меланхо́лія, ‑і, ж.

1. Сумны настрой, нуда, туга. На сэрца наплыла крыўда, якая ўсё часцей і часцей псавала [Шалюту] настрой, наводзіла на яго цяжкую непазбыўную меланхолію. Дуброўскі.

2. Псіхічнае расстройства, якому характэрны прыгнечаны стан, беспрычынныя страхі, недарэчныя ідэі.

•••

Чорная меланхолія — вельмі дрэнны настрой, туга, якая гняце бесперастанку.

[Ад грэч. mélas — чорны і cholē — жоўць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лі́ска 1 ’іголкі сасны, кастрыца’ (шчуч., Сцяшк., Сцяшк. Сл.). Відавочна, запісана ‑і‑ замест ‑ê‑, якое з ‑ě‑. Закрытае е, а таксама іэ характэрны гродз. гаворкам. Да ле́ска (гл.).

Лі́ска 2 ’плеценая подсцілка з лазы, якая кладзецца на дно саней’ (пін., Масл.). Да ле́ска (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

халія́мб

(гр. choliambos = кульгавы ямб)

шасцістопны ямб з харэічным перабоем на апошняй стапе, характэрны для антычнай камічнай і трагікамічнай паэзіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НУНАТА́К (эскімоскае),

ізаляваная скалістая вяршыня, якая выступае над паверхняй ледавіка. Н. характэрны для краявых частак ледавіковых покрываў Грэнландыі і Антарктыды.

т. 11, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТРУК,

сухі шматнасенны плод раслін, што развіваецца з аднаго пладалісціка і раскрываецца 2 палавінкамі. Насенне размешчана ўздоўж шва. Характэрны для сям. струкавых.

т. 15, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

калары́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца багатым спалучэннем фарб, колераў (пра карціну, гравюру і пад.). Каларытны пейзаж. Каларытны нацюрморт.

2. перан. Своеасаблівы, характэрны, яркі. Мне адразу спадабаўся гэты своеасаблівы і каларытны цэнтр Палесся. В. Вольскі. І Лявон Бушмар і Сурвіла — гэта яркія, каларытныя вобразы іменна беларускага вясковага капіталіста. Адамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́кдаха, ‑і, ДМ ‑дасе, ж.

Стылістычны прыём, калі назва часткі, прыватнага выкарыстоўваецца замест назвы цэлага, агульнага і наадварот (напрыклад: «галава» замест «чалавек» і пад.), а таксама слова і зварот, ужытыя такім чынам. Разваламі часам называліся самі сані — характэрны прыклад сінекдахі: назва часткі прадмета пераносіцца на ўвесь прадмет. «Помнікі».

[Грэч. synekdochē — суаднясенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спецыфі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Характэрны толькі для каго‑, чаго‑н., уласцівы толькі каму‑, чаму‑н.; своеасаблівы. Спецыфічны пах біў у ноздры агранома. Бядуля. — Солі, больш солі трэба да .. [каніны], каб адбіць спецыфічны саладкаваты смак, — адказаў па .. пытанне Кулькін. Машара.

2. Спец. Які мае асобую будову, склад, характар. Спецыфічныя бялкі.

[Ад лац. specificus — відаўтваральны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЧО́РНАЯ БУ́РА,

разбурэнне і перанос моцным ветрам верхняга ворнага слоя (мае цёмную афарбоўку) глебы; адна з форм ветравой эрозіі глебы. Ч.б. характэрны для стэпавай зоны.

т. 17, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Павілі́ца ’павітуха (пустазелле)’ (Касп., Бяльк., Шатал., Мат. Гом.). Рус. смал., вят. повилица, курс., арл. повилика. Рэгулярны дэрыват ад дзеепрыметніка павількпавіць. Адносна суфіксацыі параўн. Мяркулава, Очерки, 107 і наст., дзе яна вызначае суф.‑ица ў назвах гэтых раслін як характэрны для паўн. часткі ўсходнеслав. тэрыторый. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)