уто́мна,
Разм.
1. Прысл. ад утомны.
2. безас. у знач. вык. Пра стан утомы, стомленасці. Зосі стала неяк не па сабе, нудна і ўтомна, пачаў марыць сон. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжа́рны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Вельмі цяжкі. Астаўся ззаду шлях блукання, Цяжарны шлях пакут, туляння. Колас. Адкуль навісла над .. [Зосяю] гэта цяжарная ўдушлівая духата, засмуціўшы яе вочы, здавіўшы сэрца? Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамкі́, ‑оў; адз. няма.
Бразготкі, бомы. Гаворку мужчын раптам перарвала бразгатанне шамкоў і лёскат жалезных восей з Грамабоевага падворку. Крапіва. Дзесьці гудзе паравік і звоняць рамізніцкія шамкі. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастаўні́к, ‑а, м.
Загарадка для жывёлы ў полі. На пастаўнік Пагоніць статкі красавік, Тады змятае неба Апошні снег — Паскрэбак. Лужанін. Ад маладой травы на пастаўніках нясло мядовым водарам. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́бна, безас. у знач. вык.
Неабходна, трэба. — Каб толькі так [надвор’е] пастаяла які тыдзень — то ўжо і касіць патрэбна. Гартны. Патрэбна дараваць Таму, хто памыліўся, А ворага — бязлітасна караць. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́дна,
1. Прысл. да людны.
2. безас. у знач. вык. Аб вялікай колькасці людзей дзе‑н. Нягледзячы на хмары і на позні адвячорак, на рынку яшчэ было людна. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак., каго.
Давесці да хваравіта-зласлівага, нервознага стану. Усё гэта так .. знервавала [Сідора], так стузала, што ён увачавідкі адзначаў, як рабілася яму цяжка і невыносна. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разгу́тарыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Завесці гутарку; разгаварыцца. [Сёмка:] — Ехаў да гасподы і напаткаў Мікалаішку Зосю; узяў падвезці, і як разгутарыліся, дык і [не заўважылі], ці ідзе конь, ці стаіць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узды́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Прасякнуты ўздымам. Грамадою валодаў бойкі, уздымны настрой. Гартны. Вочы бліснулі ўздымнай радасцю і ўраз стухлі. Мурашка. [Зося] устрапянулася ад прыліву новага ўздымнага і моцнага пачуцця. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
швы́дкі, ‑ая, ‑ае.
Абл. Хуткі. Разгорнем тэмп работы швыдкі Праз гутаркі і чыткі. Колас. Мігам пранясліся шчаслівыя хвіліны, швыдкія, як маланка, і ў той жа час — доўгія, зацяжныя... Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)