Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
барахлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
Разм. Працаваць кепска, з перабоямі (пра маторы, механізмы і інш.). А тут — неспадзяванасць: не працаваў Сямёнаў станок. — Што здарылася? — кінуліся да яго майстар і брыгадзір. — Пачынае барахліць; калі не паправіць, можна вывесці са строю.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басата́, ‑ы, ДМ ‑це, ж., зб.
Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты.Баранавых.//Разм.груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць шкоду. [Дзядзька да Косціка:] — Ты чаго тут тырчыш? Мо ў хату залезці хочаш? А ну марш адсюль, басата...Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсапну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Адзін-другі раз выдыхнуць з сілаю, каб перавесці дух; перадыхнуць. Тады Юзік апамятаўся, адсапнуўся ўсімі грудзьмі і расказаў збольшага ўсё, як яно было.Баранавых.Тут крытык выпіў з кілішка суседа, адсапнуўся і зноў загаварыў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень...Ляпёшкін./уперан.ужыв.[Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава.Гіль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́пратка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Верхняе адзенне. Цёплая вопратка. Будзённая вопратка. □ Людзі крыху розніліся вопраткай. Тут трапляліся чорныя форменкі чыгуначнікаў, прамазучаныя шапкі дэпоўцаў.Лынькоў.//перан. Покрыва чаго‑н. Белая зімовая вопратка зямлі падралася перш за ўсё на ўзгорках.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́гнуцца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; зак.
Прыняць дугападобную форму, утварыць выгіб. Не даходзячы да лукі, выгнуўшыся яшчэ раз каля лесу вельмі прыгожаю дугою, Нёман, забіраў управа.Колас.Залез на дрэва — ўніз ляціш, Бяроза выгнецца дугою.Барадулін.Рэчка выгнулася тут Срэбнаю падковай.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.
2.перан. Накіраваць на належны жыццёвы шлях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куме́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Разважаць, абдумваць. Тут Рэвека Стала думаць і кумекаць, Як сляпога ашукаць.Крапіва.//што. Разумець што‑н., разбірацца ў чым‑н. Не зусім добра кумекаў Бэрка надрукаванае ў лістоўках, затое добра разумеў гутаркі Шолама.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайло́, ‑а, н.
Ручны інструмент у выглядзе востраканцовага стальнога кліна на драўляным цаўі для адколвання кускоў горных парод; кірка. Тут кожны выбух, кожны ўдар кайла У грудзі непадатлівай прыродзе Дзеля таго, каб з мёртвых ажыла Краса зямлі, скаванай мерзлатою.Звонак.
[Ням. Keil.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)