МАСЦІ́КІ (ад грэч. mastichē смала масцікавага дрэва) у будаўніцтве, матэрыялы ў выглядзе пластычных сумесяў арган. вяжучага рэчыва і танкамолатага напаўняльніка. Бываюць бітумныя, гумава-бітумныя, дзёгцевыя, палімерныя і інш.; гарачыя, якія перад выкарыстаннем разаграюць, і халодныя, якія разводзяць арган. растваральнікамі або вадой.

Дахавыя М. — бітумныя (руберойдавыя) і дзёгцевыя (толевыя) выкарыстоўваюць для прыклейвання рулонных дахавых матэрыялаў, гідраізаляцыйныя — для прыклейвання гідраізаляцыйных матэрыялаў, для абмазачнай ізаляцыі; М. на падлогу — бітумныя, для прыклейвання паркету, лінолеуму да асновы; герметызавальныя — для ўшчыльнення стыкаў зборных канструкцый. М. павінны быць цеплаўстойлівыя, з высокай клейкасцю, пластычнасцю і даўгавечнасцю.

А.​Я.​Вакар.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЗІРА́ЛЬНІК ДЫПЛАМАТЫ́ЧНЫ,

прадстаўнік дзяржавы або міжнар.

арг-цыі, які накіроўваецца для ўдзелу ў рабоце міжнар. канферэнцый, арг-цый і органаў. Парадак допуску і правы Н.д. вызначаюцца правіламі працэдуры. Звычайна Н.д. не мае права голасу, падпісання дакументаў і да т.п. Н.д. накіроўваецца ў выпадках, калі дзяржава (міжнар. арг-цыя) зацікаўлена ў рабоце міжнар. органа, канферэнцыі, але не з’яўляецца іх удзельнікам, або не хоча быць звязанай іх рашэннямі ці падзяляць за іх адказнасць. Ін-т пастаянных Н.д. склаўся пры ААН ад дзяржаў, якія не з’яўляюцца яе членамі, а таксама ад нац.-вызв. рухаў.

т. 11, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«МЯНЬКІ́»,

бел. нар. гульня. На прамавугольнай пляцоўцы каля кожнай бакавой лініі чэрцяць кругі — «ямы», дыяметрам 1—1,5 м. З гульцоў выбіраюць 2 «рыбакоў», астатнія (іх можа быць 15—40 чал.) — «рыбы». «Рыбакі», узяўшыся за рукі, ловяць «рыб», якія могуць выратоўвацца ў «ямах». Аднак знаходзіцца ў «яме» можа толькі адна «рыба», калі туды забяжыць другая, тады тая, што там знаходзілася, павінна пакінуць «яму». Злоўленыя «рыбы» дапамагаюць «рыбакам». Гульня заканчваецца, калі «рыбакі» пераловяць усіх «рыб». Пераможцамі становяцца 5 «рыб», якія выратаваліся ў «ямах», іх называюць «М.».

Я.​Р.​Вількін.

т. 11, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вісе́ць, вішу, вісіш, вісіць; вісім, вісіце; незак.

1. Трымацца на чым‑н. без апоры знізу. Над сталом вісеў ліхтар і асвятляў тую частку хаты, куды не даходзіла святло ад печы. Шамякін.

2. Быць прымацаваным да вертыкальнай паверхні. На сценах віселі розныя плакаты і лозунгі адпаведна патрэбам часу. Колас.

3. Быць або здавацца нерухомым у часе палёту ці руху. Сонца вісіць нізка над гарызонтам. □ Над лесам, у празрыстай сіняве неба, вісеў каршун. Асіпенка.

4. Выдавацца, выступаць уперад над кім‑, чым‑н.; навісаць. Скала вісела над далінай. // перан. Ствараць пагрозу сваёй блізкасцю. Учора падалі бомбы, смерць вісела.. над галовамі. Шамякін. І гэты вузел цёмнай здрады На сэрцы каменем вісіць. Колас.

5. перан. Навісаючы, ахутваць. Шэры зімовы вечар, падсвечаны мігатлівым электрычным святлом, вісеў над горадам. Гамолка.

6. на кім-чым. Спадаць, не аблягаючы цела (пра вопратку). Уся адзежа вісела на.. [кавалі], як чужая. Лынькоў. Белая доўгая зрэбная кашуля вісела на ім, як на калу. Гурскі.

•••

Вісець між небам і зямлёй — знаходзіцца ў вельмі няпэўным становішчы.

Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы)быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. І шмат было ў таварыша Нявіднага напружаных момантаў, такіх, калі воля і само жыццё яго віселі на танюсенькай павуцінцы. Колас.

Вісець на каркубыць на ўтрыманні ў каго‑н.

Вісець на тэлефоне — часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне.

Вісець на хвасце — неадступна хадзіць, ездзіць за кім‑н.

Вісець на шыібыць цяжарам, клопатам для каго‑н.

Вісець на языку — пра вялікае жаданне сказаць тое, чаго няможна сказаць.

Вісець над душой (галавой) — навязваць каму‑н. што‑н., дакучаць.

Вісець у паветры — а) знаходзіцца ў няпэўным становішчы; б) быць неабгрунтаваным (пра меркаванне, перакананне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́быць ’перажыць, выцерпець; адысці з пэўнага месца’ (КЭС, лаг.; Шн., 2). Да быць ’знаходзіцца’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bind2 [baɪnd] v. (bound)

1. звя́зваць (таксама перан.)

2. пераплята́ць (кнігу)

bind up [ˌbaɪndˈʌp] phr. v.

1. перавя́зваць; пераплята́ць; звя́зваць

2. быць заня́тым;

be bound up in smth. быць заня́тым чым-н.;

be bound up in smb. жыць інтарэ́самі каго-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hammer1 [ˈhæmə] n. мо́лат; малато́к;

go/come under the hammer быць прада́дзеным з малатка́ (на аўкцыёне)

be/go at it hammer and tongs мо́цна свары́цца, быць на нажа́х;

Their relatives were at it hammer and tongs. Іх сваякі моцна пасварыліся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

жахлі́ва,

1. Прысл. да жахлівы.

2. у знач. вык. Разм. Пра вельмі неспрыяльныя абставіны, цяжкія ўмовы, у якіх хто‑н. знаходзіцца. Не любіць Маргарыта дома быць адна. Гэта жахліва — не ведаеш, якую работу прыдумаць сабе. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамінава́ць, ‑нуе; незак.

Пераважаць, панаваць, быць асноўным. Пачуццё дружбы і тая самая непрымірымасць к панам, якая заўважалася і ў Захара Зубца, дамінавала над усім у Савы. Пестрак. // Панаваць, узвышацца над акаляючаю мясцовасцю. Гара дамінуе над горадам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрамантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Паправіць, зрабіць прыгодным для карыстання што‑н. сапсаванае. Адрамантаваць трактар. □ Стафанковічы адрамантавалі млын, як мае быць, і гаспадар пусціў яго ў ход у першую вялікую адлігу. Чорны. // перан. Жарт. Вылечыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)