КАКТО́ (Cocteau) Жан (5.7.1889, г. Мезон-Лафіт, Францыя — 11.10.1963),
французскі пісьменнік, мастак, кінарэжысёр, тэатр. дзеяч. Чл.Франц. акадэміі (1955). Дэбютаваў у 1909 як паэт-сімваліст (зб. «Лямпа Аладзіна»), Выступаў за балетны спектакль новага тыпу, заснаваны на збліжэнні харэаграфіі з эстрадай і эксцэнтрыкай; супрацоўнічаў з С.Дзягілевым. Паэтычная творчасць развівалася ад куба-футурызму і дадаізму («Ода Пікасо», 1919, зб. «Вершы», 1920) да сюррэалізму (зб. «Опера», 1927). У зб-ках крытычных афарызмаў «Певень і арлекін» (1918) і «Прафесійны сакрэт» (1922) выступіў як прыхільнік авангардысцкай групы «Шасцёрка» ў музыцы і дадаізму ў л-ры. Аўтар раманаў «Самазванец Тама» (1923) і «Цяжкія дзеці» (1929), п’ес «Антыгона», «Рамэо і Джульета» (спроба «амаладжэння» ант. і шэкспіраўскай трагедыі), «Арфей» (усе 1928), «Адская машына» (1934), псіхал. манадрамы «Чалавечы голас» (1930; паводле яе ў Мінску ў 1985 паст.аднайм. монаопера Ф.Пуленка), «Цяжкія бацькі» (1938), «Двухгаловы арол» (1946), «Вакх» (1952) і інш. Адзін з заснавальнікаў «Балета Елісейскіх палёў» (1944). Пісаў лібрэта балетаў, опер, кінасцэнарыі. Ставіў кінафільмы («Прыгажуня і пачвара», 1946; «Арфей», 1950; «Запавет Арфея», 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮСЭ́ (Musset) Альфрэд дэ (11.12. 1810, Парыж — 2.5.1857),
французскі пісьменнік. Чл.Франц. акадэміі (з 1852). Вывучаў медыцыну, права. У 1828—30 належаў да гуртка рамантыкаў «Сенакль» на чале з В.Гюго. Дэбютаваў кн.рамант. паэм «Іспанскія і італьянскія аповесці» (1830). У зб.драм. твораў «Спектакль у крэсле» (1832, у т. л. паэмах «Намуна», «Вусны і чаша»), паэме «Рала» (1833) узмацніліся крытыцызм і іронія, абумоўленая расчараваннем М. ў рамант. ідэалах. У цыкле лірычных паэм «Ночы» (1835) матывы самоты, тугі, пакут. Раман «Споведзь сына веку» (1836) — узор аналіт. псіхалагізму. Схільнасцю да камерных, асабістых тэм, вольнай фантазіяй, натуральнасцю і жывасцю мовы, майстэрствам псіхал. характарыстык адметныя яго п’есы «Венецыянская ноч» (1830), «Над каханнем не жартуюць» і «Ларэнцача» (абедзве 1834), навелы «Эмеліна» (1837), «Фрэдэрык і Бернерэта» і «Марго» (абедзве 1838) і інш. Аўтар вершаванай сатыры «Закон аб друку» (1835), літ.-крытычных артыкулаў. На бел. мову яго верш «Зорка» пераклаў А.Дудар.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1957;
Исповедь сына века: Роман. Новеллы. Пьесы. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВЕ́Р (Noverre) Жан Жорж (29.4.1727, Парыж — 19.10.1810),
французскі артыст балета, балетмайстар; рэфарматар і тэарэтык харэаграфічнага мастацтва. Вучыўся ў Ж.Д.Дзюпрэ і Л.Дзюпрэ. З 1743 артыст, з 1751 і балетмайстар у еўрап. т-рах, у т. л. Парыжскай оперы (у 1776—81 гал. балетмайстар). Як харэограф сцвярджаў дзейсны танец, зрабіў балет самаст. відам сцэн. мастацтва. Яго лепшыя пастаноўкі адметныя драматычна-выразнымі пластычнымі вобразамі: «Рэўнасць, або Святкаванні ў сералі» (1757, муз., верагодна, Ф.Гарнье); «Псіхея і Амур», «Смерць Геркулеса» (абедзве 1762), «Медэя і Язон» (1763), «Апелес і Кампаспа» (1776; усе на муз. Ж.Ж.Радольфа), «Дон Кіхот» (1768), «Гарацыі і Курыяцыі» паводле П.Карнеля (1775; абедзве на муз. І.Старцэра); «Іфігенія ў Таўрыдзе» на муз. Ф.Аспельмайра (1773), «Іфігенія ў Аўлідзе» (1793) і «Свавольствы кахання» (1794; абедзве на муз. Мілера). Аўтар кн. «Пісьмы пра танец і балеты» (1760), дзе выклаў свае погляды на балет як самаст.спектакль. Яго творчасць значна паўплывала на развіццё сучаснага балета.
Літ. тв.: Рус.пер. — Письма о танце и балетах. Л.; М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЎРЭ́ІНАЎ Мікалай Мікалаевіч (25.2.1879—7.9.1953),
расійскі рэжысёр, драматург, тэарэтык і гісторык тэатра. Скончыў Пецярб. вучылішча правазнаўства (1901), вучыўся ў Пецярб. кансерваторыі (клас М.Рымскага-Корсакава). У 1907 адзін з заснавальнікаў «Старадаўняга тэатра», у 1909 — «Вясёлага тэатра для пажылых людзей» (з Ф.Ф.Камісаржэўскім). У 1910—14 рэжысёр т-ра «Крывое люстэрка». Паставіў свае п’есы «Школа этуалей» (1911), «Кулісы душы» (1912), «Кухня смеху» (1913), «Чацвёртая сцяна» (1915), «Самае галоўнае» (1921). У 1925 эмігрыраваў у Францыю, з К.Рошчынай-Інсаравай і С.Ліфаром стварыў Т-ррус. драмы. Сярод пастановак: «Тэатр вечнай вайны» (1929), «Я іншай такой краіны не ведаю» (1939; аўтар абодвух Я.), «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1935), «Спектакль Казьмы Пруткова» (1938), «Нічога падобнага» Н.Тэфі (1939), «Жаніцьба Бялугіна» А.Астроўскага і М.Салаўёва (1943—44). Як драматург і рэжысёр імкнуўся да малых форм (тэатр. пародыі, арлекінады, фарсу), ствараў дасціпнае і эфектнае відовішча. Аўтар прац «Уводзіны ў манадраму» (1909), «Паходжанне драмы» (1921), «Тэатр як такі» (1923), «Прыгонныя акцёры» (1925), «Гісторыя рускага тэатра» (1955) і інш.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пара́дны
1. (марш, спектакльі г. д.) Paráde-, Gála-;
пара́дная фо́рма Gála¦uniform f -, -en, Paráde¦uniform;
2. (галоўны – праўваходудом) Haupt-;
пара́дны пад’езд Háupteingang m -(e)s, -gänge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аншла́г
(ням. Anschlag)
1) аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і г. д.) прададзены;
2) буйны загаловак у газеце (напр. а. на ўсю паласу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
гляда́ч, гледача, м.
1. Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак.Колас.
2. Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы.Гартны./узнач.зб.Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантамі́ма, ‑ы, ж.
1. Тэатральны спектакль, у якім дзеючыя асобы выражаюць свае думкі і пачуцці не словамі, а мімікай, жэстамі, пластычнымі рухамі. // Адпаведны жанр у тэатральным мастацтве. // Цыркавы паказ феерычнага характару, у якім асобныя нумары злучаны пэўным сюжэтам.
2. Сюжэтная сцэна ў балеце, оперы, драме, заснаваная на драматычна выразнай ігры без слоў.
3. Жэсты, міміка як сродак размовы (звычайна пры няведанні або слабым веданні мовы).
[Ад грэч. pantómimos — які ўсё пераймае, імітуе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)