Або́е (БРС), абоі ’абодва’ (Шат., Касп., КЭС). Параўн. абодва. Адна з дзвюх праславянскіх форм з і.-е. паралелямі: рус.обое, ст.-рус.обои, ст.-слав.обо, ст.-чэш.oboj, літ.abeji, лат.abejì, ст.-прус.abbai, abbaien, гоц.bai, ст.-інд.ubháyam, Фасмер, 3, 104. Форма, якая адпавядае бел.абодва, на славянскім грунце больш пашырана, але мае балта-славянскі інавацыйны характар (гл. абодва). Абоі — гэта індаеўрапейскі архаізм, які захаваўся толькі ў некаторых славянскіх мовах, у тым ліку старажытнапісьмовых (стараславянскай, старажытнарускай і старажытначэшскай). Той факт, што гэта слова сустракаецца ў гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, сведчыць, што яно спрадвечнабеларускае, а не запазычанне з рускай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́баць ’гушкаць’. Рус.зы́бить, дыял.зы́бать ’тс’, палаб.zåibi‑sǎ ’гушкаецца’ (3 ас.), славен.zíbati ’гушкаць’ (у тым ліку ў калысцы), серб.-харв.зи́бати ’гушкаць’. Ст.-слав., ст.-рус.зыбати. Прасл.zybati, верагодна, суадносіцца з арм.cup, cupʼ ’зыб’ (Сараджава, Этимология, 1976, 64–66); да і.-е. асновы *gʼūb‑ (да якой можна ўзвесці зыбаць), магчыма, адносіцца нарв.дыял.gǒp ’бездань’. Больш надзейных і.-е. паралелей яшчэ не выяўлена. Фасмер, 2, 109; Шанскі, 2, З, 114; Куркіна, Этымалогія, 1967, 140, 143; Макіенка, Вопр. географии, № 81, 75; Скок, 3, 653, дзе іншая літ-ра. Спробы этымалогіі арм. слоў: Ачаран, 3, 474–475.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кашто́ўны ’які дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск.kosztowny, kosztowność).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́паўка ’расліна Anthemis tintoria L.’ (Кіс.), рус.пупавка ’тс’ (у тым ліку ’дзьмухавец’), укр.пупова ’расліна Taraxacum officinalis’, пупавка ’рамонак і інш. расліны’, польск.pępawa ’тс’, чэш.pupava ’расліна Carlina acaulis’ (з XV ст.) і інш., славац.ρύρανα ’тс’, серб.-харв.пупава ’від расліны’, балг.пупавка ’расліна Anthemis і інш.’, славен.pumpavo, po(m)pava ’расліна Carlina acaulis’. Прасл.*pppava, ад *рррь (гл. пугі), параўн. БЕР, 5, 855 (магчыма, русізм); Голуб-Копечны, 306; Бязлай, 3, 87 (слова з няяснай этымалогіяй); Махэк₂, 500 (збліжае з грэч. ’απο-παποΰται ’вытварае пух’). Згодна з ЕСУМ (4, 635), з-за выпуклай формы кветак, што нагадвае пуп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йны ’які мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус.ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл.*orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл.*orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траці́на ‘трэцяя частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Шат.; ашм., Стан.), траці́на, трацці́на (треццина) ‘тс’ (Нас.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян., Кал.), трайціна́ ‘тс’ (Сцяц. Сл.), трэці́на ‘тс’ (ТС, Лекс. Бел. Палесся), трацы́на ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел.третина, треттина, третына ‘трэцяя частка чаго-небудзь, у тым ліку зямельнага надзелу’ (ГСБМ). Параўн. укр.трети́на, дыял.трити́на, польск.trzecina, чэш.třecina, славац.trecina, славен.tretjina, серб., харв.трећина, балг.трети́на. Утворана ад трэці (трэйці) пры дапамозе суф. ‑іна са значэннем часткі ад цэлага (Сцяцко, Афікс, наз., 213), аналагічна ў іншых славянскіх мовах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
úngeachtet
1.a непава́жлівы
2.prp (G) нягле́дзячы на (што-н.);
~ áller Mühe нягле́дзячы на ўсе́ намага́нні
3.cj:
~ déssenтым не менш, нягле́дзячы на гэ́та;
es régnete, ~ déssen ging er in den Wald ішо́ў дождж, нягле́дзячы на гэ́та ён пайшо́ў у лес
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
абысці́сясов., в разн. знач. обойти́сь; (отнестись каким-л. образом — ещё) поступи́ть; (удачно окончиться — ещё) сойти́;
а. без памо́чніка — обойти́сь без помо́щника;
ён дрэ́нна абышо́ўся з жанчы́най — он пло́хо обошёлся (поступи́л) с же́нщиной;
я абыду́ся і тым, што ёсць — я обойду́сь и тем, что есть;
усё абышло́ся до́бра — всё сошло́ благополу́чно;
◊ абы́дзецца так — обойдётся; сойдёт;
а. жа́ртамі — отде́латься шу́тками
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
соль1, ‑і, ж.
1. Белае крышталічнае рэчыва з вострым характэрным смакам, якое ўжываецца як прыправа да ежы. Сталовая соль. □ Тым часам маці тарапліва Закон дзядоў сваіх спаўняе: Кладзе кусочак хлеба з соллю Пад красны кут.Колас.
2.перан. Асаблівы сэнс, значэнне чаго‑н. [Апейка:] — Уся соль, па-мойму, у тым — што шукаць і як шукаць. Па-мойму, заўсёды трэба помніць пра людзей, якія цябе чытаюць і слухаюць.Мележ.Але ўся соль твора звычайна выступае на паверхні, адкрываецца ў поўным сваім аб’ёме менавіта ў трапных заключных радках добрай байкі.Бугаёў.
3. Хімічнае злучэнне, рэчыва — прадукт поўнага або частковага замяшчэння вадароду кіслаты металам. Калійная соль. Глаўберава соль. Берталетава соль. Каменная соль. Горкая соль. Кіслая соль.
•••
Насыпаць солі на хвостгл. насыпаць.
Падсыпаць солігл. падсыпаць.
Пуд солі з’есцізкімгл. з’есці.
Соль зямлі — пра лепшых людзей якой‑н. грамадскай групы, грамадства.
Соль табе ў вочы — прымаўка, якую ўжываюць, каб засцерагчы ад дрэннага вока, ад уроку.
Сыпаць соль на раныгл. сыпаць.
Хлеб ды сольгл. хлеб.
Хлеб-сольгл. хлеб.
соль2, нескл., н.
Пяты гук музычнай тамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук. І цудоўныя гукі то раптам паніжаліся да ніжняга соль і амаль знікалі, то нечакана ўзляталі да верхняга фа дыез.Васілёнак.
[Іт. sol.]
соль3, ‑я, м.
Грашовая адзінка Перу, роўная 100 сентава.
[Ісп. sol.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усё1,
гл. увесь.
усё2, прысл.
1. Увесь час, заўсёды, пастаянна. Ён усё ў раз’ездах. Ён усё заняты. Ява ўсё злуецца. □ Іду, іду Па маёвым лесе, І ўсё мне здаецца: Вось-вось распукнецца Сэрца Мільёнамі ландышаў.Кірэенка.
2. Да гэтага часу, яшчэ і цяпер. Ён усё яшчэ вучыцца. □ Андрэя ўсё не было, і маці яшчэ больш занепакоілася аб сыне.Дуброўскі.
3. Толькі, выключна. Усё ты вінаваты. Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.
4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы або нарастанне прыметы. Вецер усё мацнее. Тэмпература паветра, усё павялічваецца. Усё больш і больш змяркалася. □ Сурова слухала бажніца модлы, А шум банкету ліўся ўсё гучней.З. Астапенка.
5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення проціпастаўлення. Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.
6. Аднак, тым не менш. Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца добра.
•••
Усё ж; і ўсё ж — усё-такі, тым не менш. [Маці:] — Прырасла ты, Наташа, да свайго гэтага агароду моцна, а парваць з ім усё ж давядзецца.Асіпенка.І ўсё ж цуда адбылося. Капсуль разарваўся тады, калі дасталі яго з міны.Гроднеў.
Усё ж такі — тое, што і усё ж. І ўсё ж такі па нечым другім, невядомым і не распазнаным, было відаць, што.. [К. Чорны] слухае.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)