вял. князь ВКЛ [1440—92], кароль польскі [1447—92]. Малодшы сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Пасля абрання К. IV на польскі трон паміж ВКЛ і Польшчай устаноўлена персанальная унія, ВКЛ захавала незалежнасць. Вярнуў ВКЛ з Польшчы Дарагічынскую зямлю (1444), замацаваў у складзе дзяржавы Валынь, канчаткова далучыў да ВКЛ Жамойць. Дзеля пашырэння асабістых і маянтковых правоў баяр выдаў прывілей 1447. У час яго панавання ў ВКЛ узмацнілася роля паноў-рады. Вымушаны быў змагацца з апазіцыяй бел.-літ. арыстакратыі. У 1441 групоўка слуцкага кн. Алелькі Уладзіміравіча вымусіла К. IV перадаць Алельку Кіеўскае княства. Вёў барацьбу з прэтэндэнтам на велікакняжацкі пасад кн. Міхаілам Жыгімонтавічам. У 1471 ліквідаваў удзельнае Кіеўскае княства. Каб з’яднаць пануючае саслоўе, пачаў раздачу маёнткаў баярам. Выдаў Судзебнік 1468, з якога пачалася кадыфікацыя феад. права ў дзяржаве. Знешняя палітыка К. IV на ўсходзе была накіравана на ўтрыманне рус. княстваў у складзе ВКЛ (гл.Дагавор 1449), падтрымку Вял. Арды ў яе барацьбе супраць Масквы. Вёў барацьбу з Крымскім ханствам (былым саюзнікам). У Польшчы абапіраўся на сярэднюю шляхту і вёў барацьбу з магнацкай апазіцыяй. Выдаў Няшаўскія статуты 1454, якімі пашыраліся і ўзмацняліся правы шляхты і шляхецкіх земскіх сеймікаў, а магнаты пазбаўляліся выключнага права займаць дзярж. пасады. У 1454—66 вёў вайну з Тэўтонскім ордэнам (ВКЛ не ўдзельнічала), у выніку якой Польшча атрымала выхад да Балтыйскага мора, ордэн прызнаў сваю васальную залежнасць ад польскай дзяржавы. У дынастычнай палітыцы дамогся выбрання свайго старэйшага сына Уладзіслава каралём Чэхіі, а потым і Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
szermować
незак.
1.уст. фехтаваць;
szermować szpadą — фехтаваць шпагай;
2.змагацца;
3. хваліцца, выхваляцца;
szermować językiem — малоць языком;
szermować piórem — палемізаваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zwalczać
незак.kogo/co1.змагаццаз кім, супраць каго; пераадольваць (што); перамагаць каго/што;
zwalczać przeszkody — пераадольваць цяжкасці;
2. знішчаць; выкараняць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кро́пля, -і, мн. -і, -пель, ж.
1. Маленькая акруглая часцінка якой-н. вадкасці.
К. вады.
Кроплі дажджу.
2.мн. Разведзенае на чым-н. лякарства, якое прымаецца па пэўнай колькасці такіх часцінак.
Вочныя кроплі.
К. ў нос.
3.адз., перан., чаго. Самая нязначная колькасць чаго-н. (разм.).
Малака ў бляшанцы к.
◊
Да (апошняй) кроплі — усё без астатку выпіць, расходаваць, аддаць і пад.
Да апошняй кроплі крыві — ахвяруючы жыццём, змагацца, біцца, абараняцца.
Кропля за кропляй — паступова, патрошку.
Кропля ў моры — вельмі нязначная колькасць у параўнанні з чым-н. вялікім.
Ні кроплі — ніколькі, ані.
Ні кроплі ў рот не браць — зусім не піць алкагольных напіткаў.
Як дзве кроплі вады — абсалютна, поўнасцю падобны, супадае.
|| прым.кро́пельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
га́ньба, ‑ы, ж.
1. Бясслаўнае становішча, якое выклікае крайняе асуджэнне, пагарду. — Вялікі гонар быць на чырвонай дошцы. Вялікая ганьба — на чорнай.Бядуля.Лепш са славаю памерці, Як жыць у ганьбе пад ярмом.Глебка.// Пра дзеянні, учынкі, якія выклікаюць пагарду, асуджэнне. Лічылася ганьбай, калі хто выдасць паліцыі зборшчыка.Машара.// Тое, што знеслаўляе, прыніжае чыю‑н. годнасць. — П’янства — гэта ганьба, і з ім мы змагацца будзем, — спакойна прамовіў Дзімін.Карпаў.
2. Загана, недахоп. Адна ганьба, што аблезлы, А так добры лапс[а]рдак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантраба́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Тайны правоз або перанос цераз дзяржаўную граніцу тавараў, каштоўнасцей і інш., забароненых або абкладзеных пошлінай. Змагацца з кантрабандай.
2.зб. Тавар, каштоўнасці і інш., якія тайна правозяцца або пераносяцца праз дзяржаўную граніцу. Яны [чужыя людзі] хавалі тут кантрабанду. Колькі часу патрацілі, колькі страху набраліся!Колас.Якая яму была справа, падшывальцу Андрэю, што ён, Лупянок, вазіў кантрабанду...Лынькоў.
3.узнач.прысл.кантраба́ндай. Тайна, употай. Наносілі мы поўныя вышкі асенняга лісця, .. здабывалі кантрабандай канюшыны ўлетку, нажынаючы яе сярпом.Дубоўка.
[Іт. contrabando ад contra — супраць і bando — урадавы ўказ.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
encounter
[ɪnˈkaʊntər]1.
v.t.
1) нечака́на сустрака́ць
2) сустрака́цца (зь ця́жкасьцямі, апазы́цыяй)
3) змага́цца; бі́цца, сутыка́цца (з супраці́ўнікам, во́рагам)
2.
n.
1) сустрэ́ча, нечака́ная сустрэ́ча
2) бітва́f., бой -ю m., суты́чка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Сярто́ліцца ’быць у неспакоі, неспакойна пачувацца, сядзець’ (лаг., Гіл.), ’выконваць доўгую і цяжкую работу’ (ушац., Нар. лекс.). Словаўтваральны варыянт да сёртаць (гл.): *sьrtati > *sьrt‑olʼa > sьrt‑ol‑iti (sę), што да прасл.*sьrt‑ < і.-е.*ser‑ ’цячы, рухацца’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Параўноўваюць з балг.дыял.ср̥тим ’цяжка, з намаганнем працаваць’ (Пятлёва, Этимология–1985, 18). Сюды ж, магчыма, і ўкр.се́ртувати ’цягаць сюды і туды’, якое выводзіцца з польск.certować ’цырымоніцца, браць удзел у барацьбе, змагацца’ < лац.certo ’змагаюся’ (ЕСУМ, 5, 222), што не выключае кантамінацыі згаданых дзеясловаў. Адносна экспрэсіўнага суф. ‑oli‑ гл. Борысь, Etymologie, 697.