Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус. руби́н, польск. rubin, чэш. rubín, серб.-харв. ру̀би̑н, балг. руби́н. Ст.-бел. рубинъ са ст.-польск. rubin < ням. Rubin < познелац. rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е. *reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).

Рубі́н2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіць ’сячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Све́тлы ‘які ярка свеціць’, ‘добра асветлены’, ‘не цёмнага колеру’, ‘чысты, празрысты (аб вадкасці)’ (ТСБМ, Нас.). Укр. сві́тлий, рус. све́тлый, стараж.-рус., ст.-слав. свѣтьлъ, польск. światły, в.-луж., н.-луж. swětły, чэш. světlý, славац. svetlý, серб.-харв. сви̏јетао, свијѐтла, свијѐтло, славен. svétel, балг. све́тъл, макед. светол. Прасл. *světьlъ, дэрыват ад *světъ (гл.) з суф. ‑ьlъ (Фасмер, 3, 576; Махэк₂, 595). Інакш Сной₁ (622), які разглядае слова як дзеепрыметнік на ‑l‑ ад прасл. дзеясл. *svěsti, svísti ‘свяціць’, якія потым былі выцеснены новым дзеясловам *světiti (гл. свяціць), што, мабыць, залішне. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1387; БЕР, 6, 543–544; Борысь, 621; Мартынаў, Лекс. взаим., 169.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

shade1 [ʃeɪd] n.

1. цень, засе́нь;

in the shade у цяньку́, у халадку́

2. абажу́р; маркі́за;

an eye shade брыль;

shades infml цёмныя акуля́ры

3. адце́нне (колеру);

shades of blue адце́нні блакі́тнага;

people with all shades of opinion лю́дзі з ро́знымі по́глядамі

4. нязна́чная ро́зніца, нюа́нс;

I feel a shade better today. Я адчуваю сябе крыху лепш сёння.

5. цень; пры́від

put smb./smth. in the shade засланя́ць каго́-н./што-н. (таксама перан.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

карналі́т

[ням. Karnallit, ад R. Carnall = прозвішча ням. геолага (1804—1874) + гр. lithos = камень]

мінерал класа хларыдаў, пераважна белага колеру або бясколерны, з якога атрымліваюць калійныя солі, магній.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кіл

(тур. kil)

гліністая горная парода зялёна-жоўтага або светла-жоўтага колеру, якая змяшчае вялікую колькасць шчолачаў; выкарыстоўваецца для ачысткі нафтапрадуктаў, мыцця бялізны ў марской вадзе і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

барацы́т

(ад с.-лац. borax = салетра)

мінерал групы баратаў, двайная соль хлорыстага і борнакіслага магнію белага колеру з шараватым, жаўтаватым або зеленаватым адценнем; выкарыстоўваецца для прыгатавання розных прэпаратаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

азакеры́т

(ад гр. ozo = пахну + keros = воск)

мінерал групы нафтавых бітумаў белага, жоўтага, бурага або зялёнага колеру; выкарыстоўваецца ў радыё-, электратэхніцы, парфумернай і лакафарбавай прамысловасці, медыцыне; горны воск.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

агальматалі́т

(ад гр. agalma, -atos = аздоба + -літ)

дробназярністая горная парода белага, шэрага, бура-жоўтага або зялёнага колеру, якая складаецца з пірафіліту з рознымі прымесямі; выкарыстоўваецца ў дэкаратыўным мастацтае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

во́хра, о́хра

(польск. ochra < лац. ochra, ад гр. ochra)

прыродная фарба жоўтага або чырвонага колеру, якая ўяўляе сабой гліны, моцна ўзбагачаныя гідратамі вокіслаў жалеза (ліманітам, гетытам і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вюрцы́т

[ад фр. S. Wurtz = прозвішча фр. хіміка (1817—1884)]

мінерал класа сульфідаў, сульфід цынку ад светла-жаўтаватага да цёмна-чырвона-карычневага колеру; руда цынку, іншы раз кадмію.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)