сінтэзава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Зрабіць (рабіць) сінтэз (у 1 знач.); злучыць (злучаць), абагульніць (абагульняць). Як ні адзін з сучаснікаў, Купала сінтэзаваў набыткі літаратуры мінулага стагоддзя.Ярош.
2. Атрымаць (атрымліваць), утварыць (утвараць) шляхам сінтэзу (у 2 знач.). Сінтэзаваць фарбавальнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́тыркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Высунуцца, паказацца адкуль‑н. знутры. Вытыркнуцца з акопа. □ З-пад машыны вытыркнулася казала стрыжаная галава і гукнула: — Паветра!Лужанін.
2.Утварыць выступ; выдацца; выразна абазначыцца. Вочы ў старога сталі вялікія, круглыя, клінок барады вытыркнуўся наперад, рот раскрыўся.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Згінаючыся, завярнуцца, падвярнуцца; скрывіцца. Цвік загнуўся. Палі ў капелюшы загнуліся.//Утварыць загіб, паварот. Правы фланг першага ўзвода неўзабаве загнуўся і пачаў адставаць.Быкаў.
2.Разм.груб. Памерці. — Падхапіў двухбаковае запаленне лёгкіх, вось і ўсё. Ледзь не загнуўся.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
|| наз.праці́рка, -і, ДМ -рцы, ж.іпраціра́нне, -я, н.
|| прым.праці́рачны, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.
Разм.
1.Утварыць моцны адрывісты гук, выстраліць. Гулка бахнуў драбавік.Броўка./убезас.ужыв.— Ну і бахнула! — у захапленні ўсклікнуў Мікешка, скаціўшыся з абрыву.Беразняк.
2. З шумам ударыць, стукнуць, кінуць. Бахнуць па галаве. Бахнуць кулаком па стале. Бахнуць шклянку на падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раз’яднацца, перастаць быць самкнутым. Жандарскі ланцуг, які вёў купку арыштаваных, — разамкнуўся, усмактаў у сваё нутро і гэтых траіх.Баранавых.Рука сама разамкнулася і выпусціла Максімаву руку.Машара.// Рассунуцца, разысціся ў розныя бакі. Рады разамкнуліся.//Утварыць або павялічыць інтэрвалы, прамежкі. Разамкнуцца на выцягнутыя рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).
1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.