На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапы́тлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць дапытлівага; імкненне ўсё зразумець, пазнаць, набыць новыя веды. Дапытлівасць натуры. □ Нейкі момант і Амяллян і чалавек у камбінезоне з дапытлівасцю і здзіўленнем углядаліся адзін у аднаго, потым абодва разам кінуліся ў абдымкі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубаска́л, ‑а, м.
Разм.неадабр. Пра таго, хто любіць пасмяяцца, пажартаваць або панасміхацца з каго‑, чаго‑н.; перасмешнік. Жартаўнікам і зубаскалам выпала магчымасць паказаць свой талент.Шамякін.[Сцяпан] не які-небудзь зубаскал Дрыба, і гэта Мая павінна зразумець.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамармыта́ць, ‑мычу, ‑мычаш, ‑мыча; зак., што і без дап.
Сказаць ціха і неразборліва. Дырыжор падаў руку, скупа усміхнуўшыся, прамармытаў імя і прозвішча — зразумець было цяжка.Асіпенка.— Каб ён [Юрка] сабе ногі паламаў, — прамармытаў п’яны суддзя, седзячы ў кутку.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарапо́м ’няшчыльна; абы-як’: сена не тапталі, тарапом у брыку накідалі (мядз., Нар. словатв.), можна зразумець і як ’спехам, спяшаючыся’. Тады да тарапіцца1, торап, гл. У сувязі з гэтым вывядзенне з літ.tarpas ’прамежак’ (гл. тарпа1), якое прапануе Санько (Крыўя, 1996, 1, 92), здаецца неабавязковым.
2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім.Скрыган.
[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бума́жнік, ‑а, м.
Невялікіх памераў кішанёвая папка для папяровых грошай і дакументаў; кашалёк. Блок.. выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою, даючы гэтым зразумець, што болей гаварыць няма аб чым і што работы болей не будзе.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў.«Полымя».// Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупагало́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы. Да канца цёплых дзён я сцярог у Пстрычкі сад і вучыў двух яго «недаросткаў», тупагаловых хлапцоў.Гарэцкі.[Камісар:] — Тупагаловыя дурні! Яны не могуць зразумець, што партызаны і народ — гэта адно цэлае, непарыўнае.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)