падлі́ць, падалью, падальеш, падалье; падальём, падальяце і падлію, падліеш, падліе; падліем, падліяце; заг. падлі; зак., што і чаго.

1. Дадаць чаго‑н. вадкага; наліць яшчэ крыху. Падліць кавы ў шклянку. □ Як выйдуць паліваць тыя пасадкі, Васілінка абавязкова падалье пабольш вады пад той «свой» куст. Ус. А з’еўшы адно, паглядаю, Ці хто больш чаго падліе. Купала. Мужчыны вылезлі з-за стала, а Саламея падліла сабе стравы і канчала вячэраць. Гартны.

2. Наліць пад што‑н. Падліць вядро вады пад куст.

•••

Падліць масла ў агонь — абвастрыць якія‑н. непрыязныя адносіны, пачуцці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.

2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.

3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

speed1 [spi:d] n.

1. ху́ткасць; шпа́ркасць; тэмп;

climbing speed ху́ткасць набо́ру вышыні́ (пра самалёт);

speed of utterance тэмп маўле́ння;

at average/great/top speed з сярэ́дняй/высо́кай/грані́чнай ху́ткасцю;

at full speed по́ўным хо́дам;

with all speed як найхутчэ́й;

with lightning speed з ху́ткасцю мала́нкі, вокамгне́нна;

put on speed дада́ць ху́ткасці;

at a speed of 50 miles з ху́ткасцю 50 міль

2. святлоадчува́льнасць плёнкі (пра фота)

more haste, less speed ≅ пама́лу е́дучы, дале́й за е́дзеш

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Дада́так ’дадатак’. Укр. дода́ток, польск. dodatek, чэш. dodatek, балг. дода́тък і г. д. Слав. *dodatъkъ — утварэнне суфіксам ‑ъkъ ад дзеепрыметніка на ‑t‑, ад дзеяслова *dodati (*do‑dati); параўн. бел. дада́ць, укр. дода́ти, польск. dodać, чэш. dodati, балг. дода́м і г. д. Як дзеяслоў *dodati, так і вытворнае *dodatъkъ, бясспрэчна, маюць прасл. характар, прынамсі, з’яўляюцца прасл. дыялектызмамі. Дзіўна, што ў праславянскім слоўніку Трубачова (Трубачоў, Эт. сл.) няма ні *dodati, ні *dodatъkъ. Іншае пытанне, ці не запазычаны бел. дадатак, укр. додаток з польск. мовы. На гэта пытанне адказаць пакуль што вельмі цяжка, таму што няма дакладных даных аб гісторыі гэтых слоў. Калі нават гэта і запазычанне, то застаецца пытанне аб зах.-слав. дыялектызмах прасл. характару тыпу *dodati, *dodatъkъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditiдадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насы́ціць, ‑сычу, ‑сыціш, ‑сыціць; зак., каго-што.

1. Накарміць уволю. Насыціў парсюкоў — карова ды цялушка з пашы бягуць. З качак вачэй не спускай, бо каршун ухапіць. Аношкін. // перан. Разм. Поўнасцю задаволіць (патрэбы, жаданні і пад.). Насыціць сваю цікаўнасць.

2. Прасякнуць, напоўніць што‑н. якім‑н. рэчывам у вялікай колькасці. Насыціць зямлю вадой. □ Нам паддадуцца снегавыя горы, Насыцяць рэкі цяжкім срэбрам хваль. Ліхадзіеўскі. // Спец. Дадаць да якога‑н. рэчыва гранічную колькасць якога‑н. іншага рэчыва, якое знаходзіцца ў раствораным або суспензаваным стане. Насыціць раствор солямі. // перан. Напоўніць, перапоўніць якімі‑н. ідэямі, пачуццямі і пад. Міровіч параіў Чароту насыціць п’есу камедыйнымі момантамі. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падкармі́ць, ‑кармлю, ‑корміш, ‑корміць; зак., каго-што, чым і без дап.

1. Падмацаваць сілы, здароўе, даючы дадатковую яду. Падкарміць галадаючых. □ Змарнелых дзяцей, якія ўжо два месяцы нічога, акрамя шчаўя, не бачылі, рашылі падкарміць. Чыгрынаў. [Вясніна:] Такіх людзей, як Бондар і Рымша, трэба берагчы, іначай яны хутка згараць. Людзі з вайны, трэба падкарміць, а тут нястача. Гурскі. // Дадаць корму. Падкарміць цялят. Падкарміць рыбу.

2. Дабавіць у глебу мінеральнага ўгнаення для паляпшэння росту раслін. Падкарміць салетрай кукурузу. □ [Пазняк], бадай, не горш другога агранома ведаў, дзе трэба прапалоць [гародніну], дзе паліць, дзе падкарміць. Дуброўскі.

3. Разм. Укарміць, выкарміць. [Антось:] — Зараблю.., падкармлю кабанчыкаў. А там, зімой, будзе відаць. Скрыпка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышпілі́ць, ‑шпілю, ‑шпіліш, ‑шпіліць; зак., што.

1. Прымацаваць шпількай; прыкалоць. Прышпіліць паперу кнопкамі. □ Галя хуценька, похапкам надзела сукенку, прышпіліла як папала косы і выйшла ў першы пакой. Сабаленка. Рыбаку каля самага сэрца Прышпіліў я значок з Ільічом. Панчанка.

2. перан. Разм. Дадаць, далучыць (звычайна без патрэбы, не да месца). Аўтар «прышпіліў» да персанажаў лірычныя матывы, але нідзе не развіў іх і не паставіў у дзейсную і вобразную залежнасць ад канфлікту і ідэі. «Полымя». // Даўшы, замацаваць за кім‑н. (мянушку, празванне і пад.). Можа з дому яе [мянушку Свярдзёлак] прывёз, з-пад Валожына, а можа тут ужо нашы хлопцы прышпілілі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дапіса́ць, дапі́сваць

1. (скончыць пісаць) zu nde schriben*, frtig schriben*; frtig mlen (малюнак);

2. (напісаць да якога-н месца) schreiben* vt (bis A);

3. (дадаць да напісанага) zsätzlich schriben* (zu etw. D), hinzschreiben* аддз. vt; ergänzen vt;

4. (занесці ў спіс) in die Lste [in das Verzichnis] intragen* [ufnehmen*]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

further

[ˈfɜ:rðər]

compar.adv. and adj., superl. furthest

1) дале́й

further down — дале́й унізе або́ ўні́з

2) шырэ́й; падрабя́зьней, больш

inquire further into the matter — Разьве́дай падрабя́зьней пра спра́ву

3) у дада́так да, заты́м, такса́ма; апрача́ таго́

Let me further tell you — Дазво́льце мне дада́ць

1.

adj.

1) дале́йшы

2) дадатко́вы

2.

v.t.

падтры́мваць; дапамага́ць праве́сьці што; спрыя́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)