Па́ставень, пастовэнь ’выган ля сяла, дзе пасецца скаціна’ (Бес.). Укр. чарніг. пистівень. Утворана ад паства ’паша’ пры дапамозе суфікса ‑авень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143).
Паста́вень ’прыстасаванне для лоўлі рыбы’ (Мат. Маг.). Да пасто́віць < ставіць (гл.). Аб суфіксе ‑ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38. Сюды ж (з іншым суфіксам) і пастаўкі ’рыбацкая прылада — вудачка, намотаная на рагульку’ (Янк. 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пісу́н ’пісака’ (Бяльк.). Да пісаць (гл.). Аб суф. ‑ун са значэннем асоб паводле ўласцівага ім дзеяння гл., Сцяцко (Афікс. наз., 68).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядзі́ны ’частаванне ў дзень збору мёду’ (паст., Сл. ПЗБ). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядоўніца ’посуд для мёду’ (браг., Мат. Гом.). Да мядовы<мёд (гл.). Аб суфіксе ‑оўн‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 171–172.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лубня ’сасуд з лубу і мера для мёду’ (Гарб.), Да луб 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лугоўка ’луг для адбельвання бялізны’ (добр., карм., Мат. Гом.). Да луг 3 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 169–170).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лягку́шка ’лёгкае’ (Ян.), тураў. лёгку́шы, легку́шы, лёгку́ша, легку́ша, леўку́ша ’тс’ (ТС). Да лёгкі (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляскотка ’прыстасаванне, пры дапамозе якога ўтвараецца дробны, перарывісты стук, бразготка’ (ТСБМ). Да леската́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мацата́ ’моц’, ’сіла ўздзеяння лекавай расліны’ (Сцяшк.; Яруш., шчуч., Сл. ПЗБ). Да моц (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Парня́ ’памяшканне з печчу, дзе гнуць абады, дугі’ (ТС). Да па́рыць < па́ра 1 з суф. ‑ня (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)