генеты́чна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
генеты́чна - -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

генеты́чна-селекцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. генеты́чна-селекцы́йны генеты́чна-селекцы́йная генеты́чна-селекцы́йнае генеты́чна-селекцы́йныя
Р. генеты́чна-селекцы́йнага генеты́чна-селекцы́йнай
генеты́чна-селекцы́йнае
генеты́чна-селекцы́йнага генеты́чна-селекцы́йных
Д. генеты́чна-селекцы́йнаму генеты́чна-селекцы́йнай генеты́чна-селекцы́йнаму генеты́чна-селекцы́йным
В. генеты́чна-селекцы́йны (неадуш.)
генеты́чна-селекцы́йнага (адуш.)
генеты́чна-селекцы́йную генеты́чна-селекцы́йнае генеты́чна-селекцы́йныя (неадуш.)
генеты́чна-селекцы́йных (адуш.)
Т. генеты́чна-селекцы́йным генеты́чна-селекцы́йнай
генеты́чна-селекцы́йнаю
генеты́чна-селекцы́йным генеты́чна-селекцы́йнымі
М. генеты́чна-селекцы́йным генеты́чна-селекцы́йнай генеты́чна-селекцы́йным генеты́чна-селекцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

клон, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Генетычна аднароднае патомства расліны або жывёліны, якое ўтварылася шляхам бясполага, пераважна вегетатыўнага, размнажэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пол², -у, м.

Кожны з двух генетычна і фізіялагічна супрацьпастаўленых разрадаў жывых істот (мужчын і жанчын, самцоў і самак).

Мужчынскі п.

Прыгожы або слабы п. (жанчыны; жарт.).

|| прым. палавы́, -а́я, -о́е.

Палавая спеласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарма́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.

2. Сістэма поглядаў, перакананняў, уласцівая якому-н. перыяду грамадскага жыцця.

Чалавек новай фармацыі.

3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).

|| прым. фармацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіме́ра, ‑ы, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — пачвара, якая дыхае агнём, з ільвінай галавой, казліным тулавам і хвастом дракона. // У сярэдневяковым мастацтве — скульптурны відарыс фантастычных істот, якія ўвасаблялі цёмныя сілы, заганы і з’яўляліся часткай скульптурнага аздаблення гатычных сабораў.

2. Кніжн. Неажыццявімая мара; мудрагелістая фантазія.

3. Марская рыба сямейства хімеравых, падобная на акулу, з цыліндрычным тулавам, доўгім хвастом і вялікімі плаўнікамі.

4. Спец. Арганізм, які складаецца з генетычна неаднародных тканак.

[Грэч. chimaira.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пау́к ’рыбападхватнік’ (жытк., Мат. Гом.). Генетычна да паву́к (гл.) у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахле́тка ’кавалак паперы, пісулька’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, генетычна роднаснае з укр. лахолата ’ануча, лахман’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лепястры́нка ’стройная, тонкая дзяўчына’ (Сцяц. Словаўтв.). Няясна. Магчыма, генетычна звязана з літ. lepysta, lepystė ’распешчаны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мума́шка ’порхаўка, Lycoperdon perlatum’ (касцюк., Жыв. сл.). Відаць, генетычна ўзыходзіць да літ. maũmas, maumà, mùmas ’страшыдла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)