ПАНТАНА́Л (Pantanal),

забалочаная нізіна ў вярхоўях р. Парагвай каля зах. падножжа Бразільскага пласкагор’я (пераважна ў Бразіліі). Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Выш. 50—70 м. У перыяд дажджоў затапляецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў. Запаведнік Каракара.

т. 12, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лу́міна ’невялікая пожня, залітая вадой’, ’сажалка’ (полац., Нар. лекс.), ’нізіна’, ’яма, паглыбленне на дне рэчкі, возера’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’лужына, упадзіна, яма’, ’нізіна з адным відам расліннасці’ (Касп.), лу́мка ’паглыбленне ў зямлі’, ’палонка’ (чашн., Касп.; шум., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. lomà ’даліна, яр’, ’лагчына’, ’яма’, а таксама lóbas ’тс’, ’склон’, ’лужа’, ’рэчышча’. Менш верагодна Фасмер (2, 533), які для рус. лу́мка ’ямка, пелька’ дапускаў у якасці крыніцы запазычання ням. Luhme ’палонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяльча́к ’неглыбокая мясціна ў рацэ’ (Янк. 3.; лід., Сцяшк. Сл.), мельчак ’нізіна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да мелкі, мель (гл.). Параўн. таксама польск. mialcza ’мелкае месца ў рацэ, возеры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бардзю́р, ‑а, м.

Шлячок, які абрамляе край тканіны, вырабаў з тканіны, шпалераў. Бардзюр для шпалераў. // Паласа дэкаратыўных раслін, якая абрамляе плошчы, пляцоўкі, тратуары; скульптурныя аздабленні сцен і інш. У прагалінах між кустоўя бэзу, нізкіх падстрыжаных бардзюраў з язміну нам відна нізіна колішняга прыгараду, забудаваная новымі дамамі з чырвонымі дахамі, з антэнамі на іх. Скрыган.

[Фр. bordure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАНІТО́БА (Manitoba),

правінцыя ў цэнтры Канады, на Пд мяжуе з ЗША. Пл. 650,1 тыс. км². Нас. 1,2 млн. чал. (1994). Адм. цэнтр — г. Вініпег. Гар. насельніцтва каля 70%. Найб. гарады: Брандан, Томпсан, Лін-Лейк, Гранд-Рапідс. На ПнУ размешчана плоская забалочаная нізіна, у цэнтры і на Пн — Лаўрэнційскае ўзв., на Пд — Манітобская нізіна. Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -20 °C, ліп. 18 °C, ападкаў да 650 мм за год. Густая рачная сетка. Найб. рэкі: Нельсан, Чэрчыл, Хейс. Шмат азёр, у т. л. Вініпег, Манітоба, Вініпегосіс. На Пн тундравая расліннасць, якая змяняецца хваёвымі і стэпавымі ландшафтамі. Прам-сць: перапрацоўка с.-г. прадукцыі, у т. л. мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная; здабыча і абагачэнне нікелева-медных руд, дрэваапрацоўка. Развіты нафтахім., хім., маш.-буд., металаапрацоўка, паліграф., швейная прам-сць. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых (пшаніца, авёс, ячмень, жыта), тэхн. культур (лён, рапс, сланечнік). Мяса-малочная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Порт Чэрчыл (вываз збожжа). Турызм.

т. 10, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́РСАВА ПО́ЛЕ (Campus Martius, Ager Martius),

у Старажытным Рыме вял. нізіна на левым беразе р. Тыбр (па-за межамі горада), дзе праходзілі нар. сходы — цэнтурыятныя каміцыі. На М.п. знаходзіўся адзін з найб. шанаваных храмаў Марса (адсюль назва), у гонар якога праводзіліся ваен. агляды, спарт. спаборніцтвы, парады вершнікаў. Па аналогіі з М.п. у Стараж. Рыме названы плошчы ў інш. гарадах (М.п. ў Парыжы, С.-Пецярбургу і інш.).

т. 10, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНЬЦЗЯ́Н, Сунгарыйская раўніна,

нізіна на ПнУ Кітая, паміж р. Амур і ніжнім цячэннем р. Усуры. На С. знаходзяцца таксама нізоўі р. Сунгары. Размешчана ў тэктанічным прагіне, які запоўнены алювіем. Даўж. каля 400 км, шыр. 120—160 км, выш. каля 100 м, астраўныя горы, выш. да 627 м. У час летніх паводак значная тэр. заліваецца вадой. Балоты, хвойныя і шыракалістыя лясы, т.зв. усурыйская тайга, участкі лугавых стэпаў.

т. 14, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лато́ка ’ўпадзіна, лагчына, катлавіна, нізіна’ (Касп.; полац., Нар. лекс.; ушац., Нар. сл.), беш. ’лужок сярод поля’ (Нар. сл.), ’гразкае месца’ (Сл. паўн.-зах.). Да лата́к 1 (гл.). Сюды ж латочышча ’лежыва’ (рас., Сл. паўн.-зах.) < ’упадзіна, яма’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́балаткі ’сумежныя балоты’ (круп., Сл. ПЗБ), су́балатак ’нізкае месца, лужок каля балота’ (кіраў., Нар. сл.). Укр. чарніг. су́болоток ’забалочаная нізіна, балотца’, рус. наўг., арх. су́болоток ’нізкае мокрае месца, мачажына’. З су- і балота, аформленае суф. ‑к‑ і ‑ак‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПАЎДНЁВЫ ВО́СТРАЎ (South Island),

самы вялікі востраў Новай Зеландыі. Ад Паўночнага в-ва аддзелены пралівам Кука, ад в-ва Сцьюарт — прал. Фова. Пл. 150,5 тыс. км². Амаль увесь в-аў заняты Паўд, Альпамі (г. Кука, 3764 м — найвыш. пункт краіны). На У — Кентэрберыйская раўніна — гал. земляробчы раён, на ПдЗ — нізіна Саўтленда і горнае плато Атага (1200—1300 м). Клімат субтрапічны, марскі, на крайнім Пд умераны. Гал. горад — Крайстчэрч.

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)