Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН ((Altman) Сідні) (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСКА́ЛЯ ТЭАРЭ́МА,
адна з асн. тэарэм праектыўнай геаметрыі, паводле якой ва ўсякім шасцівугольніку, які ўпісаны ў канічнае сячэнне (эліпс, гіпербалу, парабалу), пункты перасячэння 3 пар процілеглых старон (ці іх прадаўжэнняў) ляжаць на адной прамой, якая наз. прамой Паскаля. Сфармулявана Б.Паскалем (1639) і разам з Брыяншона тэарэмай устанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
Да арт.Паскаля тэарэма: A1A2...A6 — зоркападобны шасцівугольнік, упісаны ў эліпс; PP′ — прамая Паскаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕГА́С (лац. Pegasus),
экватарыяльнае сузор’е неба; адно з самых вялікіх сузор’яў. Найб. яркія зоркі 2,4; 2,4; 2,5; 2,8; 3,0 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. 3 яркія зоркі П. разам з зоркай α Андрамеды ўтвараюць фігуру, падобную на квадрат. Паблізу зоркі λ знаходзіцца радыянт метэорнага патоку Пегасід (назіраецца штогод 19—31 ліп.). На тэр. Беларусі відаць у жн.—кастрычніку. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНА́ТЫ,
у старажытнарымскай міфалогіі багі-захавальнікі і апекуны хатняга ачага, пазней — усяго рым. народа. Разам з ларамі (з якімі іх часам атаясамлівалі) П. былі сімваламі роднага дому. Кожная сям’я мела звычайна двух П., іх выявы змяшчалі каля ачага. Месцам знаходжання агульнадзярж. П. лічыўся храм Весты ў Рыме, дзе вярх. жрэц прыносіў ім ахвяры. У пераносным сэнсе П. — хатні ачаг, родны дом (адсюль выраз «вярнуцца да сваіх пенатаў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАДЖА́ПАЦІ,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі бог — творца ўсяго існага. Лічылася, што ён ўзнік як залаты зародак і зрабіўся адзіным валадаром існага. П. падтрымаў зямлю і неба, умацаваў сонца, вымераў прастору, даў жыццё і сілу. Ён валадарыць над двухногімі і чатырохногімі, яго рукі — бакі свету. Часам П. атаясамліваюць з Брахмай, вобраз якога разам з вобразамі інш. багоў-творцаў у пазнейшыя часы выцесніў вобраз П. ва ўсіх яго функцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУХу геаметрыі,
аперацыя пераўтварэння эўклідавай прасторы, што захоўвае нязменнымі адлегласці паміж пунктамі. Паняцце ўзнікла як абстракцыя з уяўленняў аб мех. перамяшчэннях рэальных цел. Наз. ўласным ці няўласным, у залежнасці ад таго, захоўвае ці не захоўвае Р. арыентацыю прасторы. Уласнымі Р. з’яўляюцца, напр., паралельны перанос геам. фігуры, вярчэнне яе вакол восі, вярчэнне разам з пераносам уздоўж восі павароту (вінтавы Р.); няўласным Р. з’яўляецца люстранае адбіццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫКО́ЎСКІ (Генадзь Феадосьевіч) (н. 23.9.1936, г. Куўшынава Цвярской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Д-рбіял.н. (1996). Скончыў БДУ (1961). З 1961 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фларыстыцы, відавым складзе, экалогіі, геаграфіі, эвалюцыі мохападобных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАНЕ́КА (Альберт Андрэевіч) (н. 28.4.1937, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1992). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (заг. лабараторыі), з 1987 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях туберкулёзу, інш.інфекц. захворванняў с.-г. жывёл.
Тв.:
Микобактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з І.І.Румачыкам).