2) арганізава́ньне, нала́джаньне n., арганіза́цыя f
3) ула́джаньне n., будо́ва, канстру́кцыяf.
The organization of the human body is very complicated — Будо́ва чалаве́чага аргані́зму ве́льмі склада́ная
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ка́пар
(ст.-польск. kapar, kafar, ад ням. Keffer)
1) металічная або драўляная канструкцыя для забівання паляў;
2) тое, што і капёр;
3) прыстасаванне для драбнення металічнага лому і адходаў вытворчасці на металургічных заводах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖАЛЕ́ЙКА,
старажытны духавы язычковы музычны інструмент класа аэрафонаў. Вядома ў бел., рус., укр. народаў (на Беларусі наз. таксама дудка, ражок, пішчык, чаротка). Ж. — важны канструкцыйны элемент дуды. Канструкцыя Ж. пры захаванні вызначальнай адзінкі — адзінарнага язычка-пішчыка — дапускае варыянтнасць інш. элементаў. Мясц. разнавіднасці Ж. адрозніваюцца матэрыялам (дрэва, саломіна, гусінае пяро, чарот, рог), колькасцю адтулін (4—12, ёсць і без іх), адсутнасцю або наяўнасцю раструба, прынцыпамі вырабу і мацавання язычка (наразны або прывязаны), памерамі (100—360 мм). Гучанне моцнае, рэзкае, крыху гугнявае. Ігралі на Ж. сола і ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі, гармонікам паасобку і ў розных камбінацыях (часам і з барабанам). У рэпертуары жалеечнікаў песенныя і танц. мелодыі, вясельныя маршы, часам пастухоўскія сігнальныя найгрышы. Інструмент быў пашыраны ва ўсёй Беларусі ў музыкантаў-прафесіяналаў і аматараў, у т. л. пастухоў. У пач. 20 ст. ўведзена В.Андрэевым у аркестр рус.нар. інструментаў. З сярэдзіны 19 ст. выцясняецца кларнетам. У наш час трапляецца рэдка. Ж. апета ў бел.нар. песнях і ў прафес. паэзіі (першы зб. вершаў Я.Купалы наз. «Жалейка», 1908).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ДНА НА ПАВЕ́ТРАНАЙ ПАДУ́ШЦЫ (СПП),
судна, якое ў час руху або спынення прыўзнімаецца над паверхняй вады (грунту, лёду, снегу) паветрам, што напампоўваецца пад днішча. Выкарыстоўваецца з сярэдзіны 20 ст. для перавозкі пасажыраў, грузаў, у ВМФ. Скорасць да 150 км/гадз і больш.
Поласць пад днішчам разам са спец. агароджай пры нагнятанні паветра ўтварае т.зв. паветраную падушку. Ёсць СПП: з гібкай агароджай па ўсім перыметры падушкі, здольная рухацца над вадой і сушай (амфібійныя і інш. судны); з агароджай падушкі ўздоўж бартоў у выглядзе апушчаных у ваду жорсткіх канструкцый — скегаў (скегавыя судны). СПП маюць паветранагнятальныя восевыя або цэнтрабежныя вентылятары, амфібійныя — таксама паветраныя суднавыя рухачы (вінты і інш.). Канструкцыя СПП прапанавана ў 1716 швед. вучоным Э.Сведэнбаргам. Прынцып руху на паветранай падушцы абгрунтаваны ў 1927 К.Э.Цыялкоўскім. Першае СПП (тарпедны катэр) пабудавана ў 1916 (Аўстрыя). У СССР першае СПП прайшло выпрабаванне ў 1934—35.
Судна па паветранай падушцы: а — схема (разрэз) па паветраным канале (1 — паветраны канал; 2 — нагнятальнік; 3 — паветраная шахта; 4 — ватэрлінія пры непрацуючым вентылятары; 5 — ватэрлінія пры працуючым вентылятары; 6 — паветраная падушка; 7 — адсек плывучасці); б — амфібійны катэр; в — скечавае судна «Арыён».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭЛЕФО́Н (ад тэле... + ...фон),
1) электраакустычная прылада для пераўтварэння эл. сігналаў у гукавыя. Бываюць эл.-магн., электрадынамічныя і п’езаэлектрычныя.
У найб. пашыраных эл.-магн. Т. ваганні мембраны ўзнаўляюць гук пад уздзеяннем эл.магн. поля, узбуджанага эл. токамі тэлеф. сігналаў. Т. з’яўляюцца састаўной часткай тэлефонных апаратаў, камутатараў, прылад для аўдыяметрыі, прыёмна-перадавальных радыёстанцый і інш.; галаўныя Т. (навушнікі) выкарыстоўваюцца для праслухоўвання праграм быт. гукаўзнаўляльнай апаратуры (напр., плеераў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў).
2) Радыётэлефон — пераноснае прыёмна-перадавальнае прыстасаванне з далёкасцю дзеяння да 10 км, а таксама аўтамаб. і стацыянарнае прыстасаванне радыётэлефоннай сувязі з далёкасцю да 40—500 км (гл.Тэлефонная радыёсувязь). Хатні радыётэлефон мае аўтаномную тэлефонную трубку з мініяцюрным прыёмаперадатчыкам, які працуе на той жа хвалі, што і прыёмаперадатчык у корпусе тэлефоннага апарата, падключанага да тэлефоннай сеткі. Працуе на адлегласці да 1 км і больш.
3) Мабільны Т. — канцавая прылада сотавай радыёсувязі.
4) Пашыраная быт. назва тэлеф. апарата і нумара тэлеф. апарата абанента.
Тэлефон: а — прынцып дзеяння (1 — мікрафон, 2 — лінія сувязі; 3 — тэлефон); б — канструкцыя электрамагнітнага тэлефона (1 — накрыўка корпуса з адтулінамі; 2 — мембрана; 3 — абмоткі электрамагніта; 4 — пастаянны магніт); в — сучасны тэлефон-трубка (1 — дыяфрагма; 2 — шпуля; 3 — электрамагніт).
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тры́плекс
(лац. triplex = трайны)
1) безасколачнае шкло, якое складаецца з двух лістоў звычайнага шкла і слою пракладкі з празрыстай пластмасы паміж імі;
2) канструкцыя, састаў або працэс, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ма́чта, ‑ы, ДМ ‑чце, ж.
1. Высокі слуп або высокае стальное збудаванне на суднах для мацавання парусоў, назірання, сігналізацыі і пад. Хоць бы дымок на гарызонце, ветразь. Хай бы саюзніцкага карабля Нам мачта паказалася здаля.Зарыцкі.
2. Вышынная канструкцыя для падвешвання электрычных правадоў, для мацавання антэн радыёстанцый, для сігналізацыі і пад. З правага боку ўзносілася ў неба вялікая пражэктарная мачта.Васілёнак.Каля лагера паднялася чатырнаццаціметровая мачта, а наверсе яе развяваўся чырвоны сцяг лагера «Дружны».Сергіевіч.
•••
Грот-мачта — сярэдняя, самая высокая мачта на судне.
[Ад гал. mast.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)