СМАЛЯ́К Віктар Мікалаевіч (н. 20.4.1947, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). У 1980—83 выкладаў у БПІ. Працуе ў жанрах паліт., тэатр., рэкламнага плаката, якім уласцівы сінтэз выявы і шрыфту, лаканізм выразных сродкаў, эфектнае супастаўленне вобразаў. Аўтар плакатаў «Кветка шчасця» (1978), «Альпійская балада» (1980), «В.К.Бялыніцкі-Біруля» (1986), «Жывапіс і скульптура», «Графіка», «Народнае мастацтва» (усе 1986), «Курган» (1987), «Міраж» (1999), трыпціха «За мірны космас» (1985), тэатр. плакатаў для Дзярж. маладзёжнага т-ра Беларусі (з 2000).