мацерыковыя дзюны, паўмесяцавыя або серпападобныя ўзгоркі з сыпкага, навеянага ветрам пяску. Характэрныя для пясчаных пустыняў. Наветраны схіл барханаў выпуклы ў плане, доўгі, пакаты (5—14°), падветраны — увагнуты, кароткі, стромкі (30—33°), пераходзіць у выцягнутыя «рогі». Выш. да 10—20 м, зрэдку 40 м. Звіваючыся, утвараюць барханныя ланцугі. Пад уздзеяннем ветру перамяшчаюцца да сотняў метраў за год.
Барханы наступаюць на аазіс у Сахары.Да арт.Барханы. Пясчаны бархан у пустыні Каракумы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЛЯ́РЫЕВЫ ІЛ,
сучасны акіянічны глыбакаводны крамяніста-гліністы іл, абагачаны шкілетамі радыялярый (гл.Прамянёвікі). У вільготным стане ўяўляе сабой карычневы, зеленавата-шэры, чорны алеўра-пелітавы і пелітавы асадак. Складаецца з апалавага крэменязёму, гліністых мінералаў, вулканагеннага матэрыялу, гідраксідаў жалеза і марганцу, радзей цэалітаў. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Інд. і Ціхага акіянаў на глыб. 4,5—6 км і больш. Займае каля 3,4% агульнай плошчы дна Сусветнага акіяна. У выкапнёвым стане пераходзіць у арганагенную асадкавую пароду — радыялярыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
überleitenvt пераво́дзіць, перано́сіць;
zum nächsten Punkt des Prográmms ~перахо́дзіць да насту́пнага пу́нкту прагра́мы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
жэлаці́н, жэлаці́на
(фр. gélatine, ад лац. gelatus = застылы)
бялковае рэчыва жывёльнага паходжання, раствор якога пры ахаладжэнні пераходзіць у студзяністы стан; выкарыстоўваецца ў кулінарыі, фатаграфіі, тэхніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
безрука́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Рмн. ‑кавак; ж.
Куртка або кофта без рукавоў. Цяпер, калі «рэдактар» скінуў кубанку, шынель і ў чорнай аўчыннай безрукаўцы паўзверх гімнасцёркі сеў за стол, скрытая трывога і злосць яго пачала непрыкметна пераходзіць на смех, які ўжо, здаецца, пачаў праступаць на твары.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хва́лісты, ‑ая, ‑ае.
Падобны на хвалі, на паверхню вады, пакрытую хвалямі. Хвалістыя валасы. □ Прыемна адчуваць.. [Амельцы] было хвалісты шоўк чорных і бліскучых валасоў Яніны.Мурашка.Па хвалістых перакатах збажыны відаць было, што вецер падзімае немалы.Беразняк.// Бугрысты, з пагоркамі. Хвалістая мясцовасць паступова зніжаецца і пераходзіць у пойму ракі.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМСІ́Р, Дэштэстан,
паласа прыбярэжных пустынных раўнін уздоўж берагоў Аманскага заліва і Армузскага праліва, у Іране і Пакістане. Агульная даўж. больш за 1000 км, шыр. да 80 км. У рэльефе — нахіленая раўніна з пясчанымі ўзвышшамі, якая пераходзіць у прыморскую нізіну, месцамі забалочаную. Клімат трапічны. Сярэдняя т-растудз. (г. Джаск) 19,4 °C, ліп. 32,5 °C, ападкаў каля 120 мм за год. Пераважаюць глебы пустынь, месцамі — саланчакі. Пустынная хмызнякова-эфемерная расліннасць, месцамі каля берагоў — мангравыя зараснікі. Пашавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІФАРНІ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
халоднае паверхневае цячэнне на Упаўн.ч. Ціхага ак.; паўд. адгалінаванне Паўночна-Ціхаакіянскага цячэння. З’яўляецца ўсх. перыферыяй паўн. субтрапічнага антыцыкланальнага кругавароту паверхневых вод, накіравана з Пн на Пд, уздоўж Каліфорніі. На Пдпераходзіць у Паўн. Пасатнае цячэнне. Шыр. 550—650 км. Скорасць 0,9 км/гадз. Сярэдняя т-ра вады ў лют. ад 12 °C на Пн да 25 °C на Пд, у жн. адпаведна ад 17 °C да 26 °C. Салёнасць на Пн 33—34‰.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФО́РМНАЕ АДЛЮСТРАВА́ННЕў матэматыцы,
адлюстраванне адной вобласці на другую, пры якім захоўваюцца вуглы паміж прамымі, што перасякаюцца ўнутры абласцей; раздзел тэорыі функцый камплекснай пераменнай. Пры К.а. бясконца малыя фігуры пераўтвараюцца ў падобныя ім бясконца малыя фігуры. Уласцівасці К.а. маюць адналіставыя аналітычныя функцыі. К.а. дазваляе пры рашэнні задач пераходзіць ад зададзенай вобласці складанай формы да вобласці больш простай формы, для якой задача рашаецца непасрэдна. Выкарыстоўваецца ў гідра- і аэрамеханіцы, тэорыі фільтрацыі, электра- і радыётэхніцы, тэорыі пругкасці, картаграфіі і інш.