1. Не зрабіць чаго‑н. з-за ляноты. Нартыш хацеў закурыць, але перадумаў, паленаваўся выходзіць у халодную кухню.Няхай.— Я сёння нібы прадчувала, што вы зойдзеце, і таму не паленавалася прыгатаваць наш агульны ласунак. Вось ваша талерка.Паслядовіч.
2. Ленавацца некаторы час. [Лёня] грозна зірнуў на Валодзю і Алеся, якія любілі паленавацца і пры зручным выпадку стараліся пазбавіцца ад любой работы.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць мяккім, ператварыцца ў мяккую масу ў выніку сціскання, расцірання. Разамнецца гэта цвёрдая скарынка [зямля], а тады можна будзе перасеяць.Васілевіч.
2.Разм. З дапамогай якіх‑н. рухаў пазбавіцца ад адчування анямеласці, фізічнай скаванасці. Пасажыры пакінулі месцы. Адны пабеглі пашукаць чаго папіць, другія выйшлі проста размяцца.Ракітны.// У спартсменаў — перад пачаткам спаборніцтва практыкаваннямі разагрэць цела, танізаваць мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verschüttenvt
1) засы́паць (чым-н.)
2) рассы́паць (што-н.)
3) разліва́ць (што-н.);
◊
es bei [mit] j-m verschüttet hábenпазба́віцца чыёй-н. прыхі́льнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
атрэ́сціся, атрасуся, атрасешся, атрасецца; атрасёмся, атрасяцеся; пр. атросся, атрэслася і атраслася; зак.
Трасучыся, ачысціцца ад чаго‑н. Алесь прыйшоў з гумна, каля парога атросся, абмёў з лапцей снег.Чарнышэвіч.// Асыпацца, апасці ад уздзеяння чаго‑н. //перан.Пазбавіцца ад чаго‑н. нежаданага, непрыемнага, дакучлівага. Так на самым парозе жыцця чалавек быў пляснуты няўмольным лёсам у непралазную гразь бяды і згрызот, ад якіх потым ужо не так лёгка было атрэсціся.Майхровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Пагубляць усё, многае або ўсіх, многіх. [Першакласны] разгубіў па дарозе Сшыткі ў лінейку касую.Калачынскі.За дзень ледзь не ўсіх разгубіла [маладзіца] кароў — Цэлую ноч лес мычаў і роў.Кусянкоў.// Паступова страціць. За час войнаў і рэвалюцый я неяк разгубіў многіх сваіх старых сяброў.Рамановіч.
2.перан. Паступова пазбавіцца чаго‑н.; растраціць. Пасля турмы і ўцёкаў .. [Каршукоў] аціх, змарнеў дашчэнту, здавалася, разгубіў свой зайздросны аптымізм.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уло́ўны, ‑ая, ‑ае.
1.(звычайнасасловамі «ледзь», «ледзьве»). Малапрыкметны, слабы, невыразны. Ледзь улоўны пах лугавых траў. □ Пад ледзь улоўнымі павевамі ветру кланяліся, высцілаліся доўгія сцябліны кавылю.Даніленка.Столаначальнік адчуў ледзь улоўную іронію, сярдзіта паглядаў на пісца.Мехаў.Радасць, навеяная пісьмамі, змешвалася з усё больш улоўным пачуццём адзіноты, тым пачуццём, якога Паходня не любіў і стараўся пазбавіцца ў рабоце, у сустрэчах з людзьмі.Хадкевіч.
2.Спец. Які дае добры ўлоў. Улоўны год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЙНА́ РЭ́ЧЫ ПАСПАЛІ́ТАЙ З РАСІ́ЯЙ 1609—18,
вайна за вяртанне Смаленскай зямлі і за ўтварэнне федэрацыі Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай. У сувязі з няўстойлівым становішчам у Маскоўскай дзяржаве баярская апазіцыя, жадаючы пазбавіцца ад цара Васіля Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону каралевічу Уладзіславу, сыну караля польскага і вял.кн.ВКЛ Жыгімонта III Вазы. Узнік план далучыць Маскоўскую дзяржаву да Рэчы Паспалітай у якасці члена федэрацыі. Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне швед. корпуса на чале з Я.Дэлагардзі на тэр. Расіі для барацьбы з атрадамі Лжэдзмітрыя II. Паколькі Жыгімонт III быў у стане вайны са Швецыяй, то ўвядзенне швед. войск у Расію і яе саюз са Швецыяй разглядаўся як варожы акт. У вер. 1609 пачалася аблога Смаленска, але толькі 13.6.1611 горад быў узяты. 4.7.1610 войска С.Жулкеўскага (6,5 тыс.чал.) разбіла рус. войска каля Клушына і падышло да Масквы, дзе ў выніку перавароту цар Шуйскі быў скінуты, а царом абвешчаны Уладзіслаў. Баяры, жыхары Масквы і інш. гарадоў прынеслі яму прысягу. У вер. 1610 войска Рэчы Паспалітай заняло Маскву. 1-е рус. апалчэнне ўзяць Маскву не змагло. У 1612 2-е апалчэнне на чале з К.Мініным і Дз.Пажарскім вызваліла Маскву, у лют. 1613 Земскі сабор абраў царом 16-гадовага М.Ф.Раманава. У наступныя гады Жыгімонт III спрабаваў заваёўваць землі на У, але фінансавыя цяжкасці не дазволілі сабраць вял. войска. У 1617—18 Уладзіслаў сам узначаліў паход на Маскву, але штурм горада вынікаў не даў. Паводле заключанага Дэулінскага перамір’я 1618 да ВКЛ адыходзілі смаленскія (за выключэннем Вязьмы), да Польск. каралеўства — ноўгарад-северскія і чарнігаўскія землі. Каралевіч Уладзіслаў захаваў тытул «цара маскоўскага і ўсяе Расіі».
А.П.Грыцкевіч.
Да арт. Вайна Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18. Аблога Смаленска беларуска-польскім войскам у 1610. Гравюра Г.Келера.
1.каго-чаго; толькізадмоўем. Разм. Пра немагчымасць пазбавіцца каго‑, чаго‑н., справіцца з чым‑н. Не абабрацца клопату, бяды. □ Мала часу асталося да вяселля, і працы не абабрацца.Гартны.
2. Вылучыцца, вызначыцца, знайсціся. Тры гаспадары сядзелі за сталом і гаварылі аб пчолках. Галоўным бортнікам абабраўся Доўба.Колас.// Узяцца, падахвоціцца. [Адзін з паляўнічых:] — Ну, ці знойдзецца стралец, Хто галінку зніжа куляй?.. Вось адзін з іх абабраўся, Стрэліў — дуб той захістаўся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кінуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.
1.каго-што. Кідаючы, выдаліць, пазбавіцца ад чаго-н. непатрэбнага, лішняга.
В. ілюстрацыю.
В. грошы на вецер (перан.). В. прагульшчыка з завода (перан.).
2.перан., што. Абвясціць, аб’явіць (разм.).
В. лозунг.
3.перан., што. Пусціць, накіраваць.
В. тавар на рынак (пусціць у продаж; разм.).
4.што. Падняць, вывесіць.
В. сцяг.
5.што. У спартыўных практыкаваннях: выставіць, высунуць рэзкім рухам.