Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Не- (ня‑) адмоўная часціца ў якасці прэфікса і ў складзе словазлучэнняў, вядомая усім славянскім мовам. Прасл.*ne‑, ідэнтычнае па паходжанню адмоўю *не (гл. не1); у шэрагу выпадкаў выконвае чыста структурную функцыю, утвараючы назвы прадметаў з «адмоўным» значэннем, параўн. нягода ’дрэннае надвор’е’ пры пагода ’добрае надвор’е’, нясла́ва ’ганьба’, няволя ’палон’ і пад.; выступае як дээтымалагізаваны элемент, параўн. небара́ка ’нябога’, ненаві́дзець (гл.), часам у якасці т. зв. збыткоўнага («пустога») адмоўя, параўн. неўбой ’неслух’ (Растарг.) і убой ’тс’, якое можа выкарыстоўвацца для табуізацыі, параўн. не́вад (гл.), нячы́сцік (гл.), нядо́бры ’вуж’ (ТС) і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 446–448; Шустар-Шэўц, 13, 1006–1007; Талстой, Зб. Рэфармацкаму, 282–287; Папова, ФН, 1971, 1, 81–92). У складзе словазлучэнняў: не (ў)ва што ’няма ў што’ пры не́вашта ’тс’ (Растарг.); не ў змогу ’сіл не стае; няма сілы’ (Нас.), не ў чо́м ’ах як; вось чаму; вось табе і’ (Нас.) пры неўчом ’нездарма, то-та ж’ (ТС) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клей1 ’ліпкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца для трывалага змацавання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Яруш.), ’смала на вішнях, слівах’ (ТС). Укр.клей, рус.клей ’тс’, ст.-слав.клѣй ’смала, клей’, балг.клей ’тс’, серб.-харв. (XVII ст.) klej ’тс’, польск.klej ’клей’, klej żabi ’жабурынне’, чэш.klej ’клей’, славац.klej, в.-луж.klij, н.-луж.klij ’тс’. Да прасл.kъlějь. Параўн. ст.-грэч.κόλλα (< *κολια ’клей’), с.-в.-ням.helen (< haljan) ’клеіць’ (Слаўскі, 2, 200). Словаўтварэнне на аснове праславянскага суфікса ‑ějь (∼ літ.ėjas; там жа), аднак з зусім іншай функцыяй (выключна Nomen agentis балта-славянскага перыяду) (Мартынаў, Дерив., 23–24). Індаеўрапейскія паралелі фармальна даволі далёкія (іншыя каранёвы вакалізм і словаўтварэнне). Германскі дзеяслоў адносна позняй фіксацыі і ніжненямецкага арэала.
Клей2 ’жыццёвыя сілы, клёк’ (Сцяц., Клім.). Да клёк1 (гл.). Кантамінацыя з клей1, магчыма, на аснове агульнага ўяўлення пра клейкасць жывога, жыватворнага. Параўн. польск.żabi klej ’жабурынне’ і рус.клёк ’тс’.
Клей3 ’праполіс’ (Анох.). Гл. клей1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стрэ́паць ‘паводзячы вушамі, прыслухоўвацца’ (іўеў., ЛА, 1), стрэ́пацца ‘рабіць асцярожныя, слабыя шорахі’ (маладз., Янк. Мат.), стрэ́паны ‘апантаны : леціць, як стрэпаны (ТС), стро́паны (стрёпаный) ‘чысценькі, як бы адлупцаваны; што ачуняў ад лупцоўкі’: побѣгъ, якъ стрёпапый (Нас.), стрэ́паны ‘зношаны, падраны’ (Сцяшк. Сл.). Хутчэй за ўсё, ад трапаць (гл.), параўн. Варбат, Этимология–1985, 24–27 (з аглядам версій паходжання групы слоў з коранем *(s)trep‑, без беларускага матэрыялу), што можна звязаць з укр.страпа́тий, стріпа́тий ‘растрапаны, з настыбурчанымі валасамі’, стрепи́й ‘абтрапаны, кашлаты’, ст.-польск.strzępać ‘баяцца’, sstrzęply ‘напалоханыя’, чэш.střapiti ‘узлахмачваць’, ст.-чэш.střěpěti ‘клапаціцца, уважліва прыглядацца’, якія параўноўваюцца з літ.strim̃pti ‘варухацца; мець сілы’, лат.struopît ‘скакаць, насіцца туды-сюды (пра коней, авечак)’, с.-н.-ням.strampen ‘тупаць нагамі’, stramp ‘туга нацягнуты, нерухома выцягнуты’, гл. Слаўскі, SOr, 18, 255; Новое в рус. этим., 226–228. Адносіны да рус.стряпать ‘даваць корм жывёле; гатаваць ежу’ і інш., паводле Фасмера (3, 786), няясныя, тлумачацца назалізацыяй зыходнага *strep‑ (Варбат, там жа, 25). Параўн. стропіцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ёсцьIв разн. знач. есть;
усё ў нас ё. — всё у нас есть;
які́ быў, такі́ і ё. — како́й был, тако́й и есть;
◊ ко́лькі сі́лы ё. — что есть си́лы; изо всех сил;
ё. така́я спра́ва — есть тако́е де́ло
ёсцьIIмежд., воен. есть;
ё. выко́нваць зага́д! — есть выполня́ть прика́з!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
5) зьбіра́ць, мо́ршчыць (лоб); зьбіра́ць у скла́дкі або́ збо́ркі (спадні́цу)
2.
v.i.
1) зьбіра́цца (пра нато́ўп, хма́ры)
2) нарыва́ць (пра ра́ну)
3) мо́ршчыцца
•
- gather breath
- gathers
- gather up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
кра́йнасць, ‑і, ж.
1. Празмернае праяўленне чаго‑н., крайняя ступень чаго‑н. Крайнасці ў поглядах. □ — У цябе, брат, усё крайнасці, няхай ты згары, — заўважыў са смехам Садовіч.Колас.
2.перан. Што‑н. зусім непадобнае на іншае, процілеглае іншаму. Кідацца з адной крайнасці ў другую. □ Нездарма кажуць, што крайнасці сходзяцца, розныя полюсы прыцягваюць адзін другі.Кучар.
3. Вельмі цяжкае і небяспечнае становішча. Давесці да крайнасці.
•••
Да крайнасці — вельмі, надзвычайна, у вышэйшай ступені. Брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і паходах і сілы яе былі напружаны да крайнасці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іне́рцыя, ‑і, ж.
1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або руху, пакуль якая‑н. знешняя сіла не прымусіць іх змяніць гэты стан. Набраўшы разгон, ракета ляцела па інерцыі, як камета або звычайны астэроід.Гамолка.Кола разгайдалася, яно ўжо само далучыла сілу інерцыі да сілы мускулаў рук і круцілася лёгка.Колас.
Па інерцыі — па прывычцы, бессвядома, машынальна. — Прывык ты з часоў партызаншчыны думаць і вырашаць за ўсіх падначаленых, робіш так па інерцыі і дагэтуль.Хадкевіч.
[Ад лац. inertia — бяздзейнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́йнасць, ‑і, ж.
1. Праца, занятак у якой‑н. галіне. Грамадская дзейнасць. Гаспадарчая дзейнасць. □ Карыстаючыся вольным днём, Сцёпка падчытаў сёе-тое з таго, што ўваходзіла ў праграму яго дзейнасці на вёсцы.Колас.
2. Сукупнасць дзеянняў, мерапрыемстваў якога‑н. прадпрыемства, установы, арганізацыі. З кожным годам актывізуецца дзейнасць бібліятэк.«Звязда».Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі.Дуброўскі.
3. Работа, функцыяніраванне якіх‑н. органаў, арганізма. Сардэчная дзейнасць. Дзейнасць кары вялікіх паўшар’яў галаўнога мозга.// Дзеянне сіл прыроды. Разбуральная дзейнасць ветру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)