Кні́пці ’кіпці, клешні, пазногці’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл.). Параўн. літ. knibliai ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 491). Кантамінацыя з кіпці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кро́за ’летуценне, мара’ (ТСБМ, Сцяшк.). Хутчэй за ўсё запазычанне з рус. літ. грёза ’тс’ з аглушэннем звонкага ўзрыўнога г і ацвярдзеннем р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лазга́н ’доўгае, тоўстае сцябло’, ’празмерна высокі нязграбны мужчына’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Відавочна, утворана з літ. lazda ’палка’, ’арэшына’, ’сцябло’, lazdynas ’арэшнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абыйма́ць ’абдымаць’ (Гарэц.), абыйманак ’абдымак’ (Др.-Падб.) < *абімаць, прасл. ob‑jьмǫ ob‑jęti, параўн. літ. im̃ti ’браць’, лац. emere ’тс’. Гл. мець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акру́таць ’даглядаць жывёлу’ (Інстр. III). Відаць, да круціць (гл.). Ці, можа, звязана паходжаннем з літ. krutė́ti ’рухацца, працаваць, гаспадарыць’ (Міхневіч, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ґель ’птушка з доўгімі нагамі’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з літ. dẽglas ’стракаты, пярэсты’, dẽglis ’той, хто плямісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасмакава́ць ’паспрабаваць на смак’ (Касп.). Да смак (гл.). Паводле тэрыторыі пашырэння (Віцебшчына) можна меркаваць аб кальцы з літ. paskanáuti ’тс’ < skõnis ’смак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перажабе́ць ’перастаяць (аб малаку, тварагу) у печы’ (Ян.). З ⁺перажыбе́ць, якое да пера- (гл.), а другая частка — да літ. žìbinti ’паліць, запальваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плясня́ ’яжджаль, асака, Carex L.’ (баран., ЛА, 1). Гл. плюшнік. плюшня, у аснове якіх, верагодна, балтызм. Параўн. літ. plūšė ’асака, Carex gracilis’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́ты ’пена’ (іўеў.), польск. дыял. puty ’тс’. Лаўчутэ (Балтизмы, 49) са спасылкай на Вяржбоўскага выводзіць з літ. putà, мн. л. pùtos пена’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)