1.дачаго. Імкненне задаволіць ненасытнае жаданне чаго‑н. Гэтая хцівасць да грошай у Майбарады мяне дзівіць і абражае.Скрыган.
2. Сквапнасць, карыслівасць. Зоя Лагодзіч зрабіла адкрыццё, што хцівасць Дывінца, пра якую намякала Ліля, вымусіла.. брыгадзіра займацца спекуляцыяй.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.(смелое стремление) сме́лае імкне́нне, сме́лае парыва́нне; (риск) ры́зыка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
*Інвэ́нцыя, інвэ́ньція ’імкненне што-н. зрабіць, звычайна дрэннае’ (Бяльк.). Ст.-бел.инвенция ’знаходлівасць, вынаходлівасць’ (сярэдзіна XVII ст.) запазычана са ст.-польск.inwenсуja, якое з лац.inventio (Булыка, Лекс. запазыч., 131). У рускай инвенция з 1705 г. таксама праз польскае пасрэдніцтва (Біржакова, Очерки, 363; Фасмер, 2, 130). Семантычныя змены на беларускай глебе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
негатыві́зм, ‑у, м.
Спец.
1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.
2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.
3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ánliegenn -s, - про́сьба; зада́ча, імкне́нне;
ich hábe ein ~ an Sie у мяне́ да Вас про́сьба [спра́ва]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АФІЛІЯ́ЦЫЯ (ад англ. affiliate далучаць, звязваць),
1) імкненне чалавека да аб’яднання, знаходжання ў супольнасці з інш. людзьмі. Тэндэнцыя да афіліяцыі ўзрастае ў выпадку ўцягнення суб’екта ў патэнцыяльна небяспечную, стрэсавую (гл.Стрэс) сітуацыю. Блізкасць да інш. людзей зніжае трывогу, змякчае фізіял. і псіхал. стрэсы. Блакіраванне афіліяцыі выклікае пачуццё адзіноты, адчужанасці, параджае фрустрацыю.
2) Прыём у члены; далучэнне ў якасці аддзялення, філіяла і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСМАРФАМА́НІЯ (ад дыс... + марфа... + манія),
псіхічнае расстройства, якое выяўляецца хваравітай упэўненасцю ў наяўнасці выдуманай фіз. заганы. Уласціва пераважна падлеткаваму ўзросту (як і дысмарфафабія) і тычыцца бачных участкаў цела, фігуры і палавых органаў. Часцей праяўляецца ў выглядзе звышцэнных ідэй або трызнення, звычайна суправаджаецца стараннай маскіроўкай сваіх перажыванняў, імкненнем да выпраўлення выдуманага дэфекту любым шляхам. Пры гэтым магчымы імкненне да самагубства, самапашкоджанне, розныя віды самалячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
індывідуалі́зм
(фр. individualisme, ад лац. individuus = непадзельны)
1) тып светапогляду, у аснове якога ляжыць супрацьпастаўленне асобы (індывідуума) грамадству;
2) імкненне да выражэння сваёй асобы, індывідуальнасці ў супрацьпастаўленні сябе калектыву; паводзіны, якія выражаюць такое імкненне.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
батмагене́з
(ад гр. bathmos = ступень + -генез)
эвалюцыйная канцэпцыя, паводле якой у аснове прагрэсіўнага развіцця жывых арганізмаў ляжыць унутранае імкненне да самаўдасканалення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
свабодалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць свабоду, незалежнасць, які імкнецца да свабоды, незалежнасці. Свабодалюбівыя народы.// Прасякнуты любоўю да свабоды, незалежнасці, які выражае імкненне да іх. Свабодалюбівыя погляды. Свабодалюбівыя вершы. □ Нічога, нічога, што тысячы лі Пралеглі паміж франтавой паласой, Паміж рубяжамі карэйскай зямлі І песняй свабодалюбівай маёй!Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)