Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр.тс, тсс, рус.тсс ‘ціха’, ‘цыц’, польск.ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням.still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш.pst,pšš, ням., славац., харв.pst і польск.pst, cyt, славен.st, pst, рум.sst, англ.hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЛЕ́БА,
паверхневы слой зямной кары, які развіўся ў выніку сумеснага ўздзеяння на горную (мацярынскую) пароду паветра, атм. ападкаў, сонечнага цяпла, жывых і адмерлых арганізмаў і мае прыродную ўрадлівасць; асн. сродак с.-г. вытв-сці.
Складаецца з генетычна звязаных глебавых гарызонтаў, якія адрозніваюцца саставам, будовай, структурай, колерам і інш. ўласцівасцямі; іх сукупнасць утварае глебавы профіль. Найб. значэнне мае верхні перагнойны або гумусавы гарызонт, на ворных землях ён дасягае 25—30 см. У глебе вылучаюць цвёрдую (гумус, першасныя і другасныя мінералы), вадкую (глебавы раствор), газападобную (глебавае паветра) часткі і жывыя арганізмы (глебавую фауну і флору). Глебы бываюць розных генетычных тыпаў, падтыпаў, родаў, відаў, разнавіднасцей. Паводле грануламетрычнага складу адрозніваюць пясчаныя глебы, супясчаныя глебы, сугліністыя глебы і гліністыя глебы, паводле колькасці вільгаці — нармальна ўвільготненыя (аўтаморфныя), часова і пастаянна пераўвільготненыя (паўгідраморфныя і гідраморфныя), якія патрабуюць асушэння. У залежнасці ад прыродных якасцей выбіраюць найб. эфектыўныя прыёмы іх паляпшэння. Глеба бесперапынна развіваецца і зменьваецца, у т. л. пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека.
На тэр. Беларусі шмат тыпаў глебы, што розняцца паміж сабой будовай профілю, уласцівасцю і ўрадлівасцю, якую магчыма павялічыць пры дапамозе ўгнаенняў, апрацоўкі, рэгулявання воднага рэжыму і інш. Самыя пашыраныя тыпы: дзярнова-падзолістыя глебы, дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы (абодва найб. выкарыстоўваюцца ў с.-г. вытв-сці), таксама дзярновыя забалочаныя глебы, поймавыя глебы, тарфяна-балотныя глебы. Менш пашыраны бурыя лясныя глебы, дзярнова-карбанатныя глебы і падзолістыя глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ РАДЫ́, радые актыўныя сем’і,
групы генетычна звязаных радыенуклідаў, у якіх кожны наступны ўзнікае ў выніку альфа-распаду або бэта-распаду папярэдняга. Кожны Р.р. пачынаецца з радыенукліда з найб. для гэтага рада перыядам паўраспаду (роданачальніка) і канчаецца стабільным нуклідам.
У Р.р. масавыя лікі А нуклідаў (членаў рада) адрозніваюцца на лік, кратны 4 (пасля α-распаду масавы лік нукліда памяншаецца на 4). Тэарэтычна магчыма існаванне 4 Р.р. з A = 4n + δ, дзе δ = 0, 1, 2 і 3, роданачальнікамі якіх з’яўляюцца торый-232 (A = 4n; рад торыю), нептуній-237 (A = 4n + 1, рад нептунію), уран-238 (A = 4n + 2, рад урану-238, ці урану-радыю), уран-235 (A = 4n + 3, рад урану-235, ці актынаурану). Рады торыю, урану-радыю і актынаурану, ці натуральныя Р.р., існуюць у прыродзе, бо перыяды паўраспаду 232Th (1,405∙1010 гадоў), 238U (4,468∙109 гадоў) і U (7,038∙108 гадоў) сувымерныя з узростам Зямлі. Канчатковымі стабільнымі прадуктамі распаду натуральных Р.р. з’яўляюцца ізатопы свінцу — 208Pb, 206pb, 207Pb. У прыродзе ёсць усе члены натуральных Р.р. (у т. л. і кароткажывучыя), што тлумачыцца ўстанаўленнем у кожным радзе т. зв. векавой раўнавагі, калі скорасці ўтварэння і распаду прамежкавых членаў Р.р. роўныя. Час устанаўлення векавой раўнавагі ~ 10T1/2, дзе T1/2 — перыяд паўраспаду самага доўгажывучага прамежкавага члена рада. Членаў рада нептунію (перыяд паўраспаду 2,14∙106 гадоў), які завяршае стабільны нуклід вісмут-209, у прыродзе няма, яны атрыманы штучна (гл.Ядзерная рэакцыя). Даследаванні Р.р. садзейнічаюць выяўленню новых радыеактыўных элементаў і іх ізатопаў. Гл. таксама Радыяхімія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр.гуц.комарник ’хаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш.валаш., славац.komärnik ’столік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум.согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клок1 ’жыццёвая сіла ў зярне’ (Чач., КЭС, лаг.). Гл. клёк.
Клок2 ’касмык, жмут сена, валасоў’ (Мат. Гом., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Укр.клоччя, рус.клок ’тс’, балг.клъчище, серб.-харв.ку̑к, славен.kólke ’пакулле’, польск.kłak ’касмык, пакулле’. Найбольш верагодная версія да *plъkъ, генетычна суаднесенага з літ.plaukaĩ ’валасы’, лат.plaukas ’валокны’, с.-в.-ням.floccho ’касмык’ (Мацэнаўэр LF, 51, 125; Фасмер, 2, 252). Іншыя этымалогіі бяздоказныя.
Край2 ’вельмі’ (Мат. Маг., Яўс., Сцяшк., Юрч.). Гл. край1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кірза́ты ’кірпаты’ (Ян.). Балтызм. Да літ.kīrsti ’рубіць, рэзаць’. Цікава супаставіць дзве групы літоўскіх лексем: kīrsti1 ’рубіць, рэзаць’ — kīrsti2 ’гарчыць’ (гэтыя значэнні традыцыйна звязваюцца — Фрэнкель, 258) і kīrpti1 ’рэзаць, карпаць’ — kīrpti ’кіслець’ (таксама генетычна звязаныя значэнні — там жа, 257–258). Ад апошняга рэгулярна ўтварылася *kirpōtas, kirpanōsis, якое стала крыніцай бел.кірпаты, кірпаносы (як ад рус.корнать — курносый). Ад першага — кірзаты (Параўн. Мартынаў, Лекс. балтызмы, 28; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аба́два, абодва, абедзве, укр.ободва, обідві, польск.obydwaj, obadwa, obydwie, obiedwie, чэш.obadva, славац.obidvaja, н.-луж.hoběj dwa, hoběj dwe, славен.obadva, obedve, серб.-харв.о̏бадва, о̏бедве сведчаць аб праславянскіх складаных формах *obadva, *obě‑dve, генетычна тоесных літ.abu‑du, abi‑dvi, лат.abi‑divi. Магчыма, балта-славянскае новаўтварэнне. Параўн. Траўтман, 1; Супрун, Числит., 37. Праслав.oba‑obě‑ у сваю чаргу да прыназоўніка о, ob. Гл. абоі, аб.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пачу́гаць, кам.почу́гаты ’памазаць’ (Жыв. нар. сл.). Да па‑ (< прасл.po‑) і чу́гаць, генетычна роднаснага да ўкр.човгати(ся) ’шоргаць’, ’плесціся, цягнуцца’, польск.czołgać się ’паўзці’, каш.ćałgac sąyславен. солкае ’тс’, прасл.čblgati (sę) ’паўзці, рухацца, як плазуны’, да якога роднаснымі з’яўляюцца: літ.klägoti ’ісці цяжка апранутым’, англасакс.hylc ’паварот’, с.-ірл.celg ’хітрасць’, ’здрада’ < і.-е.*kelg‑ ’віцца’, ’паварот’ (SP, 2, 219; Трубачоў, Эт. сл., 4, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыві́нка ‘братавая, жонка брата’ (Сл. Брэс.), трывы́нка ‘тс’ (кобр., Нар. лекс.), трыві́нкі ‘ятроўкі’ (жабін., ЛА, 3), втрывынкы́ ‘тс’ (кобр., там жа). Да ятроўка (гл.), што генетычна ўзыходзіць да прасл.*jętry, Р. скл. адз. л. jętrъve ‘ятроўка’. Хутчэй за ўсё, ад памяншальна-ласкальнай формы *ятрывінка, параўн. палес.ўтривінка ‘жонка мужавага брата’ (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізал., 25), з адпадзеннем пачатковага я‑ (< прасл.*ję‑), каб пазбегнуць падабенства з ятрыць ‘раздражняць’, гл.