Існаваў у 16—2-й пал. 18 ст. Пабудаваны з дрэва на месцы гарадзішча стараж. Рагачова 11 ст., на высокім мысе ў сутоку рэк Дняпро і Друць. У 1750—60-я г. замак быў абнесены земляным валам (вал існаваў з 11 ст., але ў гэты перыяд быў падсыпаны) з ровам, абарончыя сцены мелі выгляд астрога. У цэнтры дзядзінца стаяў палац — 1-павярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам, накрыты гонтавым дахам. Уключаў прыхожую, сталовую, 5 жылых памяшканняў, алькеж, камору, аптэчку, кухню і інш., у мезаніне была зала. Гал. ўваход аформлены ганкам на слупах, на процілеглым фасадзе — галерэя. Каля палаца размяшчаліся флігель (8 жылых памяшканняў, гардэроб, кухня), царква, дом аканома, гасп. пабудовы. Перад 2-яруснай брамай-вежай (у 1-м ярусе абапал праезда былі 2 каморы, у 2-м — зала, абкружаная галерэяй і накрытая гонтавым дахам) цераз роў быў мост на ізбіцах. Да пач. 1770-х г. замак прыйшоў у заняпад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жальня́ ’могілкі’ (Шпіл.), жальні́к ’тс’ (Яшкін). Рус.паўн.жальник, польск.żalnik ’тс’. Выгонная (Бел.-польск. ізал., 24–26) звязвае з жалець (гл.), г. зн. са спальваннем трупаў, насуперак Львову (Очерки по лексике памятников ст.-слав. письменности, 1966, 103; ЭИРЯ, 5, 66–68), які лічыў, што жаль(ник) абазначала надмагільнае збудаванне там, дзе адсутнічала спальванне трупаў. Міклашыч (406), Брукнер (661) лічылі, што адпаведныя словы якраз абазначаюць месцы спальвання трупаў. Наяўнасць жа́лець ’тлець’ пацвярджае гіпотэзу Міклашыча і Брукнера, якія аб гэтым слове не ведалі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зняна́цку ’раптоўна’. Рус.бранск.изненачку. Укр.знена́цька, польск.znienacka, чэш.znenadaja, znenadajky ’нечакана’, славац.znenazdajky ’зразу’, славен.iznenâda, iznenâde, серб.-харв.и̏зненāтке̄, и̏зненāда, изнѐнањено ’нечакана’, балг.изнена̀да ’нечаканая падзея, пачуццё’, макед.изненада ’тс’. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1970, 3, 145), Брукнера (665), бел. (і ўкр.) з польск., дзе на месцы*dě‑ (параўн. надзея) фанетычна выступае с. Не выключана і запазычанне ў польск. з укр., бел.Прасл.дыял.jьz‑ne‑na‑dě‑j‑ьk‑y (аддзеяслоўны назоўнік *naděja > nadějьka, гл. надзея).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́калка ‘гульня ў пераганкі’ (гродз., Нар. словатв.). Да стукаць ‘стукаць’, тут ‘адзначаць сваё першынства стуканнем’: хто жывей прыбяжыць, прыстукаецца (Нар. словатв.). Параўн. засту́каць ‘застаць на месцы’, сінонім закава́ць ‘дакрануцца да гульца ці да “кону” рукой пры гульні ў жмуркі, хованкі і інш.’ (там жа). Відаць, не звязана непасрэдна з сту́каўка ‘адзін з відаў азартнай гульні ў карты’ (ТСБМ), а таксама з рус.сту́калка, польск.stukałka ‘тс’, што, паводле Трубачова (Труды, 1, 797), з’яўляецца калькай ням.Pochspiel ‘тс’, ад pochen ‘стукаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
summary
[ˈsʌməri]1.
n., pl. -ries
падсумава́ньне; рэзюмэ́n.
The history book had a summary at the end of each chapter — У падру́чніку гісто́рыі ў канцы́ ко́жнага разьдзе́лу было́ зьме́шчанае рэзюмэ́
2.
adj.
1) сьці́слы, каро́ткі
summary account — каро́ткая справазда́ча
2) безадкла́дны
summary dismissal — звальне́ньне на ме́сцы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
каба́ня Яма з вадой ці без вады на месцы разрыву снарада, капання пяску, гліны (Зах. Палессе Талст.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
лабо́к Высокае адкрытае месца, узгорак; выступ на раўніне, узвышэнне на роўным месцы (Слаўг.). Тое ж лубок (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пало́м Новае поле на месцы расчышчаных трактарам кустоў; цаліна (Лёзн.).
□ ур. Палом (поле) каля в. За́гараднае Лёзн.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ро́льня Большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы (Стаўбц., Шчуч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)