спекта́кль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спекта́кль спекта́клі
Р. спекта́кля спекта́кляў
Д. спекта́клю спекта́клям
В. спекта́кль спекта́клі
Т. спекта́клем спекта́клямі
М. спекта́клі спекта́клях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спекта́кль, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Пастаноўка, паказ п’есы ў тэатры.

Прэм’ера спектакля.

2. перан. Пра якое-н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад.

Пара канчаць гэты с.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спекта́кль м. спекта́кль, представле́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спекта́кль спекта́кль, -ля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спекта́кль, ‑я, м.

Пастаноўка, паказ п’есы. Спектакль падрыхтавалі мы да дня.. Канстытуцыі. Любімай п’есай Купалы мы адкрывалі наш новы, першы ў Забалоцці клуб. Брыль. [Косця:] — Дамаўляўся з.. [дырэктарам тэатра] наконт калектыўнага паходу на спектакль... Карпюк. // перан. Пра якое‑н. незвычайнае здарэнне, відовішча, выпадак і пад. [Хведар Саладыш:] — Навошта вы, пане жандар, гэты спектакль тут наладжваеце. Тут жа не тэатр, а жандарская ўправа. Сабаленка. — Уставай, маці, спектакль скончыўся, — весела сказаў Юльян цешчы, калі немцы па вузенькім завулку амаль што бягом выскачылі на вуліцу Чкалава. Новікаў.

[Фр. spectacle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм-спекта́кль

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фільм-спекта́кль фі́льмы-спекта́клі
Р. фі́льма-спекта́кля фі́льмаў-спекта́кляў
Д. фі́льму-спекта́клю фі́льмам-спекта́клям
В. фільм-спекта́кль фі́льмы-спекта́клі
Т. фі́льмам-спекта́клем фі́льмамі-спекта́клямі
М. фі́льме-спекта́клі фі́льмах-спекта́клях

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фильм-спекта́кль фільм-спекта́кль, род. фі́льма-спекта́кля м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аншла́г, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Аб’ява аб тым, што ўсе білеты (на спектакль, канцэрт і пад.) прададзены.

2. Вялікі поспех (перан.).

Спектакль прайшоў з аншлагам.

3. Буйны загаловак у газеце (спец.).

А. на ўсю паласу.

|| прым. аншла́гавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асуча́сніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Зрабіць больш адпаведным сучаснасці.

А. спектакль.

|| незак. асуча́сніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пантамі́ма, -ы, мн. -ы, -мі́м, ж.

Мімічны спектакль без слоў.

|| прым. пантамі́мны, -ая, -ае і пантамімі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)