прыёмIIм. (спосаб) Verfáhren n -s, -; Hándgriff m -(e)s, -e; Maníer f -, -en (манера);
ве́даць прыёмы пра́цы die Hándgriffe séiner Árbeit kénnen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Немаве́дама ’невядома’ (Сл. ПЗБ), німаве́дама ’тс’ (Янк. 1; бых., Янк. Мат.; Бяльк.). У Насовіча яшчэ як спалучэнне няма́ ве́дама, дзе ве́дама (вѣдомо) ’паведамленне’, да ве́даць. Той жа дзеяслоўны корань прадстаўлены ў німаве́д ’невядома’ (рэч., Карскі 2–3, 78), немове́дкі, немове́дзь ’тс’ (ТС), нымови́дь ’невядома, надта, неверагодна, страх, цуд’ (Клім.; кобр., Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назна́йніцу ’навыварат’ (смарг., Шатал.; свісл., Сцяшк. Сл.), таксама назнинок, назнинку ’тс’ (Нас.), параўн. рус.найзнинку ’тс’. З на+*ізнаніцу, апошняе з на́ніц ’навыварат’ (гл.), у выніку дээтымалагізацыі збліжана са знаць ’ведаць’, параўн. знийніца ’выварат, левы бок матэрыі’ (Сцяшк. Сл.); аналагічна на‑знанок, параўн. знинок, знинка ’тс’, гл. Фасмер, 3, 123. Параўн. найліхоўніцу (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДЫНА́МІКА (ад грэч. dynamikos моцны),
раздзел механікі, які вывучае рух матэрыяльных цел пад дзеяннем прыкладзеных да іх сіл. Грунтуецца на 3 асн. законах (гл.Ньютана законы механікі). У Д. рашаюцца задачы 2 тыпаў: вызначэнне сіл, што дзейнічаюць на цела (ці мех. сістэму) па вядомым законе руху, і вызначэнне закону руху па вядомых сілах (асн. тып задач). У выніку вывучэння руху асобных аб’ектаў метадамі Д. ўзнік шэраг спец. дысцыплін — балітыка, нябесная механіка, дынаміка збудаванняў, дынаміка механізмаў і машын і інш.
Задачы Д. рашаюцца з дапамогай дыферэнцыяльных ураўненняў руху, якія паказваюць залежнасць паміж сіламі, што дзейнічаюць на сістэму, масай сістэмы і параметрамі, што вызначаюць яе становішча ў прасторы. Для руху матэрыяльнага пункта і вярчальнага руху цвёрдага цела гэта ўраўненні тыпу 2-га закону Ньютана. Для дэфармаваных цел, вадкасцей і газаў ураўненні руху — дыферэнцыяльныя ўраўненні ў частковых вытворных. Да іх далучаюцца ўраўненні, якія характарызуюць некат. ўласцівасці асяроддзя (напр., залежнасць шчыльнасці ад ціску ці мех. напружанняў, дэфармацыі і інш.). Каб знайсці закон руху мех. сістэмы, трэба ведаць сілы і т. зв. пачатковыя ўмовы, г. зн. каардынаты і скорасці пунктаў сістэмы ў пачатковы момант часу. Для дэфармаваных цел, вадкасцей і газаў трэба дадаць і гранічныя ўмовы (гл.Краявая задача). Дыферэнцыяльныя ўраўненні руху мех. сістэмы можна атрымаць і з варыяцыйных прынцыпаў механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
fingertip[ˈfɪŋgətɪp]n. ко́нчык па́льца
♦
have smth.at one’s fi ngertips
1) ве́даць што-н. як свае́ пяць па́льцаў
2) мець што-н. пад руко́й/у непасрэ́днай блі́зкасці; трыма́ць што-н. напагато́ве
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
dogłębnie
глыбока;
odczuwać co dogłębnie — глыбока перажываць, адчуваць што;
znać co dogłębnie — глыбока ведацьшто
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
słyszenie
słyszeni|e
н. чутка;
ze ~a znać kogo — ведацькаго па чутках (са слоў)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
неакрэ́сленасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць неакрэсленага. Рамэо-Платонаў пераадольваў неакрэсленасць, расплывістасць многіх сваіх папярэднікаў у гэтай ролі.«Полымя».Атмасферы чагосьці важнага, што мае вось-вось адбыцца, вельмі добра адпавядаюць семантычная неакрэсленасць, трывожнасць мовы.Бярозкін.
2. Неакрэсленае становішча. У гэтай неакрэсленасці была і нейкая свая прываблівасць: цікава ж ведаць, чым яно ўсё скончыцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ніве́сць ’невядома’ (Шат.), нівісь ’тс’ (Нас.), нівісь ’тс’ (Бяльк.), нівясь ’тс’ (Мат. Гом.), нівесь як ’невядома як’ (Яруш.), нівісь куды ’невядома куды’ (Грыг.), нівісь адкуль ’раптам’ (Грыг.), нівець дзе ’невядома дзе’ (слон., Жыв. сл.). Паводле Карскага (2–3, 254, 260), у аснове — скарочаная форма 3‑й ас. дзеяслова вѣмь (гл. ведаць), параўн. рус.невесть ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наве́даць ’зайсці, адведаць’ (ТСБМ, Сцяшк.), наве́дываць ’адведваць’, наве́дчык ’наведвальнік’ (Бяльк.). Рус.дыял.наведать, укр.наві́дати, польск.nawiedzić, nawiedzać, ц.-слав.навѣждати да *vědati ’знаць, ведаць’, гістарычна звязанага з *viděti ’бачыць’, што часам знаходзіць адлюстраванне і ў збліжэнні сучасных форм, параўн. навіды ’наведванне парадзіхі’ (віц., Падлужны, вусн. паведамл.), рус.дыял.на́веды ’зачын, зачацце’ і інш.