Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
віхо́р1іві́хар, ві́хру, м.
1. Імклівая кругавая плынь ветру. Наляцеў і закружыўся па шляху, уздымаючы пясок, моцны вецер-віхор.Галавач.Па галаве і па барадзе [Трахіма] нібы віхор прагуляўся.Крапіва.Як віхар, як куля, імчыцца каршун.Купала.// Узняты ветрам закручаны слуп пылу, снегу і пад. Раптам усхадзіўся вецер, узняў на дарозе віхор пылу.С. Александровіч.
2.перан.; чаго. Пра імклівае, бурнае праяўленне чаго‑н. Віхор падзей. □ З-за вялікіх вокан белага мураванага дома нечакана рвануўся віхор зыкаў скрыпкі і фартэпіяна.Чорны.
3.узнач.прысл.ві́храм. Хутка, імкліва. Імчацца віхрам. □ Машына віхрам уляцела па калгасны двор і спынілася, як укопаная.Шахавец.
віхо́р2, ‑хра́, м.
Узнятая ўверх пасма валасоў. — Мне падабаюцца твае валасы, асабліва вось гэты непаслухмяны віхор.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зара́д, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1.‑у. Пэўная колькасць выбуховага рэчыва, шроту, карцечы, якая змяшчаецца ў снарадзе, патроне, стрэльбе. Тапурыя высыпаў на далонь рэшткі пораху. Заставалася якраз на адзін зарад.Самуйлёнак.У стрэльбе быў добры зарад шроту.Корбан.
2.‑а. Баявы снарад, патрон і пад. [Ётка] дастае з пісьмовага стала рэвальверы і гарады да іх.Чорны.//Куля, шрот, карцеч з пэўнай колькасцю выбуховага рэчыва, запраўленыя ў канал агнястрэльнай зброі. Забіць шомпалам зарад.// Пэўная колькасць выбуховага рэчыва са ўзрывальнікам. Толавы зарад. □ Узляцеў у паветра мост, пахіснулася і пахілілася вадакачка. Лясніцкі загадаў падкласці пад яе адзін зарад.Шамякін.
3.‑у. Колькасць электрычнасці ў якім‑н. целе. Дадатны зарад. Адмоўны зарад. Рознаіменныя гарады.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́лецець, ‑лечу, ‑леціш, ‑леціць; зак.
1. Узняўшыся адкуль‑н., паляцець. Птушка вылецела з гнязда. □ З самага крайняга вулля нечакана вылецеў рой.Кулакоўскі.// З’явіцца, паказацца адкуль‑н. у час палёту. Самалёты вылецелі з-за хмары.// Пачаць палёт, адправіцца, адляцець. Самалёт ужо вылецеў з Кіева.
2. З сілай вырвацца, выйсці на паверхню, прастор. Куля вылецела з ствала. Корак вылецеў з бутэлькі.// Імгненна выпасці адкуль‑н., з чаго‑н. Вылецелі шыбы ад выбуху.
3.перан. Імкліва выехаць, выбегчы адкуль‑н. Раптам з-за павароту дарогі вылецелі насустрач.. машыне тры грузавікі.Шамякін.Грыша схапіў кашулю і подскакам вылецеў з пакоя.Пестрак.
4.перан.Разм. Выбыць адкуль‑н. не па свайму жаданню. Вылецець з інстытута. Вылецець са службы.
•••
Вылецець (выскачыць) з галавы (з памяці) — забыцца.
Вылецець кулём (куляю) — тое, што і выскачыць кулём (куляю) (гл. выскачыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́са, ‑ы, ж.
1. Лінія на карце або на зямной паверхні, якая намячае кірунак чаго‑н. (канала, чыгункі, лініі электраперадач і пад.). Трава трубаправода. Траса метро. Траса электрасувязі. □ Па ўсёй трасе воднага шляху Дняпро — Нёман прадугледжана стварэнне трыццаці сямі вялікіх вадасховішчаў.В. Вольскі.Кожны дзень .. [Давід] з інжынерамі мераў балота, пракладаў трасу магістральнага канала.Чарнышэвіч.
2. Дарога, якая злучае важныя аб’екты, населеныя пункты і пад. Аўтамабільная траса.// Паветраны, водны і пад. шлях. Злучаны навекі Волга з Донам. Дзе калісь шумелі кавылі, З пяці мораў трасаю зялёнай Да сталіцы ходзяць караблі.Прануза.Разлікі былі дакладныя, зямныя станцыі навядзення на працягу ўсяго палёту карэкціравалі трасу касмічнай лабараторыі-спадарожніка.Шыцік.
3. След, які пакідае за сабой трасіруючая куля, снарад і пад. Пад гром артылерыйскага святочнага салюта цёмна-сіні аксаміт неба прарэзалі трасы рознакаляровых ракет.«Звязда».
[Ад ням. Trasse — кірунак лініі, шляху.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ball
I[bɔl]1.
n.
1) мяч -а́m.; мя́чык -а m.
2) клубо́к -ка́m.
3) ку́ляf., ядро́n
4) га́лка f.
2.
v.t.
змо́тваць у клубо́к
•
- ball up
- be on the ball
- keep the ball rolling
- start the ball rolling
II[bɔl]
n.
1) баль -ю m.
2) паце́ха, заба́ва f.
to have a ball — ве́села ба́віць час, до́бра це́шыцца, забаўля́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
kula
I kul|a
ж.
1.куля;
~a armatnia — гарматнае ядро;
trafić jak ~ą w płot — трапіць пальцам у неба;
2. шар;
~a ziemska — зямны шар;
~a u nogi — цяжар; цяжкі абавязак
II
ж.
мыліца;
chodzić o ~ach — хадзіць на мыліцах
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
свінцо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да свінцу (у 1 знач.); зроблены са свінцу. Свінцовы злітак. Свінцовая куля.// Звязаны з уздзеяннем свінцу. Свінцовая інтаксікацыя.// Які ўтрымлівае свінец або свінцовае злучэнне. Свінцовыя бялілы. Свінцовыя руды. Свінцовая вада.// Звязаны з перапрацоўкай і здабычай свінцу. Свінцовыя распрацоўкі. Свінцовы руднік.
2. Цёмна-шэры, колеру свінцу. Свінцовыя хмары. □ Хмурны дзень, свінцовае неба ўзмацнялі ўражанне кволасці раслін.Мяжэвіч.
3.перан. Цяжкі; пануры, гнятучы. Тышкевіч напружваў памяць. У свінцовай галаве ніводнага пробліску.Асіпенка.Я свінцовыя вейкі свае расчыніў, Свет хіснуўся — такі нетрывалы і дзіўны.Панчанка.[Маці] гнялі цяжкія свінцовыя думкі. Дзе сыны? Дзе яе мілыя, любыя хлопчыкі?Ставер.Маўчанне было свінцовае, і ў гэтым маўчанні прагучаў голас: — Рацыя!Караткевіч.
4.перан. Які мае адносіны да свінцу (у 2 знач.). А зверху, з узгоркаў, не пераставаў сыпацца свінцовы град.М. Ткачоў.Назар Пашкевіч і Барыс Падгорны трымаліся каля Нічыпара Дубініна, які з кулямёта паліваў фашыстаў свінцовым дажджом.Гурскі.
•••
Свінцовы блішчакгл. блішчак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)