ў рэчышчы нідэрландскіх традыцый 16 ст. («Аўтапартрэт з Ізабэлай Брант», 1609), якім уласцівы інтымная прастата кампазіцыі, дасканаласць прапрацоўкі мадэлі і адзення, стрыманы вытанчаны каларыт. У 1612—20 творчасць Р. дасягнула росквіту ў работах на біблейскія сюжэты і тэмы ант. міфалогіі, якія ён трактаваў з выключнай смеласцю і свабодай выяўлення прыгажосці аголенага чалавечага цела, апявання пачуццёвай радасці зямнога быцця: міфалагічныя кампазіцыі «Саюз Зямлі і Вады» (каля 1618), «Выкраданне дочак Леўкіпа» (каля 1619—20), «Персей і Андрамеда» (каля 1620—21). Фігуры людзей, ант. божастваў, жывёл на фоне квітнеючай прыроды або фантаст. архітэктуры ў яго карцінах сплятаюцца ў складаныя кампазіцыі, гарманічна ўраўнаважаныя або прасякнутыя дынамікай (два варыянты «Страшнага суда», каля 1615—16 і каля 1618). Паступова адмаўляўся ад характэрнага для ранніх твораў лакальнага колеру, дасягнуў выключнага майстэрства ў перадачы градацый святла і колеру, паветраных рэфлексаў. Пейзажы Р. («Возчыкі камення», каля 1620) часцей прыдуманыя, але поўныя адчування гарманічнасці і цэласнасці асяроддзя. Каля 1611—18 спраектаваў свой дом у Антверпене, арх. аблічча якога вылучалася тэатралізаванай раскошай. У 1615—20 Р. набыў шырокую вядомасць. З 1617 майстэрня Р. (яго вучні і памочнікі А. ван Дэйк, Я.Іорданс, Ф.Снейдэрс) выканала паводле яго эскізаў шэраг серыйных, манум.-дэкар. кампазіцый («Гісторыя Марыі Медычы», каля 1622—25). З выключным майстэрствам і пачуццёвай пераканаўчасцю Р. перадаваў знешнасць і асаблівасці характару мадэлі ў парадных партрэтах («Т.Эрэндэль з сям’ёй», 1620; «Марыя Медычы», каля 1622—25). Асаблівай віртуознасцю вылучаюцца інтымныя партрэты, у т. л. «Партрэт камерысткі інфанты Ізабэлы» (каля 1625), дзе з дапамогай празрыстых каляровых пераходаў і мяккіх рэфлексаў перададзена трапяткая жыццёвасць мадэлі. Пасля смерці першай жонкі (1626) Р. часова адышоў ад жывапісу; быў на дыпламат. службе, наведаў Галандыю, Іспанію, Англію. Карціны 1630-х г. вылучаюцца большай стрыманасцю маст. сродкаў, жывапіс становіцца больш інтымным і задушэўным, каларыт страчвае шматколернасць і будуецца на багацці колеравых адценняў, вытрыманых у эмацыянальна насычанай чырвона-карычневай гаме. Пісаў партрэты сваёй другой жонкі («Алена Фаўрмент з дзецьмі», каля 1636; «Футра», каля 1638—40) часам у вобразе міфал. і біблейскіх персанажаў («Вірсавія», каля 1635), сцэны вясковых свят («Кермеса», каля 1635—36), пейзажы («Пейзаж з вясёлкай», каля 1632—35), карціны на тэмы ант. міфалогіі («Вакх», паміж 1638 і 1640). Віртуознасцю жывапісу, строгасцю і лаканізмам маст. сродкаў вылучаюцца «Тры грацыі» (1638—40), «Аўтапартрэт» (каля 1637—40). Аўтар шматлікіх малюнкаў.
Літ.:
Лазарев В.Н. Рубенс // Лазарев В.Н. Старые европейские мастера. М., 1974;
П.П.Рубенс: Письма. Док. Суждения современников. М., 1977;
Лебедянский М.С. Портреты Рубенса. 2 изд. М., 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
1.што. У вайне, у барацьбе адабраць захопленае ворагам або завалодаць тым, што належыць ворагу.
2.перан.; каго-што. Дамагчыся чаго‑н., здабыць што‑н. у выніку барацьбы, настойлівасці, працы, выратаваць каго‑н. [Бабейка:] — Нават пасля вайны адваявалі гектараў пяцьдзесят у балота — вунь, бачыце, чарнее ралля, гэта ўзаралі на зіму.Хадкевіч.[Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў ад смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць.Васілевіч.
3.Разм. Пазбавіцца сілы, моцы ваяваць. [Царская дачка:] — Зноў ідзе на наша царства вялікае войска аж трох каралёў. А бацька мой стары ўжо — ваяваць не можа. Ці не паехаў бы ты за яго? — Куды мне ехаць, — кажа салдат. — Я ўжо сваё адваяваў.Якімовіч.
4.Разм. Праваяваць нейкі час, скончыць ваяваць. Адваяваць два гады. □ Не дачакаўся ў гэты час суровы, Стары шасцідзесятае вясны, Знайшоў спакой на могілках вясковых, Адваяваўшы спраўна тры вайны.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Кусаючы, грызучы, давесці да смерці; загрызці. Воўк заеў каня.// Даняць, замучыць укусамі (пра насякомых). Камары чуць не заелі.
2.чым. З’есці што‑н., каб заглушыць непрыемны смак ад з’едзенага ці выпітага раней. Заесці лякарства цукрам. □ У часе вячэры любіў [Гендарсан] прапусціць кілішак спірту, заесці смачнай кілбасой.Чарнышэвіч.
3.перан.Разм. Замучыць, дапячы папрокамі, прыдзіркамі і пад. — А не паступлю [у інстытут], дык цяпер паеду! Каб вы мяне тут не заелі да смерці!Мехаў.//перан. Аказаць згубны ўплыў на каго‑н. Нуда заела. □ — Не, брат Янка, нельга доўга заставацца на адным месцы, бо яно цябе заесць і ашальмуе.Колас.
4.безас. Зашчаміць, перакасіць, перашкаджаючы руху. Руль заела. □ У кулямёце, відаць, нешта заела, партызан злосна стукаў кулаком па дыску.Жычка.
5.безас.Разм. Балюча крануць, глыбока ўсхваляваць. Яшчэ Валодзьку заела, што Надзя за два дні столькі грошай растранжырыш.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наблі́зіцца, ‑бліжуся, ‑блізішся, ‑блізіцца; зак.
1.дакаго-чаго і без дап. Рухаючыся, перамясціцца на больш блізкую адлегласць у адносінах да каго‑, чаго‑н. Наблізіцца да стала. Наблізіцца да будынка. □ Камендант наблізіўся да Арцёма, расшпіліў кабуру.Бажко.Хутка атрад наблізіўся да.. штаба брыгады.Сіняўскі.Усе прытаіліся і, калі паляўнічыя наблізіліся, хлапчукі пачулі голае Лёні.Ваданосаў.//без дап. Стаць больш блізкім у прасторавых адносінах. Станцыя наблізілася зусім нечакана.Гамолка.
2. Стаць больш блізкім па часу. Пакуль [Дубіцкія] павялі парадак у хаце, наблізіўся вечар.Чарнышэвіч.Праз два дні наблізіліся баі.Грахоўскі.Наблізілася старасць — захацелася адпачынку.Пестрак.
3. Стаць больш чутным. Лёгкія крокі неўзабаве наблізіліся да дзвярэй, у якія выйшла дзяўчына.Мурашка.Трэск галля наблізіўся, і Тоня крыкнула: — Стой! Хто ідзе?..Шчарбатаў.
4. Стаць блізкім або бліжэй да каго‑, чаго‑н. Наблізіцца да народных мас.
5. Стаць падобным на каго‑, што‑н. Наблізіцца да ідэалу. Наблізіцца да сусветных стандартаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да ночы, уласцівы ёй. Даўно растаў у начным небе след апошняй ракеты, а людзі яшчэ і не думалі разыходзіцца.Гамолка.
2. Такі, які бывае ноччу. Праходжу моўчкі я начную плошчу, І ловяць сутарэнні гулкі крок.Панчанка.Павярнулася [Ларыса] і знікла за маліннікам у гушчыні цёмнага начнога саду.Мурашка.// Які адбываецца ноччу. Начны паход. Начная праца. □ Ішоў.. вялікі начны бой, біла артылерыя, гарэлі вёскі.Шамякін.// Які працуе, дзейнічае ноччу. Вінавата і разгублена спрабаваў апраўдвацца начны вартаўнік Уладзімір Вашэсцік: — Людцы добрыя, хіба ж за ўсімі дагледзіш?..Шчарбатаў.Начным цягніком, як гэта часта бывала, Кузьма Гартун вяртаўся з дальніх калгасаў у МТС.Дуброўскі.// Які прызначаны для выкарыстання ноччу. Начная кашуля. □ [У бакавым пакойчыку] стаяў чыста прыбраны ложак, начны столік і два крэслы.Новікаў.
3. Такі, актыўнасць якога прыпадае на ноч (аб некаторых жывёлах, насякомых, раслінах). Начны матыль. Начная фіялка. □ Начная птушка абзывалася нясмела.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне.Паўлаў.//што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека.Навуменка.//што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка.Краўчанка.
2.перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны.Сапрыка.Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм.
1. Дакранацца кароткім рэзкім рухам да каго‑, чаго‑н.; штурхаць. Пхаць у грудзі. Пхаць суседа локцем.
2. Штуршкамі прымушаць рухацца куды‑н., у якім‑н. напрамку. Пхаць тачку. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман ва ўсё горла.Колас.Лёдзя ўпарта пхала і пхала ложак, пакуль хворыя жанчыны не ўзнялі гвалту.Карпаў.
3. Паспешліва засоўваць, запіхваць што‑н. куды‑н. Таццяна.. паспешліва пачала пхаць у чамадан бялізну, гальштукі, шкарпэткі, пакуначкі з дамашняй ежай.Карпаў.Старая выняла з кошыка хлеб, каб паказаць, як яго мала, а потым, пазіраючы ў твар суседцы, пхала адной рукой хлеб у кошык.Галавач.
4. Даваць што‑н. у вялікай колькасці, звыш меры. [Павал:] — Мацвей і вясною з камітэцкага аўса карысць меў і цяпер яму падсунулі два пуды грэчкі. Гультай, не хоча рабіць, а яму ўсё пхаюць.Чорны.// Прымушаць каго‑н. есці, піць вельмі многа або супраць жадання. Пхаць ежу дзіцяці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарбо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Скрыначка, бляшанка і пад. з вузкай шчылінай для збірання, назапашвання грошай. Устаўшы раніцай,.. [Юра] разбіў сваю фарфоравую скарбонку і пералічыў грошы. Было аж дваццаць два рублі.Бяганская.На камодзе яго [Шулікава] ўвагу прыцягнула скарбонка, зробленая ў выглядзе прыгожага белага сабачкі з чырвоным банцікам на шыі.Васілёнак.// Бляшанка для збору ахвяраванняў (у царкве, на відовішчах і пад.). А ў царкве ўсё прыбывае Падманутых людзей. Грыміць Царкоўная скарбонка!Корбан.У зале пачыналіся скокі, і медныя гукі аркестра зліваліся з бразга[там] медзякоў у пустыя скарбонкі.Гартны.//перан. Запас грошай; асабовы рахунак эканоміі сродкаў. [Кіра:] — Мы, тата, у камсамольскую скарбонку не адну тысячу паклалі.Карпаў.У скарбонку ашчаднасць пакладзены новыя тысячы рублёў.«Звязда».
2. Тое, што і скарбніца (у 2 знач.). На шчасце, паявіўся Кібрык, які быў сапраўднай скарбонкай розных звестак і чутак.Шыцік.Аповесць «Дрыгва» ўвайшла ў скарбонку не толькі беларускай, але і ўсёй савецкай літаратуры.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)