Малява́ць ’рысаваць фарбамі’, ’фарбаваць’, ’апісваць’, ’абгаворваць (перад людзьмі)’ (ТСБМ, Нас., Касп., Грыг., Сл. ПЗБ), драг.малюваты ’мазаць алоўкам абы-што’ (З нар. сл.), ’выяўляць’ (Яруш.), ст.-бел.малевати, малиовати ’маляваць’ запазычана са ст.-польск.malować ’тс’, якое са ст.-в.-ням.mâlôn ’тс’, с.-в.-ням.mâlen, ням.malen (Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Піўтарак, Бел. лекс., 134; Булыка, Запазыч., 196). Сюды ж маляванне ’жывапіс’ (Нас.), ’фарбаванне’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’шыльда’ (Яруш.), маляваненькі ’прыгожы’ (Нас.), малява́цца ’быць паслухмяным’ у выразе: …Коб ты и малёваўся… ’Рабі што хочаш, але не будзе па-твойму’, драг.малёва́тысь ’тс’ (ТС, КЭС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГОХУА́ (кіт. — нац.жывапіс),
традыцыйная школа кіт. жывапісу вадзянымі фарбамі на шаўковых і каляровых скрутках. Тэрмін «гохуа» адрадзіўся ў пач. 20 ст. з аднаўленнем традыцый нац. жывапісу (існаваў з 3—2 ст. да н.э.), які меў тэхн. і жанравыя своеасаблівасці, спецыфічны метад адлюстравання прадмета пры дапамозе ліній і плям на нейтральным фоне, што надавала адчуванне бязмежнай прасторы. Спосабам гохуа малявалі кветкі, расліны, жывёл; у 1940—50-я г. яго сюжэты сталі больш разнастайныя, з’явіліся лірычныя і жанравыя кампазіцыі на сучасныя тэмы. Найб. вядомыя мастакі Цы Байшы і Сюй Бэйхун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУБО́ВІЧ (Генадзь Міхайлавіч) (19.9.1934, с. Вялешына 1-е Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 24.4.1992),
бел. графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1966). У 1972—90 працаваў у выд-ве «Беларусь» (з 1980 гал. мастак). Аформіў кнігі: «Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі» (1978), «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» і «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абедзве 1982; усе разам з М.Ганчаровым); «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБЛЬ ((Leibl) Вільгельм Марыя Губерт) (23.10.1844, г. Кёльн, Германія — 4.12.1900),
нямецкі жывапісец; буйнейшы прадстаўнік ням.рэаліст. жывапісу 19 ст. Вучыўся ў Г.Бекера (1861—64) і ў АМ у Мюнхене (1864—69). Зазнаў уплыў Г.Курбэ. Пісаў пераважна партрэты і сцэны побыту патрыярхальнага баварскага сялянства. У ранніх творах уплывы франц.рэаліст. жывапісу (партрэт П.Сіньеі-Мершэ, 1869; «Какотка», 1870; «Стары пан Паленберг», 1871, «Партрэт работніцы»). Пазней звяртаўся да спадчыны ням. мастацтва Адраджэння («Тры жанчыны ў царкве», 1878—82, і інш.). У карцінах апошніх гадоў жыцця свабодны, мяккі, насычаны паветрам і святлом жывапіс блізкі да імпрэсіянізму («Прадзільшчыца», 1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКА́С (ад грэч. leukos белы),
від грунту. Вядомы са старажытнасці ў мастацтве еўрап. народаў. У станковым жывапісе робіцца з мелавога ці гіпсавага (алебастравага) парашку на жывёльным або рыбіным клеі. Наносіцца на цвёрдую аснову (пераважна з дошак), часта для трываласці выкарыстоўваюць павалаку (наклеенае на аснову палатно). Найб. пашыраны ў іканапісе, дзе для павышэння дэкаратыўнасці часам спалучаюць жывапіс з аграфленнем і разьбой па Л. У насценных размалёўках вырабляецца з гашанай вапны з напаўняльнікамі (пясок, тоўчаная цэгла, дробна насечаныя льняныя валокны і інш.). У дэкар.-прыкладным мастацтве — грунт на драўляных вырабах пад афарбоўку ці пазалоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖО́СТАЎСКАЯ РАЗМАЛЁЎКА,
рускі народны маст. промысел, развіты ў в. Жостава Мыцішчынскага р-на Маскоўскай вобл. Узнікла ў пач. 19 ст. пераважна пад уплывам уральскай кветкавай размалёўкі па метале. Яе развіццё стылістычна ўзаемазвязана з размалёўкай па фарфоры і фініфці падмаскоўных з-даў і ф-к, кветкавымі матывамі набіванага паркалю ф-к г. Іванава і фядоскінскай мініяцюрай. Ж.р. — дэкар.жывапіс (пераважна выявы букетаў, садавіны) на метал. падносах з наступным пакрыццём лакам. Выконваецца энергічным мазком стракатымі алейнымі фарбамі на чорным або каляровым фоне. У 1928 заснавана арцель (цяпер Жостаўская ф-кадэкар. размалёўкі).
Літ.:
Коромыслов Б.И. Жостовская роспись. М., 1977.
Да арт.Жостаўская размалёўка. Н.Ганчарова. Пунцовы світанак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАЎ (Сава Іванавіч) (15.10.1841, г. Ялутараўск Цюменскай вобл., Расія — 6.4.1918),
рас. прадпрымальнік, мецэнат, дзеяч тэатр. і муз. мастацтва.
Вучыўся ў Пецярбургскім горным ін-це і Маскоўскім ун-це, вывучаў спевы і жывапіс у Італіі. Гал. акцыянер т-ваў Маскоўска-Архангельскай чыг., Неўскага мех. з-да і Усх.-Сіб. чыгунаплавільных з-даў. Разарыўся ў 1899. У 1870—90 у яго падмаскоўным маёнтку Абрамцава збіраліся буйнейшыя рас. мастакі, музыканты, пісьменнікі (гл.«Абрамцава»). Садзейнічаў развіццю рас.выяўл. мастацтва, нар.маст. творчасці і рамёстваў, муз. тэатра. У 1885 засн. на свае сродкі Маскоўскую прыватную рускую оперу (існавала да 1904), пэўны час кіраваў ёю як рэжысёр. Аўтар лібрэта да шэрагу опер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ДА (Prado),
Нацыянальны музей жывапісу і скульптуры Прада, мастацкі музей у Мадрыдзе. Створаны ў 1819 на аснове ісп. каралеўскіх калекцый, размешчаны ў спец. пабудаваным для яго будынку ў стылі позняга класіцызму (1785—1830, арх. Х. дэ Вільянуэва). У зборы шырока прадстаўлены ісп.жывапіс 15—19 ст. (Эль Грэка, Х. дэ Рыбера, Ф.Сурбаран, Д.Веласкес, Б.Э.Мурыльё, Ф.Гоя), карціны італьян. майстроў 16 ст. (Рафаэль, Андрэа дэль Сарта, Тыцыян); зберагаюцца творы нідэрландскай школы жывапісу 15—16 ст. (Рагір ван дэр Вейдэн, Х.Босх, А.Мор), фламандскай (П.П.Рубенс), франц. (Н.Пусэн) школ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎФМАН ((Kauffmann) Марыя Ганна Ангеліка) (Анжэліка) Катарына (30.10.1741, г. Кур, Швейцарыя — 5.11.1807),
швейцарскі жывапісец і графік; прадстаўніца класіцызму. Вучылася ў бацькі — аўстр. жывапісца І.І.Каўфмана. Працавала ў Італіі, Аўстрыі, Англіі. Элегантны, свецкі стыль яе твораў склаўся пад уплывам англ. партрэтнага жывапісу, вызначаецца гладкай манерай пісьма і дасканалай прапрацоўкай дэталей. Майстар партрэта (аўтапартрэт, 1762; «Агюст Тысо», 1783; «Баранеса дэ Крудэнер з сынам», 1786; партрэт І.В.Гётэ, 1787), у т. л. параднага (партрэты Паўла I, Іосіфа II, Людовіка IV Баварскага і інш.). Аўтар сентыментальна-пачуццёвых сцэн на міфалагічныя, рэліг., гіст. і літ. сюжэты: «Развітанне Абеляра і Элаізы», «Музыка і жывапіс» (1782), «Каранаванне Марыі» (1802). Працавала ў афорце, кніжнай ілюстрацыі («Месіяда» Ф.Г.Клопштака).
бел. мастацтвазнавец, педагог. Скончыла Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1957). Працавала ў Дзярж.маст. музеі Беларусі, у Палацы мастацтваў Бел. саюза мастакоў, у 1962—70 выкладала ў Бел.тэатр.-маст. ін-це, у 1975—82 у Мінскім ін-це культуры. Даследуе тэорыю і гісторыю бел. і сусв.выяўл. мастацтва, праблемы эстэт. выхавання. Аўтар прац «А.А.Барысаў. Жыццё і творчасць» (1959), «Жывапіс» (1962), «М.А.Савіцкі» (1973), «Зоя Літвінава. Мая Радзіма» (1983) і інш. Аўтар уступных артыкулаў да каталогаў твораў бел. мастакоў: В.Цвіркі (1988), В.Жолтак (1999) і інш. Працуе таксама ў галіне станковай і кніжнай графікі.