Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТРУ́КЦЫЯ граматычная, сінтаксічнае цэлае, якое складаецца з моўных адзінак, што аб’ядноўваюцца на падставе наяўнасці ў іх пэўных грамат. уласцівасцей. У сінтаксісе вылучаюць К.: дзеепрыметнікавыя («асветленая сонцам рунь»), дзеепрыслоўныя («чытаючы пісьмо»), прыназоўнікава-іменныя («на стале», «упоперак дарогі»), безасабовыя («варта падумаць», «на дварэ падмарозіла»), пасіўныя («расказаны настаўнікам»), адасобленыя («ліст, напісаны ад рукі»), з адмоўем («не сустрэў нікога»), з аднароднымі членамі («ружовыя, жоўтыя і блакітныя кветкі»), з чужой мовай («Ён сказаў: «Сустракайце вечарам») і інш. спалучэнні слоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯНКО́ВАЯ КАНСТРУ́КЦЫЯў архітэктуры,
сістэма драўляных вянкоў (гарыз. радоў бярвён, брусоў, плах, дыляў), звязаных у вуглах урубкамі, укладзеных адзін на адзін, што ўтвараюць зруб. Пашырана ў лясных раёнах Еўропы з жал. веку. На Беларусі вядома з 2—3 ст.н.э. ў плямён культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай, з 9 ст. — асн.канструкцыя драўляных будынкаў. На такой аснове будавалі жыллё, гасп. і вытв. пабудовы, абарончыя збудаванні (гародні, тарасы, вежы), грамадскія і культавыя будынкі. Вядомы зрубы прамавугольнай, квадратнай (клеці), 8-граннай (гл.Васьмярык), 6-граннай формаў, пастаяннага або пераменнага па вышыні сячэння, ярусныя (чацвярык на чацверыку, васьмярык на васьмерыку і інш.). Спалучэннем некалькіх зрубаў утвараліся падоўжна-восевая, глыбінна-прасторавая, крыжова-цэнтрычная, жывапісна-асіметрычная і інш. кампазіцыі. Вянковую канструкцыю мелі не толькі зрубы, але і іх завяршэнні (гл. ў арт.Закот, Верх, Шацёр). Цяпер вянковую канструкцыю выкарыстоўваюць пераважна ў традыц.нар. жыллі і гасп. пабудовах.
С.А.Сергачоў.
Да арт.Вянковая канструкцыя. Вянковы двор. Беларускі музей народнай архітэктуры і побыту. Сектар «Цэнтральная Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКРЫ́ЦЦЕ,
1) у будаўніцтве — унутраная гарыз.агараджальная канструкцыя, якая раздзяляе па вышыні сумежныя памяшканні будынка. Адрозніваюць П. міжпаверхавае, паддашкавае, падвальнае, над праездамі і інш. Бываюць жалезабетонныя (у выглядзе зборных канструкцый, маналітных канструкцый, зборна-маналітных), на стальных бэльках, драўляныя, камбінаваныя. Найчасцей П. — комплексная канструкцыя з нясучай часткі (пліты, бэлькі), ізаляцыйных слаёў, падлогі, часам столі (як самаст. элемента П.).
2) У горнай справе — раздзяляльная канструкцыя, якая выкарыстоўваецца пры падземнай распрацоўцы пластоў карысных выкапняў вял. магутнасці. Раздзяляе пласты карыснага выкапня, які здабываецца, і абваленай горнай пароды. Бываюць шчытавыя (з жалезабетонных бэлек, труб), гнуткія (метал., палімерныя), міжпластавыя (насціл з бетонных пліт, метал. сеткі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКО́Т,
старадаўняя канструкцыя страхі сял. хат і гасп. пабудоў на Беларусі. Бярвёны тарцовай сцяны вышэй верхняга вянка зруба паступова ўкарочваліся, сцяна набывала выгляд ступеньчатага трохвугольніка. На выступы клалі падстрэшныя жэрдкі-латы, якія служылі асновай страхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБІЁН (франц. gabion ад італьян. gabbione вялікая клетка),
сетачная канструкцыя з дроту, запоўненая камянямі або галькай, для аховы рэчышча ракі ад размываў, узвядзення рэгуляцыйных і берагаўмацавальных збудаванняў. Звычайна мае форму паралелепіпеда, даўж. 3—5 м, шыр. 1—1,5 м, выш. 1 м.
прыстасаванне пнеўмааўтаматыкі, прызначанае для пераўтварэння перападаў ціску паветра або іншых газаў у пэўную фіз. велічыню (напр., у напружанне электрычнае ці сілу току). Выкарыстоўваецца і для пераўтварэння формы пнеўмасігналаў (напр., з аналагавай у лічбавую). Канструкцыя П.п. абумоўліваецца яго функцыян. прызначэннем.