Сажо́нка ’расліна анемона люцічная Anemone ranumculoides L.’ (Кіс.). Рус. сазо́нчики ’Pulsatilla vulgaris L.’, самсо́нички ’Pulsatilla patens Mill.’, польск. sasanka ’Anemone pulsatilla L.’, чэш. sasanka ’расліна Anemone’, серб.-харв. sása ’Pulsatilla’, балг. са́сан ’расліна Hepatica triloba’. Ва ўсходнеславянскіх мовах, відаць, запазычанне з польскай, якое падверглася розным фанетычным зменам; напэўна, яно было збліжана і з дзеясл. садзіць, сажаць. Адносна паходжання этымона гл. Махэк₂, 537; там жа і літ-pa. Гл. сасонка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́йка1 ’невялікая булка з пшанічнай мукі’ (ТСБМ), ’перапечка з ільнянога семя’ (Сл. ПЗБ). Новае запазычанне з рус. са́йка ’тс’, якое лічыцца вытворным ад *сая < эст. sai, Род. с. saia ’белы хлеб’, фін. saija ’тс’ (Праабражэнскі, 2, 245; Фасмер, 3, 546; Каліма, 212). Адваротны напрамак запазычання — з рускай у балтыйскую мову — прымае Кіпарскі (гл. у Фасмера, там жа).

Са́йка2 ’балкон’ (Касп.). З салька (гл.) у выніку дыялектнага пераходу йлʼ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сара, сора́ ’зачэпы на дне ракі’ (ТС). Параўн. рус. на Волзе сор ’усялякая перашкода (камяні, кусты) для цягі судна лінай’, якое Даль (4, 276) дае ў гняздзе сор ’смецце’, а таксама тэрміналагічнае ж. р. сора́ ’пячное і іншае смецце, якое апрацоўваецца для здабычы часціц серабра і золата, якія туды трапілі’. Змяненне рода можа быць абумоўлена прафесійным словаўжываннем. Няпэўна; генетычная тоеснасць або запазычанне рус. сор, сора? Тады няяснымі застаюцца шляхі запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сас ’саксонец’ (Байк. і Некр.), са́скі ’саксонкі’ (Нас., Гарэц.). Запазычанне з польск. sas, saski ’тс’ (Кюне, Poln., 96), стараж. Sas ’саксонская зямля’. Польск., таксама як і укр. сас, ст.-рус. сасъ, сасинъ, чэш. sas, ст.-серб. сасинь, сяр.-балг. сасинъ запазычана з ст.-в.-ням. sahso ’сакс’, сяр.-н.-ням. sasse (Міклашыч, 288; Сабалеўскі, AfslPh, 32, 309 і наст.). Гл. таксама Фасмер, 3, 564 і наст.; параўн. саксонец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сваяво́ліць ‘дурэць, сваволіць’ (Нас., Сцяшк. Сл.), сваяво́ля ‘свавольства’ (Нас.), сваево́ля (Пятк. 2), сваяво́л ‘гарэза; неслух’ (Гарэц.), сваяво́лно ‘без уліку чужых інтарэсаў і абставін’ (Сержп. Прымхі). Самастойнае ўтварэнне ад свой1 (гл.) і воля (гл.), як і рус. своево́ля, насуперак Віткоўскаму (Słownik, 170), які хоча бачыць у апошнім запазычанне з польск. swawola (гл. сваволя), параўн. ст.-слав. своѥволиѣ, балг. своево́лие, своево́лнича і іншыя ўтварэнні ад *svoj (БЕР, 6, 562).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́вак ‘акравак, беражок’ (Ласт.), ‘абрэзак’ (віл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ‘скосак’ (Мат. Гом.), ‘малы кусочак хлеба’ (навагр., Нар. сл.). Параўн. польск. skrawek ‘тс’, якое ад skraw ‘асколак, трэска’ < skrawać (Варш. сл.). Слова чаргаваннем галосных звязана з кро́іць, кро́ю (гл.), аналагічна да польск. stawać : stojać, napować : napajać і г. д. (Брукнер, 268), што можа сведчыць пра запазычанне. Аднак значэнне ‘малы кавалачак хлеба’ збліжае слова з акрае́ц, акра́йчык ‘тс’, скра́йка ‘тс’. Гл. скрайчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́іць ‘каштаваць, быць вартым’ (Бяльк., ТС), ‘магчы’ (Ян.), сто́іты ‘каштаваць’ (Сл. Брэс.). Укр. дыял. сто́їти ‘тс’, рус. сто́ить, старое польск. stać ‘тс’, чэш. státi, славац. stať, серб.-харв. ста̏ти, ста̏јати, сто́јати, славен. státi ‘тс’. Семантычная інавацыя на базе прасл. *stati, *stojati, магчыма, праз стадыю ‘стаць кагосьці на што-небудзь, змагчы’ > ‘быць вартым, каштаваць’. Параўн. ЕСУМ, 5, 425; Фасмер, 3, 769–770 (мяркуе пра запазычанне з чэшскай або польскай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суві́сцяль ’падарунак, падарак (на хрысціны, вяселле)’ (іўеў., Сл. ПЗБ; віл., З нар. сл.; маладз., Гіл.). На славянскай глебе адпаведнікаў няма. Па лінгвагеаграфіі — запазычанне з балцкіх моў. Параўн. літ. výstyti ’спавіваць дзіця’, výstyklas ’пялёнка’, suvýtelis ’спавіванне’, лат. suovista ’пялёнка’; апошняе з suo‑ і vistit ’спавіваць’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1139). Можна меркаваць, што першапачаткова слова азначала падарунак на хрысціны (звычайна кавалак палатна, магчыма, для спавівання дзіцяці), потым значэнне пашырылася да ’ўсялякі падарунак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туры́ст ‘падарожнік, вандроўнік’ (ТСБМ, Вруб.), туры́сты ‘тс’ (Некр. і Байк.). Запазычанне праз рускую (тури́ст) або польскую (turysta) мову з франц. touriste ‘тс’, што з англ. tourist ‘тс’ (Арол, 4, 119). У аснове франц. tourner ‘вярцець, абарочваць’, гл. тур2, турнэ. Сюды ж туры́зм ‘падарожжы, вандроўкі для адпачынку і ў пазнавальных мэтах’ (ТСБМ) — запазычана праз рускую мову (туризм) з франц. tourisme ‘прагулка, паездка’, туры́стыка ‘тс’ (Вруб.) — праз польск. turystyka ‘занятак турызмам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варста́т ’ткацкі станок’ (Сцяшк. МГ, Шатал.); ’сталярны станок’ (Шатал., Сцяшк. МГ); ’драўляная квадратная скрыня пад жорнамі’ (КЭС). Ст.-бел. варстат, верстат, ворстат (з XVI ст., Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. (ст.-польск.?) warstat (не з польск. warsztat; з гэтага апошняга бел. варштат, гл.). Форма warstat была ў польск. мове ў XVI ст. (гл. Брукнер, 603); яе можна разумець і як мазурскую. Першакрыніца — ням. Werkstatt (Брукнер, 603; Булыка, Запазыч., 56; Фасмер, 1, 300). Параўн. варшта́т, варста́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)