Існаваў у 16—2-й пал. 18 ст. Пабудаваны з дрэва на месцы гарадзішча стараж. Рагачова 11 ст., на высокім мысе ў сутоку рэк Дняпро і Друць. У 1750—60-я г. замак быў абнесены земляным валам (вал існаваў з 11 ст., але ў гэты перыяд быў падсыпаны) з ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрога. У цэнтры дзядзінца стаяў палац — 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў прыхожую, сталовую, 5 жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была зала. Гал. ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя. Каля палаца размяшчаліся флігель (8 жылых памяшканняў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гасп. пабудовы. Перад 2-яруснай брамай-вежай (у 1-м ярусе абапал праезда былі 2 каморы, у 2-м — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам) цераз роў быў мост на ізбіцах. Да пач. 1770-х г. замак прыйшоў у заняпад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ КАЛІЗЕ́Й, Каласей (ад лац. colosseus аграмадны, каласальны),
амфітэатр Флавіяў, помнік стараж.-рым. архітэктуры ў Рыме. Узведзены ў 75—80 н.э. ў часы імператараў Веспасіяна і Ціта. Грандыёзнае збудаванне ў форме чашы ўяўляе сабой у плане авал (даўж. каля 190 м, шыр. 156 м) з арэнай у цэнтры, вакол якой прыступкамі ўзвышаюцца месцы для гледачоў. Пабудаваны з туфу, трыбуны былі пакрыты мармурам; статуі і стукавае аздабленне не захаваліся. Глядзельная зала мела 4-ярусную канструкцыю: першыя 3 ярусы ордэрных арак з іанічнымі, дарычнымі і карынфскімі калонамі; у 4-м ярусе, дэкарыраваным карынфскімі пілястрамі, былі арачныя аконныя праёмы. Уваход у залу праз аркі. Р.к. меў складаную падземную канструкцыю, дзе знаходзіліся мех. прыстасаванні для правядзення гульняў, калідоры для гладыятараў і інш. У выпадку дажджу ці санцапёку збудаванне накрывалі спец. тэнтам. Прызначаўся для тэатралізаваных паказаў і разнастайных відовішчаў: баі гладыятараў і караблёў (для іх арэну залівалі вадой), цкаванне драпежных звяроў і інш. Моцна пашкоджаны. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫФМО́ЎКА,
размяшчэнне канцавых рыфмаў у строфах вершаванага твора. Р. характарызуецца месцам і колькасцю зарыфмаваных слоў. Па месцы рыфмаў бывае сумежнай (аабб), перакрыжаванай (абаб), апаясной, або кальцавой (абба). Напр., сумежная Р.:
Дарогі доўгія ў жыцці
Нам без памылак не прайсці.
Ад невялікіх — не гаруй,
Ёсць слова добрае — «даруй»!
(П.Броўка. «Дарогі доўгія ў жыцці...»
перакрыжаваная Р.:
Знят з узбраення,
бо ўстарэў зусім
Славуты «максім»,
кулямёт станковы
А ты ўсё не старэеш,
Танк Максім, —
Гады ідуць, а ты штодзённа новы...
(М.Аўрамчык. «...Калі запеў ты некалі ў гаі»)
апаясная Р.:
Мой народ жыве каля крыніц.
Мой народ любому дасць напіцца,
Акрамя гвалтоўнікаў і хціўцаў,
Акрамя забойцаў — чужаніц.
(Л.Дайнека. «Мой народ жыве каля крыніц...»)
Свой парадак Р. характэрны для цвёрдых форм верша (тэрцыны, секстыны, актавы і інш.), а таксама для строф, звязаных ланцуговымі і скразнымі рыфмамі. Па колькасці канцавых сугуччаў Р. бывае парная, трайная, чацвярная, шматкратная, манарыфма, тэрнарная, кватэрнарная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛІ́КТЫ (ад лац. relictum астатак),
віды і іншыя групы раслін і жывёл, што захаваліся ад флор і фаун мінулых геал. эпох. Р. адрозніваюць па геал. узросце (неагенавыя — метасеквоя, секвоя, хахуля, ледавіковыя — бакаплаў Паласа, карлікавая бяроза, мянтуз, рапушка еўрап., рэліктавая мізіда і інш.), па месцы паходжання (напр., міжземнаморскія, туранскія), экалагічных умовах (напр., гігра- і мезафільныя), па часе ранейшага панавання і пашырэння (напр., неагенавыя, мезазойскія, мелавыя) і інш. Для Р. характэрна ізаляванасць у філагенет. сістэме. Іх падзяляюць на кансерватыўныя (віды, якія амаль не змяніліся пры адносна нязменных умовах асяроддзя) і адаптыўныя, што змяніліся і прыстасаваліся да новых умоў. Таксама адрозніваюць сурэлікты (захоўваюць свой арэал), адаптаны (пашыраюць яго), дэграданты (скарачаюць арэал і колькасць відаў). Маюць у сабе багатую генет. і геагр. інфармацыю. Выкарыстоўваюцца пры даследаванні гісторыі ўзнікнення і фарміравання біягеацэнозаў, вывучэнні працэсаў відаўтварэння, выяўленні філагенет. сувязей. Найб. рэдкія Р. ўключаюць у Міжнар. і нац.Чырв. кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РКА ((Świrko) Станіслаў) (10.11.1911, в. Нёман Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.8.1992),
польскі гісторык л-ры і фалькларыстыкі, параміёлаг. Д-рн. габілітаваны (1980). Скончыў Варшаўскі ун-т (1952). У 1956—77 працаваў у Ін-це літ. даследаванняў Польскай АН. Даследаваў побыт, культ. сувязі бел. і польскага народаў, л-ру, фальклор эпохі рамантызму, параміялогію, грамадскую дзейнасць і паэзію філаматаў, творчасць Я.Чачота і А.Міцкевіча. Аўтар манаграфій «Новая кніга польскіх прыказак і прымавак» (т. 1—4, 1969—78, у сааўт.), «З кола філамацкага перадрамантызму» (1972), «З Міцкевічам пад руку, або Жыццё і творчасць Яна Чачота» (1989), артыкулаў «Балады Чачота, іх сувязь з фальклорам і народнасцю Міцкевіча» (1958), «Аб месцы фальклору ў сучаснай польскай культуры» (1964), «Літва і Беларусь» (1970), «Ян Чачот як рэдактар і карэктар другога тома «Паэзія» А.Міцкевіча» (1972), «Творчасць зняволення Яна Чачота і яго сувязь з паэзіяй А.Міцкевіча» (1974) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
somewhere
[ˈsʌmhwer]
adv.
1) не́дзе, дзе-не́будзь, дзе́сьці
somewhere in the neighborhood — не́дзе ў сусе́дзтве
somewhere else — не́дзе ў і́ншым ме́сцы
2) не́куды, куды́сьці
He went somewhere — Ён не́куды пайшо́ў
3) не́дзе, не́калі
it happened somewhere in the last century — Гэ́та адбыло́ся не́дзе ў міну́лым стаго́дзьдзі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
О́кліна ’глыбокае месца на балоце’ (Сл. Брэс.). Параўн. рус.смал.о́клины ’багна на месцы былых азёр’ (Мат. СОС). Перыферыйны характар гэтага слова для асноўнай беларускай тэрыторыі сведчыць аб яго старажытнасці: о́кліна < *о́кніна (во́кніна) у выніку дысіміляцыі н‑н > л‑н. У сваю чаргу *о́кніна (во́кніна) утворана ад акно, як зы́біна ад зыб (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 42, дзе зыбіна — аддзеяслоўнае ўтварэнне). Гл. акно́2 ’глыбокае месца ў балотных крыніцах і азёрах’ і вокнішча ’акно ў балоце’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апыну́цца ’аказацца ў пэўным месцы, папасці ў пэўнае становішча’; апыні́цца (Яруш., Мядзв., Сцяшк.), апыняцца (Др.-Падб.). Укр.опинитися, дыял.рус. (паўдн., зах.) опынуться ’тс’. Параўн. спыніцца, прыпынак, перапынак, укр.перепинок, спинитися, зупинка ’прыстанак’ і інш. Дзеяслоў утвораны з прыстаўкай о‑ і коранем *pin‑ (гл. пяць2). Фанетыка ўказвае на магчымасць запазычання слоў з гэтым коранем з украінскай мовы, хаця нельга выключыць узнікнення ы ў выніку альтэрнацыі галосных (мала тыповай). ‑у‑ ўзнікла ў выніку народнаэтымалагічнага разумення суфікса ‑ну‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ска́лачка, ска́лочка ‘скочкі дахавыя, Sempervivum tectorum L.’ (Бейл.). Бліжэйшыя адпаведнікі — ска́лачка ‘плямка тлушчу ў страве’ (Сл. ПЗБ), укр.ска́лочка ‘кусок, асколак крэменю’, ‘ракавіна малюска’, балг.радоп.ска́лички ‘дзіцячая гульня з пяццю каменьчыкамі ці костачкамі’; гл. скалка1,2,3. Расліна магла быць названа па знешнім падабенстве з ракавінай або з-за адпадаючых лістоў-лускавінак. Але параўн. яшчэ славац.skalnica ‘расліна скочкі’, якая так завецца па месцы знаходжання некаторых яе відаў; гл. Махэк, Jména, 58. Усё да кораня скал‑ (гл. скала́1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трына́нцаць ‘трынаццаць’ (Некр. і Байк., Растарг.; валож., Стан.): трынанцаць завуць чортавым тузінам. Калі як‑небудзь з гасцей будзе трынанцаць, та з іх хтось хутко памрэ (Сержп. Прымхі). Паводле Карскага (2–3, 93–94), форма ўзнікла пад уплывам адзінанцаць, дзе н у выніку «ўзмоцненага вымаўлення» перайшло ў ‑на‑ з ‑нна. Станкевіч (Язык, 231) разглядае як вынік прыпадабнення — другое н на месцыд з’явілася пад уплывам н папярэдняга. Гл. таксама Цыхун, Зб. Супруну, 270–272. Параўн. трынаццаць (гл.).