вытыркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм.

1. Высунуцца, паказацца адкуль‑н. знутры. Вытыркнуцца з акопа. ▪ З-пад машыны вытыркнулася казала стрыжаная галава і гукнула: — Паветра! Лужанін.

2. Утварыць выступ; выдацца; выразна абазначыцца. Вочы ў старога сталі вялікія, круглыя, клінок барады вытыркнуўся наперад, рот раскрыўся. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)