1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі. У тыя пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі.Ваданосаў.
2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз. [Аспірант:] — Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. За сасонку ўзяліся: шпунты для катлавана апілоўваюць.Брыль.
3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам. А .. [піва] так усхадзілася, што выбіла шпунт.Грахоўскі.
•••
Ад усіх бочак шпунт; пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.
[Польск. szpunt ад ням. Spund.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурм, ‑у, м.
1. Рашучая, напорыстая атака ўмацавання, апорнага пункта праціўніка. Па ўсім было бачна, што фашысты рыхтуюць штурм крэпасці.Кухараў.Пры штурме варожых акопаў смерцю смелых загінуў.. камісар.Брыль.//перан. Рашучы наступ на што‑н. для авалодання, асваення. Ішлі вы [камсамольцы] з песняй, як разводдзе, На штурм скал і дзікіх гор.Колас.Савецкія людзі спакойна і ўпэўнена рыхтуюць новы штурм сусветнай прасторы.«Звязда».Язда дасветнаю парою спрошчана: Ні штурмаў у дзвярах, ні таўкатні.Калачынскі.//перан. Рашучы, напорысты, актыўны наступ з мэтай дабіцца жаданых вынікаў. Капіталізм быў знішчаны штурмам, напорам рэвалюцыйных мас.Пшыркоў.
2.Разм. Тое, што і штурмаўшчына. Народу завіхалася тут [на месцы аварыі] не шмат, і ніякіх прыкмет штурму Лесавец не заўважыў; работа як работа; няхай ноч, няхай сцюжа, кожны, хто быў тут, ведаў, што яму рабіць.Хадкевіч.
[Ням. Sturm.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шча́ўе, ‑я, н.
1. Шматгадовая травяністая і паўкустовая расліна сямейства драсёнавых, лісце якой мае кіслы смак і ўжываецца ў ежу. Такое высокае і сакавітае шчаўе расло, што між яго трэба было адшукваць рэдкія і хілыя кусцікі чырвонай канюшыны.Пянкрат.Вася натрапіў на багатую шчаўем мясціну і апусціўся на калені.Курто.Юстына кожны год рабіла тры градкі і сеяла на іх шчаўе.Гартны.// Лісце, сцябло такой расліны. Цяпер, седзячы ля стала, на табурэціку і перабіраючы шчаўе, Васілінка ўспамінае сваё небяспечнае падарожжа.Ус.
2. Страва, прыгатаваная з лісця гэтай расліны. Іванка і бацька хутка пасёрбалі шчаўя, забеленага малаком.Мележ.Потым разведчык, зацягнуўшы на выцвіўшай гімнасцёрцы ўсе свае «кавалерыйскія» рамяні, сядзеў за сталом і вельмі ахвотна сёрбаў шчаўе, сяк-так засіўленае смятанай.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́касць, ‑і, ж.
1. Характэрная адзнака, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога. Страявы афіцэр, капітан, гэты чалавек дзіўным чынам спалучаў у сабе многія якасці, самыя супрацьлеглыя.Шамякін.
2. Ступень прыгоднасці, вартасці чаго‑н. Якасць прадукцыі. □ [Гарлахвацкі:] Што да даклада, то ад яго якасці залежыць ваш [Тулягі] лёс у першую чаргу.Крапіва.Міхась лічыцца сёння.. адказным за якасць друку.Брыль.Аптымістычнасць — выдатная якасць мастацтва.Бугаёў.
3. У філасофіі — катэгорыя, якая выражае істотную пэўнасць прадмета, дзякуючы якой ён з’яўляецца іменна гэтым прадметам, а не іншым. Пераход колькасці ў якасць.
4. У шахматнай гульні — розніца ў цэннасці цяжкай фігуры (ладдзі) у параўнанні з лёгкай фігурай (канём, сланом).
•••
Дзяржаўны знак якасцігл. знак.
Інспекцыя па якасцігл. інспекцыя.
У якасцікаго-чаго — як хто‑н. або што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГО́РКІ (Максім) (сапр.Пешкаў Аляксей Максімавіч; 28.3.1868, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 18.6.1936),
рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Ганаровы акадэмік АНБССР (1932). З 1878 працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам і інш. З 1884 жыў у Казані, удзельнічаў у нелегальных народніцкіх гуртках. У 1888—89 і 1891—92 вандраваў па Расіі. За ўдзел у арганізацыі падп. друкарні ў 1901 высланы з Ніжняга Ноўгарада. Удзельнічаў у Снежаньскім узбр. паўстанні 1905. У 1906 выехаў у Амерыку, потым — у Італію, жыў на в-ве Капры (1906—13). У 1913 вярнуўся ў Расію. Узначальваў выд-ва «Всемирная литература» (1918—24). У 1924—31 жыў у Сарэнта (Італія). З 1931 у СССР. Засн. шэраг часопісаў, кніжных серый, у т. л. «Жыццё выдатных людзей», «Бібліятэка паэта» і інш. Ініцыятар 1-га з’езда (1934) і 1-ы старшыня Саюза сав. пісьменнікаў. Зрабіў вял. ўплыў на фарміраванне ідэйна-эстэт. прынцыпаў сав. л-ры.
У друку ўпершыню выступіў з апавяданнем «Макар Чудра» (1892). У яго ранняй творчасці спалучаліся рамантызм і рэалізм. У алегарычных творах («Песня пра Сокала», 1895, «Песня пра буравесніка», 1901) адлюстраваліся погляды Горкага на рэвалюцыю. Шырокі рэзананс меў зб. «Нарысы і апавяданні» (т. 1—3, 1898—99). У рэаліст. творах (раманы «Фама Гардзееў», 1899; «Трое», 1900—01, і інш.) паказаў Расію напярэдадні 20 ст. У драме «Мяшчане» (паст. 1902), п’есах «На дне» (1902), «Дачнікі» (1904), «Дзеці сонца» (1905), «Варвары» і «Ворагі» (1906) адлюстраваў перадрэвалюцыйныя працэсы ў рас. грамадстве. У рамане «Маці» (1907) спачувальна паказаў нарастанне рэв. руху ў Расіі. Аповесці «Лета» і «Гарадок Акураў» (1909), «Жыццё Мацвея Кажамякіна» (1910—11) пра рус. сялянства і мяшчанства. Патрыятычнымі настроямі прасякнуты «Казкі пра Італію» (1911—13), цыкл апавяданняў «Па Русі» (1912—17). У публіцыстычнай кн. «Несвоечасовыя думкі» (асобнае выд. 1918) крытыкаваў узяты У.І.Леніным курс на рэвалюцыю, сцвярджаў пра яе дачаснасць і разбуральныя вынікі. Напісаў аўтабіягр. трылогію («Дзяцінства», 1913—14; «У людзях», 1916; «Мае універсітэты», 1923), раман «Справа Артамонавых» (1925), п’есы «Ягор Булычоў і іншыя» (паст. 1932), «Дасцігаеў і іншыя» (1933), «Васа Жалязнова» (1936, 1-я рэд. 1910), у якіх зноў звярнуўся да паказу жыцця Расіі да 1917. Аўтар літ. партрэтаў «Леў Талстой» (1919), «У.Г.Караленка» (1923), «Сяргей Ясенін» (1927) і інш. Апошні твор — няскончаны раман-эпапея «Жыццё Кліма Самгіна» (ч. 1—3, 1927—31, ч. 4, 1937) у надзвычай згушчанай, насычанай форме адлюстраваў падзеі перадрэвалюцыйных дзесяцігоддзяў.
Горкі першы з рус. пісьменнікаў звярнуў увагу на бел. л-ру, даў высокую ацэнку творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Пераклаў на рус. мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе», які назваў нацыянальным гімнам беларусаў. Цікавіўся бел. фальклорам. З 1896 у сваяцкіх адносінах з сям’ёй А.Я.Багдановіча. У 1929 у час вяртання на радзіму на ст. Негарэлае яго сустракалі Я.Купала, Ц.Гартны, А.Александровіч, у 1931 — К.Крапіва, П.Галавач і інш. На бел. мову творы Горкага перакладалі Т.Гардзялкоўская, К.Чорны, М.Гарэцкі, Э.Самуйлёнак, П.Глебка, К.Крапіва, М.Лынькоў, А.Куляшоў, Я.Брыль, Э.Агняцвет, З.Астапенка, С.Баранавых, В.Вітка, Ю.Гаўрук, А.Зарыцкі, М.Лобан, М.Машара, Я.Скрыган, Т.Хадкевіч, У.Хадыка, А.Якімовіч. П’есы Горкага неаднаразова ставіліся і на сцэнах бел. т-раў.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—25. М., 1968 — 76;
Архив А.М.Горького. Т. 1—14. М., 1939—76;
Бел.пер. — Зб. твораў. Т. 5—13, 16—20, 23—24. Мн., 1935—38 (т. 1—4, 14—15, 21—22 не выд.);
Архіп і Лявонка. Вільня, 1910;
Зброднік. Канавалаў, Чалкаш. Мн., 1930;
Справа Артамонавых. Мн., 1941;
Маці. Мн., 1941;
Дзяцінства. Мн., 1949;
У людзях. Мн., 1952;
Мае універсітэты. Мн., 1953;
Казкі. Мн., 1968.
Літ.:
Летопись жизни и творчества А.М.Горького. Вып. 1—4. М., 1958—60;
Десницкий М.В. А.М.Горький: Очерки жизни и творчества. М., 1959;
Михайловский Б., Тагер Е. Творчество М.Горького. 3 изд. М., 1969;
Богданович А. Страницы из жизни Максима Горького... Мн., 1965;
Ивашин В.В. М.Горький и белорусская литература начала XX в. Мн., 1956;
Ларчанка М. Славянская супольнасць. Мн., 1963;
Максім Горкі і Беларусь: Зб.арт. і ўспамінаў. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
для, прыназ.зР.
Спалучэнне з прыназоўнікам «для» выражае:
Аб’ектныя адносіны
1. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, для якіх што‑н. робіцца, прызначаецца. [Аксіння] жыла для дачкі, для яе не шкадавала нічога — ні сіл сваіх, ні здароўя.Шамякін.Анежка ўвесь час наглядала за Алесем і адзначала ўсё для сябе.Броўка.
2. Ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, у дачыненні да якога мае значэнне, сілу тая ці іншая з’ява, якасць, стан і пад. Для мяне камунізм — Не ікона, А праўда жыцця, без якой Я не даражыў бы сягоння Зямлёй.Танк.Для дружбы шчырасць даражэй за ветлівасць.Брыль.Спрэчкі былі гарачыя, бо для некаторых само пытанне было, так сказаць, цікавым і важным.Лынькоў.
3. Ужываецца пры абазначэнні неадпаведнасці, несуразмернасці якой‑н. з’явы, падзеі, якасці і пад. з кім‑, чым‑н. Яны некуды спяшаліся, гэтыя людзі ў нязвыклым адзенні, у нязвыклым для Міколкі абутку.Лынькоў.Махнач падхапіўся залішне спрытна для сваёй камплекцыі.Шамякін.
Мэтавыя адносіны
4. Ужываецца пры абазначэнні мэты дзеяння. Ставяць новыя хаты і гумны, Ладзяць скрыпкі пад новыя струны Для вяселля, Для песень, Для славы.Танк.Для перагавораў вязні выбралі Паўла і некалькі іншых, як і ён, давераных таварышаў.Брыль.// Паказвае на прызначэнне прадмета ці асобы. Цэбар для вады. Абсталяванне для завода. Дапаможнік для настаўнікаў. □ Паход на вёску Ганусы ставіў пытанне аб назначэнні асобнага начальніка для партызан: іх было ўжо каля двух дзесяткаў.Колас.
Прычынныя адносіны
5. Ужываецца пры абазначэнні прычыны, падставы якога‑н. дзеяння; адпавядае па знач. прыназоўніку «з-за». Падмаглі жанчыны, якія гуртком сядзелі ля суседняй хаты і падышлі да нас для цікавасці.Пестрак.
•••
Для адводу вачэйгл. адвод.
Для прылікугл. прылік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адку́ль, прысл.
1.пытальнае. З якога месца? — Адкуль самі будзеце, дзядуля? — запытаўся я.Скрыган.Баян замоўк. Да баяніста Падходзіць дзед. — Скажы, браток, Адкуль ты? Дзе твой край-куток?Колас.Выраз яўнага здзіўлення мільгануў на тварах: што гэта за чалавек, адкуль з’явіўся ён у такую пару...Лынькоў.// З якой крыніцы? ад каго? — Эдэм! Эдэм!.. — смяялася яна. — Адкуль бярэш ты гэтакія словы!А. Астапенка.— Адкуль у цябе гэтулькі дабра? — пытаецца багаты брат у беднага.Якімовіч.// Ужываецца ў клічна-пытальных сказах пры выказванні нязгоды, адмаўлення чаго‑н. [Суседка:] — А я казала свайму: не сёй у панядзелак. Пільнуйся старога Юстыня! Не паслухаў. Ну і вырас лянок... Толькі адна кудзеля і будзе. Адкуль той кужаль!Чарнышэвіч.
2.адноснае. Ужываецца як злучальнае слова: а) для падпарадкавання даданых сказаў месца (часта ў адпаведнасці з суадноснымі словамі «там», «туды», «адтуль» у галоўным сказе). Крамарэвіч ускінуў руку, і граната разарвалася там, адкуль крычалі.Чорны.Маша хітра ўсміхнулася і глянула туды, адкуль усё мацней і мацней даносіўся стукат матацыкла.Кулакоўскі.[Лабановіч:] — Унь там Мікуцічы, а вось дарога на станцыю. Ідзіце, адкуль прыйшлі.Колас; б) для падпарадкавання даданых азначальных сказаў (часта ў адпаведнасці з суадносным словам «той» у галоўным сказе). Дзед прытаіўся за дубам і стаў углядацца ў той бок, адкуль даносілася.. шорганне ног невядомага чалавека.Колас.Мы з бацькам стаім і глядзім у той бок, адкуль да нас ідзе, па лугавой дарозе чалавек.Брыль.Каця.. згладжвае крайкі зляжалае зямлі, адкуль толькі што выняла мадэлі.Скрыган; в) для падпарадкавання даданых дапаўняльных сказаў. [Дзед Бадыль:] Пакутуем, чалавеча. Проста гінем і не ведаем, адкуль паратунку чакаць.Крапіва.Адкуль у старой бяруцца сілы, цярплівасць, прывет — ніхто з нас не дзівіцца.Брыль.
•••
Адкуль (толькі) ногі ўзялісягл. нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Якому дадзена шчасце (у 1 знач.), які мае, адчувае шчасце, радасць, захапленне ад каго‑, чаго‑н. Маладая, шчаслівая маці сядзіць над белай лазовай калыскай.Брыль.Я шчаслівы, што ў суджаны час Нарадзіўся на гэтай зямлі.Гілевіч./узнач.наз.шчаслі́вы, ‑ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж.А гадзіннік? Шчаслівы яго Кіне так, без увагі, Бо заўсёды ад шчасця свайго Ён п’яны, як ад брагі.Куляшоў.// Прасякнуты шчасцем, поўны шчасця. Віхураю закалыханы, Шчаслівыя сніў [Баракаў] ужо сны...Куляшоў.Поўніць гоман, спеў шчаслівы Сёлы, гарады.Колас.// Які выражае сабой шчасце, радасць; выкліканы шчасцем, радасцю. Тацяна засмяялася ціхім шчаслівым смехам.Зарэцкі.— Няўжо праўда? — гледзячы на Любу шчаслівымі вачыма, не паверыў.. [Хадкевіч].Васілевіч.
2. Які прыносіць, дае радасць, шчасце, дабрабыт і пад.; напоўнены шчасцем, радасцю. [Аўдоцця:] Падзякуйце, дзеткі мае, за сваю шчаслівую долю нашай роднай Камуністычнай партыі.Крапіва.Мой родны Мінск, Табою ганаруся І слаўлю твой шчаслівы, светлы лёс.Прыходзька.
3. Якому шанцуе, спрыяе шчасце, удача. — Ага, і праўда. Шчаслівы ты, Вадзім. За накрыты стол трапіў.Паўлаў.— Іншая справа — табе: ты кучаравы, а кучаравыя — шчаслівыя.Машара.//узнач.наз.шчаслі́вы, ‑ага, м.; шчаслі́вая, ‑ай, ж. Той, каму заўсёды спадарожнічае ўдача.
4. Які прыносіць, прынёс шчасце, радасць, удачу. Шчаслівы білет. □ Але нядоўга цягнулася такое шчаслівае паляванне.Лынькоў.Міны, якія паставіла.. Цюленева, былі шчаслівымі: на іх падарваліся два воінскія эшалоны.«Маладосць».// Удачны, паспяховы. Дружнай працы плён шчаслівы Наўсцяж шуміць сцяной...Броўка.Спачатку былі толькі казкі, з вечна шчаслівым канцом, вечнай перамогай дабра, пасля пайшла суровая падчас, а падчас прыгажэйшая за казкі жыццёвая праўда.Брыль.// Зручны, добры, удалы. — Ты падумай толькі, якая гэта шчаслівая ідэя!Зарэцкі.Падвярнуўся шчаслівы выпадак — у школу спатрэбіўся фізрук.Парахневіч.
•••
Нарадзіцца пад шчаслівай зоркайгл. нарадзіцца.
Шчаслівай дарогі!гл. дарога.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
друк1, ‑у, м.
1. Працэс вырабу друкаванай прадукцыі; друкаванне. Падрыхтаваць да друку рукапіс. Цэх каляровага друку. Кніга выйшла з друку. □ Міхась лічыцца сёння, на трэцяй змене, адказным за якасць друку.Брыль.
2. Друкаваныя літары, друкаваны тэкст; знешні выгляд, памер друкаванага тэксту. Уборысты друк. □ Адразу кідаецца ў вочы, што друк саматужны.Навуменка.
3. Галіна вытворчасці, якая вырабляе друкаваную прадукцыю; выдавецкая і друкарская справа. Работнікі друку. Органы друку.
4. Тое, што надрукавана, сукупнасць надрукаваных твораў. Перыядычны друк. Насценны друк. □ Пра Анатоля Аніхімоўскага яшчэ ніхто не пісаў, яго партрэта ніколі не было ў друку.Асіпенка.«А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом.Лужанін.
•••
Памылка друкугл. памылка.
[Ням. Druck.]
друк2, ‑а, м.
Разм. Сукаватая палка; тоўсты кій. Агародамі, нацянькі, беглі да нас, на расцяробы, мужчыны з друкамі.Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Тое, што і зайсці (у 1 знач.). [Лабыш:] О, нешта ж нядобрае будзе: леснічыха на вяселле зайшлася.Козел.
зайсці́ся2, зайдуся, зойдзешся, зойдзецца; пр. зайшоўся, ‑шлася, ‑лося; зак.
1. Страціць пачуццё, замерці, знямець. А зірнуў бы сюды [у бібліятэку] пан Баркоўскі цяпер — напэўна зайшоўся б ад злосці.Брыль.//Разм. Памерці. Сухотлівая сястра без догляду зайшлася.Чорны.// Анямець, страціць адчувальнасць (ад холаду, марозу). Пальцы зайшліся ад холаду. Зубы зайшліся ад халоднай вады.//(успалучэннісасловамі «душа», «сэрца»). Сціснуцца, замерці, перастаць адчувацца. «Няўжо заўважылі?» — ад трывогі ў Сашы зайшлося сэрца.Новікаў.
2. Пачаць нястрымна плакаць, смяяцца, кашляць і пад. Зайсціся ад смеху. □ [Сабакі] кінуліся к дзвярам, адчынілі іх і ўжо на дварэ зайшліся брэхам.Чорны.Дзіця аж зайшлося ад болю.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)