Ра́га ’струменьчык чаго-небудзь вадкага’ (ТСБМ), ’пісаг’, ’пацёк поту’ (Сцяшк.), ра́гі ’сляды на брудным ад пылу твары’ (слонім., Арх. Бяльк.), ’пацёкі поту ці слёз’ (ЛА, 4; Сцяшк. Сл.), суфіксальныя ўтварэнні ад таго ж кораня рага́йды, рага́лы ’нацёкі поту ці слёз’ (Сцяшк. Сл., ЛА, 4), ’нацёкі на запацелых вокнах’, ’пацёкі на дзвярах пасля фарбавання’, ’брудныя плямы’ (Сл. ПЗБ). Версіі пра балцкае паходжанне слова — з літ. rãgas ’рог’ і вытворных ад яго ragava, raguva ’роў’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 128), літ. rȧ́gtis, riáugtis ’хмурыцца, збірацца на дождж’ (Грынавяцкене, LKK, 30, 116); з літ. rãgės, rõgutės ’сані’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 147) або з regė́ti ’бачыць’ (Саўка, Запісы, 23, 56) — падаюцца малаверагоднымі. Параўнанне з славен. rag, raga ’лядзяш’, а таксама srag, srága ’капля поту, крыві, слёз’, харв. дыял. srȁga ’капля’, ’дахавы жолаб’, дзе пачатковае s‑ можна патлумачыць як s‑mobile, таксама выклікае пэўныя цяжкасці пры этымалагізаванні. Цяжка схіліцца да якой-небудзь канкрэтнай версіі: або звязваць са ст.-інд. sárga ’струменьчык, які цячэ, ліецца’, sṛjátiцячы’, або рэканструяваць *sporga і параўноўваць з лац. spargo ’раскідваць’, ’рассыпаць’, або ўзводзіць да *sréz < *kʼerg. Іншыя мяркуюць, што зыходным значэннем srága было ’кропля’ і адмаўляюць сувязь з літ. sir̃gti ’быць хворым’, а выводзяць з *sorəga да і.-е. *serH‑цячы’, ст.-інд. sáratiцячы’, sárga ’ліе’, якія з *selgʼ (агляд версій гл. Бязлай, 3, 301; Скок, 3, 314; Куркіна, Диал. структура, 117). Бязлай прапануе таксама іншае тлумачэнне славенскай лексеме. Улічваючы, што існуе словазлучэнне potne srage ’кропелькі поту’, ён збліжае слова з літ. sir̃gti ’быць хворым’, pasargà ’хваравітая слабасць’, лат. sìrgt ’быць хворым’, sērga ’хвароба’. Паколькі ў славенскай і сербска-харвацкай мовах ёсць словы kapja, kap са значэннем ’хвароба’, то ён мяркуе, што значэнне ’апаплексія’, ’сардэчны ўдар’ з’явілася ў славенскай лексеме раней за ’капля’, якое пазней выцесніла яго (Бязлай, Eseji, 116–117). Іншай думкі прытрымліваецца Борысь (ЗФЛ, 25, 2, 17; Czak. stud., 45–46); далучаючыся да рэканструкцыі Міклашыча (316) прасл. *sorga, ён канстатуе яе няпэўнасць у сувязі з адсутнасцю іншаславянскіх адпаведнікаў. Улік беларускіх адпаведнікаў схіляе да прасл. *(s)ōrga, што ўяўляе ступень чаргавання да *rogъ (параўн. Бязлай, 3, 144), гл. рог1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салупа́ць ’высоўваць язык, лізаць’, салу́п, салы́п ’аддзеяслоўная часціца, якая азначае частае высоўванне языка’ (Нас., Бяльк.), салапе́ць ’тс’ (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49), салапа́ць ’высоўваць язык, балбатаць’ (Сл. ПЗБ); сюды ж *селяпа́ць, селепа́ць ’хутка чэрпаць, сёрбаць, хлёбаць лыжкаю’, *саляпану́ць, салепану́ць ’сцябаць чым-небудзь гнуткім’, *селяпа́йла > селепа́йла ’хто хутка чэрпае лыжкаю’ (Нас.). Часцей ужываецца з прыст., параўн. высалапіць, асалапець (гл.). Бел.-укр. ізалекса: укр. солопі́ті, высолопі́ти; у рус. гаворках (солопи́ть ’высоўваць язык, лізаць’, вы́солопить) толькі на сумежных з бел. гаворкамі тэрыторыях (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49). Фасмер (3, 714) лічыць гукаперайманнем. Паводле Мартынава (там жа; Лекс. Палесся, 14) пранікненне з балт. моў, гл. падрабязна ЭСБМ, 2, 282. Трубачоў (Слав. языкозн. V, 177) высунуў гіпотэзу аб сувязі разглядаемых усх.-слав. слоў са ст.-слав. слѣпати ’скакаць’, рус.-ц.-слав. слѣпатицячы, біць крыніцай’; на яго думку, яны працягваюць прасл. дыял. *vysolpiti, *vyselpiti, *vyselpati, *selpati. Гэта сувязь была намечана яшчэ ў Патабні (гл. Патабня, К истории, 206). Фасмер, 3, 715 рускі гідронім Солпа таксама звязваў з вышэйназванымі стараславянскімі і царкоўнаславянскімі словамі, прыцягваючы сюды ж ст.-слав. слапъ ’хваля’, чэш. slap ’парог на рацэ’, серб.-харв. сла̑п, славен. slȃp ’вадаспад; вал, хваля’; сюды ж і балг. слап ’хваля’, макед. слап ’вадаспад’. Агляд усіх версій і семантыкі гл. Анікін, Этимология–1982, 65 і наст., які рэканструюе прасл. *selpati, *sьlpati, *solpъ, якія ўзыходзяць да і.-е. *sel‑ ’скакаць’ з семантычным пераходам ’скакаць’ — ’бурна цячы, струменіць’, уласна кажучы ’скакаць (аб вадзе)’. Прыцягваючы для параўнання яшчэ ўкр. палес. совпатисʼ ’тыкацца, таўчыся’ (гл. і бел. соўпаць(ца)) < прасл. *sъlpati sę (’высунуць язык’, уласна ’выткнуць язык’, а ’тыкацца’ — гэта своеасаблівы варыянт ’скакаць’), для беларуска-ўкраінскай групы ён рэканструюе прасл. *solpati (салупаць) з адпаведнікамі ў славен. slápatiцячы, выпарацца’, серб.-харв. slàpati ’удараць (па вадзе)’, *solpěti (салапе́ць, славен. slapéti ’сцякаць уніз’, укр. солопі́ти ’глядзець бессэнсоўна’, *selpati ’селепаць’, ст.-слав. слѣпати, *vysolpiti ’высалапіць язык’. Гл. яшчэ Супрун, Веснік БДУ, 1970, 3, 58: бел. асалапець, высалапіць разглядаў як кантамінацыю прасл. *solp‑ і *slop‑, параўн. польск. osłupieć; крытыку яго версіі і гіпотэзы Мартынава гл. Анікін, там жа; гл. яшчэ Скок, 3, 279.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АСТЭНАСФЕ́РА

(ад грэч. asthenēs слабы + сфера),

Гутэнберга слой, слой паніжанай вязкасці ў верхняй мантыі Зямлі, які падсцілае літасферу. Вылучаюць па паменшанай скорасці праходжання сейсмічных хваляў і павышанай электраправоднасці адносна літасферы і астатняй мантыі. Астэнасфера складзена з перыдатытаў, рэчыва якіх знаходзіцца ў пластычным і вязкім стане, можа цячы і ствараць гідрастатычную раўнавагу (ізастазію). Пад акіянамі пашырана ўсюды з глыб. 50—70 км, пад кантынентамі адзначана з глыб. 80—100 км, найб. выразная — у тэктанічна актыўных зонах стараж. платформаў і пад маладымі платформамі. Пад астраўнымі дугамі астэнасфера шматслойная (поліастэнасфера). Рэчыва астэнасферы ў такіх структурах часткова расплаўлена (на 1—10%). Пад стабільнымі ўчасткамі стараж. шчытоў і дакембрыйскіх пліт выяўлена не ўсюды. Ніжняя мяжа астэнасферы знаходзіцца на глыб. 250—300 км (да 400 км). На тэр. Беларусі астэнасфера вылучаецца пад Беларускай антэклізай на глыб. 200—210 км (магутнасць 20—30 км) і пад Прыпяцкім прагінам на глыб. 90—100 км (магутнасць да 140 км). Рэчыва астэнасферы ўдзельнічае ў фарміраванні пакладаў карысных выкапняў, з ёй звязаны працэсы магматызму і метамарфізму.

Астэнасфера адкрыта ў 1914 Дж.Барэлам. Першае пацвярджэнне яе існавання атрымаў у 1926 Б.Гутэнберг (адсюль другая назва). Ён паказаў, што ў астэнасферы адбываюцца працэсы, якія выклікаюць гарызантальныя і вертыкальныя рухі блокаў літасферы.

Г.І.Каратаеў.

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сярто́ліцца ’быць у неспакоі, неспакойна пачувацца, сядзець’ (лаг., Гіл.), ’выконваць доўгую і цяжкую работу’ (ушац., Нар. лекс.). Словаўтваральны варыянт да сёртаць (гл.): *sьrtati > *sьrt‑olʼa > sьrt‑ol‑iti (sę), што да прасл. *sьrt‑ < і.-е. *ser‑цячы, рухацца’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Параўноўваюць з балг. дыял. ср̥тим ’цяжка, з намаганнем працаваць’ (Пятлёва, Этимология–1985, 18). Сюды ж, магчыма, і ўкр. се́ртувати ’цягаць сюды і туды’, якое выводзіцца з польск. certować ’цырымоніцца, браць удзел у барацьбе, змагацца’ < лац. certo ’змагаюся’ (ЕСУМ, 5, 222), што не выключае кантамінацыі згаданых дзеясловаў. Адносна экспрэсіўнага суф. ‑oli‑ гл. Борысь, Etymologie, 697.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stream2 [stri:m] v.

1. цячы́, выцяка́ць; лі́цца, струме́ніцца;

a streaming cold мо́цны на́смарк;

stream with perspiration абліва́цца по́там;

Her eyes streamed tears. У яе з вачэй цяклі слёзы.

2. разма́хваць, развява́цца;

Her hair streamed (out) in the wind. Яе валасы развяваліся ад ветру.

3. ху́тка, імклі́ва ру́хацца; прано́сіцца;

The children streamed out of their classroom. Дзеці рванулі з класнага пакоя.

4. размярко́ўваць шко́льнікаў па пато́ках або́ па кла́сах у зале́жнасці ад іх здо́льнасцей, схі́льнасцей і да т.п.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бе́гчы, бягу, бяжыш, бяжыць; бяжым, бежыце, бягуць; незак.

1. Хутка рухацца, перамяшчацца, моцна адштурхоўваючыся ад зямлі нагамі. З перакошанымі ад страху тварамі беглі салдаты з насілкамі, з лапатамі. Лынькоў. // Імкліва накіроўвацца куды‑н., рухацца ў якім‑н. напрамку. — Ромка! Сюды! — закрычаў Віталік. Павярнуўся і пусціўся бегчы на вуліцу. Даніленка. // Спяшаючыся, ісці куды‑н. Бегчы на працу. □ [Гвардыяніха:] — Ой, заседзелася я, чэснае слова... Трэба бегчы. Зарэцкі.

2. Далёка без канца цягнуцца (пра дарогу, сцежку і пад.). Сцежка ў вёску бяжыць, пятляе паміж надрэчных кустоў. Брыль. // Распасцірацца, пралягаць; мець які‑н. напрамак. Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна без заганы Зялёны дол гаспадары. Колас.

3. Ліцца, цячы бесперастанным патокам. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас. Вада бегла імклівымі ручаінамі з узгорку, з хвойніку. Чорны. // Цячы цурком. За каўнер струменямі сцякае вада і бяжыць па целе. Шамякін. Слёзы беглі па [Марыліным].. схудзелым твары. Крапіва. // Выцякаць цераз край пры награванні, браджэнні. Малако бяжыць. Цеста бяжыць. // Хутка рухацца, перамяшчацца (пра хвалі, воблакі, агонь і пад.). Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, І ўсё навокала сном адвечным спіць. Багдановіч.

4. Праходзіць, працякаць (пра жыццё, час). І як бяжыць час: прыязджала маленькая Караліна, усяго год чатырнаццаць было Сузану, а цяпер у яго ўжо дзеці, двое дачок... Лынькоў. Прывет вам, вольныя паэты, Хай час ваш радасна бяжыць! Купала. Як аслупянелы, стары доўга стаяў на адным месцы, пакуль стаў заўважаць адзнакі таго, што жыццё бяжыць. Чорны. // перан. Наступаць, падыходзіць. Сакавік ідзе бадзёра, Побач з ім вясна бяжыць. Галіноўская.

5. Адступаць пад націскалі якой‑н. сілы (пра разбітую армію, войска і пад.).

6. Рухацца, перамяшчацца (пра машыны, паязды і пад.). Па дарогах адна за другой бягуць перагружаныя збожжам, машыны, ззаду за імі цягнуцца высокія слупы пылу. Дуброўскі.

7. Мільгаць (пра ўяўны рух прадметаў, каля якіх чалавек вельмі хутка рухаецца). Бягуць насустрач прыгарады, дачныя пасёлкі з пералескамі, усё цудоўнае Падмаскоўе з карагодамі па-дзявочаму стромкіх белых бярозак. Сяргейчык. // Хутка несціся, рухацца (пра хмары, цені і пад.). Як праходзіў паўз.. [скверык] трамвай, рухавае святло бегла па дрэвах. Чорны.

8. Пашырацца, даносіцца, далятаць (пра гукі). З клуба бяжыць на вячэрнія кварталы музыка раяля, песні і смех. Чорны. // Распаўсюджвацца, пашырацца (пра чуткі, звесткі). Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ўраўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.

9. перан. Узнікаць, цячы (пра думкі). Бягуць, не спыняюцца думкі-саколкі. Купала.

•••

Бегма (бягом) бегчы — вельмі спяшацца; не ісці, а бегчы.

Бегчы без аглядкі — вельмі хутка бегчы.

Бегчы за вачыма — не выбіраючы шляху.

Бегчы з усіх ног — вельмі хутка, імкліва.

(Бегчы, ісці) куды вочы глядзяць — без пэўнага кірунку, не выбіраючы шляху.

(Бегчы) куды папала — без разбору, не выбіраючы месца, шляху.

Бегчы на ўсю сілу — вельмі моцна, хутка.

Бегчы як жару ўхапіўшы — як мага хутчэй, стрымгалоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stream

[stri:m]

1.

n.

1) бру́я f., струме́нь -я m.; руча́й-я́, раўчу́к -а́ m.

2) плынь, плы́ня f.

3) пато́к -у m. (крыві́, сьлёзаў)

4) праме́нь -я m.

a stream of light — праме́нь сьвятла́

2.

v.i.

1) бруі́ць; бруі́цца; струме́ніць

2) лі́цца, цячы́, цурчэ́ць

3) разьвява́цца, луна́ць

Flags streamed in the wind — Сьцягі́ разьвява́ліся на ве́тры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Маква́ ’дождж’ (ельск., Мат. Гом.), укр. моква́ ’слота, мокрае надвор’е’, ’нізкае, заліваемае вадой месца’, рус. дан. моква́ ’сырасць’, польск. mokwa ’дождж’, славац. mokva ’вадкасць’, moskva ’мокрае збожжа’, mokvať ’мокнуць’, ’сачыцца (аб ране)’, ’пацець (аб войнах)’, mokvavý ’сыры’; чэш. mokvavý ’які мокне’, mokvatiцячы (аб гнойнай ране)’, ’раставаць (аб лёдзе, снезе)’, славен. močvírje ’балота, дрыгва, балацявіна’, močvírnat ’балоцісты, багністы’, серб.-харв. мо̏чвар ’сырасць, макрата ад дажджу’, ’дажджлівае надвор’е’, мо̀чвара ’лужа, стаячая вада, балота’, макед., балг. мочур ’балота, дрыгва’, ’багністая мясцовасць’. Прасл. moky, mokъve (Фасмер, 2, 639). Менш верагодна Махэк₂ (372). Ён у канчатку слова бачыць ‑var, якое рэдукавалася ў ‑va паводле слоў на ‑а (напр., mokrota).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныра́ць ’даваць нырца’ (Яруш., ТСБМ), зак. тр. нырну́ць (Яруш., ТСБМ, Сл. ПЗБ), укр. ниряти, нирнути, рус. нырять, нырнуть, серб.-харв. по́‑нирати ’знікаць, цячы пад зямлёй’, балг. ни́рна ’даваць нырца’. Выводзіцца з прасл. *nyr‑, падоўжанай асновы на базе *nъr‑, што ўзнікла аслабленнем ступені *nor‑, параўн. тураўск. нора́ць ’тс’; іншыя варыянты асновы дэманструюць розныя ступені чаргавання: *nьr‑, *ner‑, *nir‑, *nar‑, *nur‑ (Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227), паводле Фасмера (3, 92), дастаткова старажытныя, гл. нуры́ць ’падаць тварам на зямлю’, пану́ры, славац. ponárať ’заглыбляцца’, славен. pondreti ’нырнуць, схавацца’ і пад. Прасл. *nerti, nьrǫ, ст.-слав. изнрѣти, изньрѭ ’вынырнуць’ параўноўваюць з літ. nérti, nertù ’утапіць, заглыбіць’, лат. nirt, nirstu і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струя́ ‘струмень’ (ТС, Сцяшк.), струй ‘тс’ (ТС), ‘рэчышча’ (Сл. ПЗБ). Укр. стру́я, струя́ ‘тс’, рус. струя́ ‘тс’, стараж.-рус. струя, серб.-харв. стру́ја, славен. strúja ‘рукаў ракі, канал, цячэнне, струмень’, балг. струя́, макед. струја ‘струмень’, ст.-слав. строуꙗ ‘цячэнне, паток’. Прасл. *struja з’яўляецца дэрыватам ад і.-е. кораня *sreu̯‑цячы’ з суф. ‑ja (Слаўскі, SP, 1, 82) і ўстаўным ‑t‑; параўн. струга, струмень, востраў (гл.). Бліжэйшыя адпаведнікі ў літ. sraujà ‘цячэнне’, sraũjas ‘хуткі’, лат. stràuja ‘імклівы’, ст.-в.-ням. Stroua, Streua, нова.-в.-ням. Streu ‘прыток Заале’. Гл. Фасмер, 3, 785 з літ-рай; Бязлай, 3, 335; Скок, 3, 349–350; Глухак, 590; ЕСУМ, 5, 455.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)