борщ м. боршч, род. баршчу́ м., буракі́, -ко́ў ед. нет; (суп из листьев молодой свёклы) бацві́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zawiesisty

zawiesist|y

густы;

~а zupa — густы (наварысты) суп

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Му́ззя, му́зя ’працёрты бульбяны суп’, ’павідла з ягад і мукі’ (драг., пін., Вешт.; іван., стол., Сл. Брэс.). Да муза2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасалі́ць, ‑салю, ‑соліш, ‑соліць; зак.

1. што. Зрабіць вельмі салёным. Перасаліць суп. Перасаліць агуркі.

2. што. Пасаліць, засаліць усё, многае. Перасаліць усе грыбы.

3. перан. Разм. Перайсці мяжу, меру дазволенага ў чым‑н. Перасаліць у жартах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кумя́ш ’густы суп’ (Сцяшк. Сл.). Да *камяж ад камок. камяк. Нерэгулярнае ўтварэнне. Імёны на ‑яж адпрыметнікавага паходжання (параўн. густыгусцяж) (Сцяцко, Афікс. наз., 97).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запра́ўка, ‑і, ДМ ‑праўцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. запраўляць (у 1 знач.) — заправіць, запраўляцца — заправіцца.

2. Разм. Тое, чым запраўляюць страву; заправа, прыправа. Страва без запраўкі. □ Замест мучной запраўкі можна забяліць суп смятанай. «Работніца і сялянка».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кандзёр ’бульбяны суп’ (б.-каш., Мат. Гом.), драг. каньдёр ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусік паведамл.). Няясна. Малапераканаўча Фасмер (2, 179) ад ка‑н‑дёр < драть ’лушчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вару́нкі ’бульбяны суп; агульная назва супа’ (Вешт.). З варо́нкі (да варо́ны < вары́ць) з палескім пераходам о > у ў закрытым складзе (але параўн. «Запрэ́гла са́лом варо́нак», Вешт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Квасо́к1 ’кісліца’. Гл. квасец.

Квасо́к2 ’шчаўе і страва з яго’ (Вешт., ТС), ’грыбны суп’ (Сцяшк.). Гл. квасок1.

Квасо́к3 ’квас’ (Бяльк.). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бульбяны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да бульбы. Бульбяное поле. // Прыгатаваны з бульбы. Бульбяная каша. Бульбяны суп. □ [Аксіння] ўзяла .. малака, напякла наздраватых бульбяных аладак. Мележ.

2. у знач. наз. бульбяна́я, ‑ой. Кафэ, у меню якога пераважаюць стравы з бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)