САВЕ́ЦКА-АМЕРЫКА́НСКІЯ ДАГАВО́РЫ І ПАГАДНЕ́ННІПагадненне 1933 аб устанаўленні дыпламат. адносін, заключана 16 ліст. ў Вашынгтоне праз абмен нотамі. Пагадненне 1937 аб гандл. адносінах, заключана 4 жн. ў Маскве праз абмен нотамі; замяніла пагадненне аб гандл. узаемаадносінах 1935. Прадугледжвала, што ЗША прадаставяць СССР «безумоўны і неабмежаваны рэжым найбольш спрыяльнай нацыі» па ўсіх пытаннях, якія датычаць мытных пошлін, збораў, правіл і фармальнасцей, што маюць адносіны да ўвозу, продажу або выкарыстання ў ЗША сав. тавараў. Аналагічныя абавязкі ўзяў урад СССР. У гады 2-й сусв. вайны тавараабарот паміж СССР і ЗША рэгуляваўся гал. чынам пагадненнем ад 11.6.1942, а ў першыя пасляваен. гады — крэдытным пагадненнем ад 15.10.1945. У сувязі з разгортваннем «халоднай вайны» ўрад ЗША у пач. 1947 забараніў пастаўкі абсталявання ў СССР, а 23.6.1951 дэнансаваў пагадненне 1937. Пагадненне 1942 аб прынцыпах, якія могуць ужывацца да ўзаемнай дапамогі ў вядзенні вайны супраць агрэсіі, падпісана 11 чэрв. ў Вашынгтоне. Зыходзячы з прынцыпу, што абарона СССР супраць гітлераўскай агрэсіі мае жыццёва важнае значэнне для абароны ЗША, амер. ўрад абавязаўся забяспечваць СССР абароннымі матэрыяламі, абслугоўваннем і інфармацыяй. Сав. ўрад абавязаўся садзейнічаць абароне ЗША і заяўляў пра сваю гатоўнасць даваць ЗША матэрыялы, абслугоўванне, ільготы і інфармацыю. Гэта пагадненне завяршыла фарміраванне асн. ядра антыгітлераўскай кааліцыі, садзейнічала развіццю ленд-лізу. Асновы ўзаемаадносін паміж СССР і ЗША,
падпісаны 29.5.1972 у Маскве. Дакумент зафіксаваў асн. прынцыпы сав.-амер. адносін. СССР і ЗША пагадзіліся, што ў ядз. век не існуе інш. асновы падтрымання адносін паміж імі, акрамя мірнага суіснавання. Абавязаліся рабіць усё магчымае, каб пазбягаць ваен. канфрантацый і не дапусціць узнікнення ядз. вайны, рэгуляваць рознагалоссі мірнымі сродкамі. СССР і ЗША заявілі аб сваім намеры расшырыць дагаворна-прававую базу сваіх узаемаадносін і прыкладаць намаганні, каб заключаныя паміж імі дагаворы і пагадненні ажыццяўляліся. Канчатковы вынік сваіх намаганняў СССР і ЗША бачаць у вырашэнні праблемы ўсеагульнага і поўнага раззбраення і ў забеспячэнні эфектыўнай сістэмы міжнар. бяспекі ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі ААН. СССР і ЗША заявілі, што яны прызнаюць суверэнную роўнасць усіх дзяржаў, падкрэслілі, што развіццё сав.-амер. адносін не накіравана супраць трэціх дзяржаў і іх інтарэсаў. Дагавор 1972 пра абмежаванне сістэм проціракетнай абароны, падпісаны 26 мая ў Маскве. СССР і ЗША абавязаліся: абмежаваць размяшчэнне сістэм проціракетнай абароны (ПРА) пэўнымі раёнамі, у якіх павінна быць не больш як 100 пускавых установак проціракет і не больш як 100 проціракет на стартавых пазіцыях; не ствараць, не вырабляць і не разгортваць сістэм ці кампанентаў ПРА марскога, паветр., касм. ці мабільна-наземнага базіравання; не ствараць, не вырабляць і не разгортваць пускавых установак проціракет, кожная з якіх пускае адначасова больш як адну проціракету; не перадаваць інш. дзяржавам і не размяшчаць па-за сваёй тэрыторыяй сістэмы ПРА і іх кампаненты, абмежаваныя гэтым дагаворам. Пратакол да пагаднення (падпісаны 3.7.1974; набыў сілу 24.5.1976) удакладніў, што кожны бок будзе мець толькі 1 раён размяшчэння ПРА.
Да важнейшых пагадненняў і дагавораў, заключаных паміж СССР і ЗША, таксама адносяцца: Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963; пагадненне 1973 аб прадухіленні ядз. вайны; дагавор 1974 аб абмежаванні падземных выпрабаванняў ядз. зброі; дагавор 1979 аб абмежаванні стратэг. наступальных узбраенняў; пагадненне 1973 аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання Сусветнага акіяна; пагадненне 1973 аб навук.-тэхн. супрацоўніцтве ў галіне мірнага выкарыстання атамнай энергіі; пагадненне 1974 аб супрацоўніцтве ў галіне энергетыкі; пагадненне 1974 аб супрацоўніцтве ў галіне навук. даследаванняў у распрацоўках штучнага сэрца; доўгатэрміновае пагадненне 1974 аб садзейнічанні эканам., прамысл. і тэхн. супрацоўніцтву; агульнае пагадненне 1985 аб кантактах, абменах і супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхнікі, адукацыі і ў інш. галінах, гандл. пагадненні і інш. Праводзіліся таксама сав.-амер. перагаворы пра абмежаванне і скарачэнне стратэг. узбраенняў, пра абмежаванне ядз. узбраенняў у Еўропе, пра забарону хім. зброі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бла́зан. Рус.дыял.бла́зень ’прастафіля; дурнаваты; жартаўнік’, укр.бла́зень ’дурань’, польск.błazen, чэш.blázen ’вар’ят; дурны і г. д.’ Сюды ж дзеяслоў *blazniti ’абдурыць, дурыць, вар’яцець’. Ст.-рус., ст.-слав.блазнъ ’памылка’. Усё да праслав.blazniti ’памыляцца; дурыць’, blaznъ ’памылка, спакушэнне і г. д.’ З першапачатковага абстрактнага значэння развілося потым больш канкрэтнае ’дурань, вар’ят, звар’яцелы’ (параўн. развіццё значэння ў blędь: ст.-слав. яшчэ ’памылка і да т. п.’, а ва ўсх.-слав. мовах і ’meretrix’). Этымалогія прасл.blazniti, blaznъ не вельмі ясная. Можа, да лат.blāzt ’мігаць’, blāzma ’міганне, бліск, водбліск’. Гл. Фасмер, 1, 171–172 (там і агляд іншых версій); Брукнер, 30; Бернекер, 59; Слаўскі, 1, 36; Махэк₂, 55; Рудніцкі, 142. Ст.-бел.блазен, блазан Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам. Сюды далей адносяцца: бла́зан ’свавольнік’ (Сцяшк. МГ), бла́зен ’малакасос’ (Нас., Касп.), бла́зян ’падлетак’ (Сцяшк. МГ), ’малакасос’ (Шат.), бла́зні ’малеча’ (Бяльк.), блазню́к ’малалетак’ (Бяльк.), блазно́та ’малады, малы’ (Бяльк.), ’дзетвара’ (Нас., Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капе́йка, ‑і, ДМ ‑пейцы; Рмн. ‑пеек; ж.
1. Грашовая адзінка, роўная адной сотай рубля, а таксама манета гэтай вартасці. Рыгор дастаў з кішэні капейку і падаў яе хлапчуку.Гартны.
2.толькімн. (капе́йкі, ‑пеек). Разм. Дробныя разменныя манеты. [Сяргей] разгарнуў кулак і паказаў капейкі.Брыль.
3.зб.Разм. Грошы, грашовыя сродкі. — Навучыўся — і добра, пасаду бяры, Можа й нам дапаможаш капейкай.Глебка.Беражы бацькаву капейку, то і сваю здабудзеш.Прыказка.
•••
Абысціся ў капейкугл. абысціся.
Без капейкі — без якіх‑н. сродкаў існавання.
Да (апошняй) капейкі — усё, цалкам, поўнасцю, без астатку (патраціць, заплаціць, атрымаць і пад.).
Жывая капейка — пра ўсё, што дае прыбытак, даход.
З капейкамі — трохі больш за якую‑н. суму (пры недакладных падліках).
Збіцца з капейкігл. збіцца.
Капейка ў капейку — абсалютна дакладна, колькі патрабуецца.
Лішняя капейка — пра запас грошай.
На капейку — вельмі мала, зусім нямнога.
Ні за капейку — тое, што і ні за грош (гл. грош).
Ні капейкі (за душой) — зусім няма грошай.
Ні ў капейку не ставіцьгл. ставіць.
Свежая капейка — толькі што заробленыя грошы.
У белы свет, як у капейкугл. свет.
Узбіцца на капейкугл. узбіцца.
Як адна капейка — зусім дакладна, ні больш ні менш (пра названую суму грошай).
Як адну капейку — усё поўнасцю (страціць, зрасходаваць, заплаціць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бу́рбалка1 ’пузыр, баўдыр на вадзе’ (БРС, Бір. Дзярж., Некр., Сцяшк. МГ, Янк. II, Мядзв., Шат., Нас., Касп.), бурбо́лка (Бяльк.), бу́рбаліць ’дзьмуць у ваду, каб з яе выходзілі бурбалкі’ (Бір. Дзярж.), ’пускаць праз ваду бурбалкі’ (КЭС), бурбуле́ць ’моцна кіпець’ (Юрч.), бурбо́ліць ’булькаць’ (Касп., Нас.), бурба́ліць ’пузырыцца’ (Шат.). Рус.дыял.бу́рболка, бурбы́лка, польск.burbulka, burbułka. Лічыцца запазычаннем з літ.burbuliúoti, burbuolė̃, bur̃bulas (да этымалогіі балт. слоў гл. Фрэнкель, 1, 44–45 пад bir̃bti: усё гукапераймальнае). Варш. сл. 1, 235; Блесэ, SB, V, 11; Кіпарскі, Лекс. балтызмы, 13 (< лат.bur̂bulis); Лаучутэ, Лекс. балтызмы, 22. Але праблема больш складаная, чым думаюць, таму што ўся група слоў гукапераймальнага паходжання, і могуць існаваць незалежныя славянскія ўтварэнні (аб складанасці пытання гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 51; V (2), 1969, 160, 161).
Бу́рбалка2 ’жоўтая вадзяная лілія’ (Шат.). Таго ж паходжання, што і бу́рбалка1 (гл.). Назва гэтай кветкі часта ўтвараецца ад слоў са значэннем ’пузыр, баўдыр, глечык і да т. п.’ Параўн. глечыкі, кушынкі, гарлачыкі, булдоўка, жбанкі і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛАЯ РУСЬ,
гісторыка-геаграфічная назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў 13—18 ст. Упершыню зафіксавана ў Дублінскім рукапісе (2-я пал. 13 ст.) без дакладнай лакалізацыі паблізу Прыбалтыкі. У канцы 14 ст. польскі храніст Я.Чарнкоўскі назваў Полацк замкам Белая Русь. Прыкладна ў той жа час аўстр. паэт П.Зухенвірт згадваў Белую Русь (у адным выпадку разам з Ізборскам на Пскоўшчыне) як месца падарожжа сваіх герояў. У 1413 магістр Тэўтонскага ордэна ўжыў назву Белая Русь адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім назвы Вялікая Русь. У 2-й пал. 15 ст. Белая Русь пазначана на картах фра-Маўра (прыкладна на месцы Наўгародскай і Маскоўскай Русі) і М.Кузанскага (з надпісам «Белая Русь або Масковія»). «Князем Белай Русі» тытулаваў сябе вял.кн. маскоўскі Іван III. У 16 ст.зах.-еўрап. і польск. храністы і падарожнікі шырока выкарыстоўвалі назву Белая Русь, але лакалізавалі яе вельмі неакрэслена, у асн. на паўн. або паўн.-ўсх. частцы стараж.-рус.тэр., адасабляючы яе ад Чорнай і Чырвонай Русі, што ў цэлым адпавядае супастаўленню Вялікай і Малой Русі. У мясц. ужытку на Русі гэтая назва, за выключэннем тытулатуры Івана III, у 13—16 ст. дакументальна не зафіксавана. В.М.Тацішчаў у 18 ст. сцвярджаў, што ў некаторых летапісах пад Белай Руссю ўжо з 12 ст. разумелася Растова-Суздальская зямля, але гэта нічым не пацвярджаецца. З пач. 17 ст. назва Белая Русь усёбольш трывала звязваецца з верхнім Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней наз. ў ВКЛ проста Руссю. У скарзе правасл. шляхты ВКЛ на Варшаўскім сейме 1623 пад Белай Руссю разумеўся раён Полацка—Віцебска—Магілёва. На Полаччыне яна змешчана і на карце Г.Баплана (1651). Гэтая традыцыя ў 18 ст. стала агульнапрынятай і была ўспрынята рас. урадам, які лічыў «беларускімі» Магілёўскую і Віцебскую губ. На працягу 19 ст. назва Белая Русь пашырылася на ўсю этнічную тэр. беларусаў і дала пачатак сучаснай назве Беларусь. Паходжанне назвы Белая Русь трактуецца па-рознаму, ні адно з тлумачэнняў не стала агульнапрызнаным. Паводле розных меркаванняў, тэрмін паходзіў ад мноства снегу на Беларусі, ад белай вопраткі насельніцтва, колеру валасоў, меў значэнні «вялікая», «старажытная», «заходняя» або «свабодная» Русь (незалежная ад манголаў і літоўскіх феадалаў).
Літ.:
Імя тваё Белая Русь / Склад. Г.Сагановіч. Мн., 1991;
Рогалев А.Ф. Белая Русь и белорусы: (В поисках истоков). Гомель, 1994;
Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край. Мн., 1996. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
працэс стварэння матэрыяльных і духоўных даброт, прызначэннем якіх з’яўляецца максімальнае задавальненне людскіх патрэб. Адрозніваюць вытворчасць індывідуальную (у межах прадпрыемства, фірмы) і грамадскую (як сістэму вытв. сувязей паміж прадпрыемствамі ў межах грамадства). Грамадская вытворчасць акрамя ўласна вытворчасці ўключае спажыванне, размеркаванне і абмен. На функцыянаванне вытворчасці ўплываюць яе аб’ём, цана, грашовая маса, попыт, прапанова, выручка, альтэрнатыўная вартасць, выдаткі, занятасць, інвестыцыі, экспарт, імпарт, валютны курс, схільнасць да спажывання і ашчаджання і інш. З боку паводзін суб’екта гаспадарання ў эканам. сістэме вытворчасць разглядаецца як аб’ект жаданняў, чаканняў, рызыкі, выбару і прыняцця рашэння, з боку функцыянавання — як працэс узаемадзеяння фактараў вытворчасці і іх трансфармацыі ў прадукты. Асн. фактары вытворчасці — зямля, праца, капітал і прадпрымальніцкі талент. Кожнаму з іх адпавядае свая форма даходу (рэнта, заработная плата, працэнт і прадпрымальніцкі прыбытак). Для вытворчасці характэрны падзел працы, які мае 2 бакі — спецыялізацыю і кааперацыю. Вылучаюць 3 узроўні падзелу працы: адзінкавы (унутры прадпрыемства), асобны (паміж прадпрыемствамі), агульны (у межах грамадства).
Эканам. суб’ектам вытворчасці з’яўляецца прадпрымальнік або калектыў. Яго гал.сац. функцыя — арганізацыя высокадаходнай і высокаэфектыўнай вытворчасці. Па меры максімізацыі вытворчасці пэўнага прадукту эфектыўнасць яго выкарыстання зніжаецца. Максімальная велічыня выпуску прадукцыі пры дадзеным аб’ёме выкарыстання фактараў вытворчасць вызначаецца вытв. функцыяй. На развіццё вытворчасці ўплываюць прадукцыйныя сілы і вытворчыя адносіны. Развіццё прадукц. сіл ідзе па шляху зніжэння матэрыялаёмістасці (уратоўванне прыроды) і працаёмістасці (уратоўванне чалавека). Чалавек усёбольш вызваляецца ад непасрэднага працэсу вытворчасці і становіцца яго рэгуліроўшчыкам. Для развіцця вытв. адносін характэрны кансерватызм, адставанне ад развіцця прадукц. сіл. Гістарычна вядомы 3 формы вытворчасці: натуральная, таварная і планавая. Таварная вытворчасць узнікла з натуральнай, прайшла стадыю простай таварнай вытворчасці і зараз знаходзіцца на стадыі капіталістычнай, якая развіваецца ў планавую. Планамерна грамадская вытворчасць развіваецца толькі там, дзе створаны адпаведныя ўмовы: грамадская ўласнасць на сродкі вытворчасці, інфарм. інфраструктура, высокая вытворча-працоўная і эканам. культура ўсіх суб’ектаў гаспадарання. Звычайна вытворчасць выступае як бесперапынны працэс, г.зн. як узнаўленне вытв-сці. Адрозніваюць 2 асн. тыпы вытворчасці: экстэнсіўны (колькасны прырост сродкаў вытворчасці і рабочай сілы) і інтэнсіўны (якаснае абнаўленне сродкаў вытворчасці і рабочай сілы пры скарачэнні яе колькасці). Для Беларусі апошняга 50-годдзя характэрна пераважна экстэнсіўная вытворчасць. Валавы ўнутр. прадукт краіны ў 1995 склаў 10 304,4 млн.дол. ЗША (Расіі — 364 295 млн.дол.).
Літ.:
Маркс К. Капітал. Т. 1. Мн., 1952;
Хико Дж.Р. Стоимость и капитал: Пер. с англ.М., 1993;
Современная экономика. Ростов н/Д, 1995;
Рыночное реформирование экономики Беларуси: Темат. сб. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНАЕ ПАЛІТЫ́ЧНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ БССР (ДПУ БССР),
спецслужба, дзярж. орган, надзелены правам аператыўна-вышуковай дзейнасці. Існавала ў 1922—34. Утворана пры ЦВКБССР паводле рашэння яго Прэзідыума ад 1.3.1922 на базе скасаванай Надзвычайнай камісіі БССР. У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1927 ДПУ уваходзіла ў СНК рэспублікі. На ДПУ БССР ускладаліся задачы: барацьба з падрыўной дзейнасцю імперыял. разведак і замежных антысав. цэнтраў; прадухіленне і падаўленне адкрытых контррэв. выступленняў (паліт. і эканамічных); барацьба з бандытызмам і ўзбр. паўстаннямі; выяўленне контррэв. арг-цый і асоб, дзейнасць якіх накіравана на падрыў гасп. жыцця; ахова дзярж. тайнаў і барацьба са шпіянажам; ахова шляхоў зносін, барацьба з крадзяжом грузаў; ахова граніц, барацьба з эканам. і паліт. кантрабандай і незаконным пераходам граніцы; выкананне спец. заданняў ЦВК і СНКБССР па ахове рэв. парадку. У 1922 ДПУ БССР дзейнічала на аснове палажэнняў аб ДПУ РСФСР, яго мясц. органаў, асобых і трансп. аддзелаў, з 1923 на аснове палажэння аб АДПУСССР і яго органах. У аператыўнай дзейнасці кіравалася загадамі і распараджэннямі ДПУ РСФСР, з 1923 — АДПУСССР.
Органы ДПУ БССР былі эфектыўна дзейным інструментам паліт. улады, якая існавала ў БССР, як і ў СССР у цэлым. Пасля грамадз. вайны яны зрабілі істотны ўклад у стабілізацыю ўнутрыпаліт. становішча ў БССР. У 1-й пал. 1920-х г. займаліся барацьбой з узбр. антысав. атрадамі і групамі (Булак-Балаховіча, Паўлоўскага, Моніча, Караткевіча, Багулевіча і інш.), якія прарываліся з тэр.Зах. Беларусі, што адышла да Польшчы. Да сярэдзіны 1920-х г. была наладжана надзейная ахова бел. ўчастка зах. граніцы СССР, створана сістэма процідзеяння разведвальна-падрыўной дзейнасці спецслужбаў зах. дзяржаў і замежных антысав. цэнтраў і арг-цый. Супрацоўнікі ДПУ БССР удзельнічалі ў шэрагу разведвальных і контрразведвальных аперацый, якія праводзіла АДПУ (напр., вывад на сав. тэрыторыю і арышт у Мінску ў жн. 1924 Б.В.Савінкава). У сувязі з узмацненнем у канцы 1920-х г. тэндэнцыі да далейшай цэнтралізацыі ўсіх бакоў жыцця ў СССР, адсутнасцю дастатковай прававой базы дзейнасці спецслужбаў органы ДПУ усёбольш ператвараліся ў простых выканаўцаў патрабаванняў саюзнага цэнтра. ДПУ БССР удзельнічала ў выцясненні, а пазней і знішчэнні паліт. і ідэйнай апазіцыі, нанясенні незаменных страт сялянству ў ходзе калектывізацыі, барацьбе з бел. нац.-дэмакр. рухам, праследаванні дзеячаў нац. культуры. У канцы 1920 — пач. 1930-х г. кіраўніцтва ДПУ «выкрыла» шэраг «контррэвалюцыйных арганізацый»: «Саюз вызвалення Беларусі», «Беларускі філіял Працоўнай сялянскай партыі», «Беларуская народная грамада», «Беларускі нацыянальны цэнтр», «шкоднікаў» у Наркамземе, Трактарацэнтры і інш. Паводле пастановы ЦВКБССР ад 15.7.1934 ДПУ пераўтворана ва Упраўленне дзяржбяспекі НКУСБССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНЫ ПРАГРЭ́С (НТП),
працэс бесперапыннага ўзаемазвязанага, паступальнага развіцця навукі і тэхнікі, які праяўляецца ў пастаянным уздзеянні навук. ідэй (адкрыццяў і ведаў) на ўзровень удасканалення сродкаў і прадметаў працы, тэхналогіі і арг-цыі вытв-сці. Ажыццяўляецца ў форме паступовага эвалюцыйнага ўдасканалення матэрыяльнай вытв-сці і яго навук.-тэхн. асноў або ў форме карэннага якаснага пераўтварэння вытв. сіл на базе выкарыстання прынцыпова новых навук. і тэхн. дасягненняў, што забяспечваюць пераход да большпрагрэс. этапу развіцця грамадскай вытв-сці; мае рэв. характар развіцця і прымае форму навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У рэальных працэсах развіцця грамадства эвалюцыя і рэвалюцыя — неабходныя ўзаемазвязаныя формы (роўныя кампаненты) НТП. Эвалюцыя падрыхтоўвае рэвалюцыю і стварае для яе неабходныя ўмовы, а рэвалюцыя адкрывае якасна новыя магчымасці эвалюцыі, садзейнічае яе далейшаму развіццю.
Навука і вытв-сць пачалі збліжацца ў 16—18 ст., калі развіццё гандлю, мараплавання, мануфактурнай вытв-сці і інш. патрабавалі тэарэт. і эксперым. вырашэння практычных задач; 2-1 яе этап звязаны з машыннай вытв-сцю ў канцы 18 ст., калі навука і тэхніка ўзаемна стымулявалі паскораныя тэмпы развіцця. Бурнае развіццё навукі з канца 19 ст. і ў 20 ст. прывяло да значных адкрыццяў, што стала пачаткам новага кірунку НТП. Хуткае развіццё і практычнае выкарыстанне эл. энергіі, стварэнне рухавіка ўнутр. згарання, рост хім. і нафтахім. прам-сці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне энергіі атамнага ядра, атрыманне штучных алмазаў, вынаходства і развіццё ЭВМ, асваенне космасу і інш.
Асн. кірункі НТП: комплексная аўтаматызацыя і камп’ютэрызацыя вытв-сці; пошук новых крыніц энергіі, стварэнне новых сродкаў транспарту і сувязі, асваенне новых тэхналогій, у т. л. біятэхналогій. Многія кірункі НТП цесна ўзаемазвязаны, іх размежаванне ўмоўнае. Затраты на НТП пастаянна павялічваюцца і ў эканамічна развітых краінах складаюць значную долю валавога ўнутр. прадукту. Усё большае значэнне набывае павышэнне эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу.
На Беларусі НТП развіваўся ў непасрэднай сувязі з развіццём мануфактурнай і машыннай вытв-сці, прамысл. пераваротам 19 — пач. 20 ст.; яго тэмпы паскорыліся ў ходзе індустрыялізацыі ў 1930-я г. і асабліва ў 2-й пал. 20 ст., калі ўзніклі новыя галіны вытв-сці: аўтамабіле-, трактара-, прыладабудаванне, электра-, радыётэхнічная, электронная, хім., нафтаперапрацоўчая і інш.прам-сць. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі» ў бюджэце краіны ўстанаўліваецца ліміт агульных расходаў на навук.-тэхн. дзейнасць і нарматыў фінансавання фундаментальных і пошукавых даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССЯЛЕННЕ І ШЧЫЛЬНАСЦЬ НАСЕЛЬНІЦТВА.
У працэсе размеркавання і пераразмеркавання насельніцтва на тэр. Беларусі склалася сетка гарадскіх і сельскіх паселішчаў. Працэс рассялення насельніцтва вызначаецца 3 асноўнымі групамі фактараў: прыродныя (рэльеф, глебы, клімат, блізкасць да водных і паліўных рэсурсаў, наяўнасць карысных выкапняў); дэмаграфічныя (натуральны прырост насельніцтва, міграцыйныя працэсы); сац.-эканамічныя (узровень развіцця і размяшчэння вытворчых сіл, рэгіянальныя адрозненні ва ўзроўні даходаў, развітасць інфраструктуры). З развіццём прадукц. сіл у працэсе рассялення насельніцтва пераважаюць сац.-эканам. фактары.
У 19 ст. Беларусь была аграрнай перыферыяй Рас. імперыі з перавагай сельскага насельніцтва. Паводле перапісу 1897 гарадское насельніцтва складала 13,5%. Да 1940-х г. Беларусь належала да найбольш сельскіх рэгіёнаў СССР (доля гараджан складала каля 20% насельніцтва). Да ліку буйных гарадоў адносіліся Мінск, Гомель, Віцебск і Магілёў. Больш хутка працэс урбанізацыі адбываўся ў пасляваенныя гады, калі пры аднаўленні гарадоў будавалі буйныя прамысл. прадпрыемствы. Прырост гар. насельніцтва на Беларусі быў больш высокі, чым у сярэднім па СССР. На працягу 1959—70 доля гар. насельніцтва вырасла больш як на 13%, у 1970 — на 22% і склала 65%. Паводле перапісу 1999 у гарадах жыло 70% насельніцтва краіны. Адпаведна зніжалася колькасць сельскага насельніцтва (гл.табл. 3).
Характэрная рыса урбанізацыі на Беларусі — паскораны рост насельніцтва ў буйных (больш за 100 тыс. жыхароў) гарадах, якія сталі гал. цэнтрамі вытворчасці і сістэмы рассялення. Гарадское насельніцтва прырастала пераважна за кошт прытоку сельскіх жыхароў. У наш час у буйных гарадах краіны каля 50% усяго насельніцтва і каля 70% гарадскіх жыхароў краіны.
За перыяд 1939—99 колькасць гарадскіх населеных пунктаў на Беларусі павялічылася са 173 да 212, колькасць гар. насельніцтва вырасла з 1855 тыс. да 6961 тыс.чал., а доля гарадскіх жыхароў з 21 да 69% (гл.табл. 3).
Павелічэнне колькасці гарадоў ішло не толькі за кошт стварэння новых (Светлагорск, Салігорск, Наваполацк, Новалукомль), але і за кошт пераводу часткі традыцыйных мясц. цэнтраў (мястэчак) у гарады ці пасёлкі гар. тыпу (гл.табл. 4). У 1970 у рэспубліцы было 9 гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тыс.чал., у 1999—15 (Мінск, Гомель, Магілёў, Віцебск, Гродна, Брэст, Бабруйск, Баранавічы, Барысаў, Пінск, Орша, Мазыр, Наваполацк, Салігорск, Ліда). У 6 абласных цэнтрах сканцэнтравана палавіна гар. насельніцтва, у т. л. ў Мінску 24% (1977, 1 тыс.чал.).
Колькасць, характар і структура сельскіх паселішчаў у гістарычным развіцці таксама мелі значныя змены. Многія сёлы, вёскі былі знішчаны ў часы 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў; у Вял.Айч. вайну Беларусь страціла каля 9 тыс. вёсак. Колькасць сельскіх населеных пунктаў на Беларусі памяншалася і пасля вайны: у 1959 іх было 34 442, у 1970—27 911, у 1999—23 459. Агульная колькасць сельскіх населеных пунктаў за 40 мірных гадоў паменшала на 10 983, або на 30%; штогод краіна страчвала ў сярэднім 274 вёскі (гл.табл. 5).
У савецкі перыяд (асабліва ў 1930—50-я г.) развіццё сельскіх населеных пунктаў ішло пераважна па шляху іх узбуйнення за кошт перасялення жыхароў з хутароў. На 1.1.2003 на тэр. Беларусі 110 гарадоў і 101 пасёлак гар. тыпу, у якіх жыло 7 036,4 тыс.чал.; больш за 24 тыс. сельскіх населеных пунктаў, у якіх жыло 2 862,2 тыс.чал. Сярэдняя адлегласць паміж гарадамі менш за 50 км, паміж сельскімі населенымі пунктамі — каля 3 км. У сярэднім на 1 тыс.км² размешчаны 1 гарадскі і 115 сельскіх населеных пунктаў. Такія ўмовы спрыяюць развіццю эканам., працоўных, культурна-быт. і інш. сувязей паміж асобнымі населенымі пунктамі.
Шчыльнасць насельніцтва Беларусі нязначна перавышае сярэднесусветны паказчык (46 чал. на 1 км²) і складае (на 1.1.2003) 48 чал. на 1 км². Найб. шчыльна населены зах. вобласці (у Гродзенскай 46 чал. на 1 км², у Брэсцкай — 45), некалькі менш — цэнтральная, усх. і паўн. вобласці (Магілёўская — 41, Мінская без г. Мінск і Гомельская па 38, Віцебская — 33 чал. на 1 км²). На паказчык шчыльнасці значна ўплывае характар сістэмы рассялення, гушчыня і памеры населеных пунктаў. Гарады і пасёлкі, тэрыторыя якіх параўнальна невялікая, населены больш шчыльна, чым сельская мясцовасць. Таму шчыльнасць гар. і сельскага насельніцтва часта разлічваюць паасобна. Напр., шчыльнасць насельніцтва Мінска складае 5754 чал. на 1 км², Брэста — 5968, Віцебска — 4410, Гомеля — 4152, Гродна — 3175, Магілёва — 3601 чал. на 1 км². Найбольшая канцэнтрацыя сельскага насельніцтва адзначана ў непасрэднай блізкасці ад буйных гарадоў, дзе яго шчыльнасць часам дасягае больш за 75 чал. на 1 км².
Полаўзроставая структура. Сучасная полаўзроставая структура насельніцтва Беларусі склалася ў выніку сацыяльна-паліт., эканам. і экалагічных падзей, якія адбываліся ў краіне ў 20 ст., і выкліканых імі зменамі ў патоках міграцыі, у размеркаванні насельніцтва на гарадское і сельскае, ва ўзроўнях і структуры занятасці, нараджальнасці і смяротнасці. Асн. тэндэнцыя ў развіцці ўзроставай структуры насельніцтва — рост долі насельніцтва старэйшых узроставых груп (гл.табл. 6). Працэс старэння насельніцтва ідзе даволі інтэнсіўна. У 1897 доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, складала 7,4%, у 1959—13,5%, у 1999—21,5%. Пасля 1999 колькасць і доля асоб пенсіённага ўзросту некалькі зменшылася (да 21,2% у 2003), што было звязана з уступленнем у пенсіённы ўзрост нешматлікай часткі насельніцтва, якое нарадзілася ў гады Вял.Айч. вайны. Зараз кожны пяты жыхар краіны знаходзіцца ў пенсіённым узросце. Доля асоб, старэйшых за працаздольны ўзрост, сярод гарадскога насельніцтва ў 2 разы меншая, чым сярод сельскага (гл.табл. 7); у гарадах яна паступова расце (16,1% у 1999 і 16,7% у 2003), а на вёсцы памяншаецца (33,7% і 32,4% адпаведна). 20 ст. характарызавалася таксама скарачэннем колькасці і долі насельніцтва ў малодшых узроставых групах. Доля дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў паступова памяншалася з 43,1% у 1897 да 30,9% у 1970 і 21,2% у 1999. За 1999—2003 яна скарацілася да 18,5%, і дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў стала на 266,5 тыс. менш, чым асоб пенсіённага ўзросту (у 1999 — на 28,2 тыс.чал.). Колькасць дзяцей скарачалася і ў горадзе (на 207,1 тыс.чал.), і на вёсцы (на 91,7 тыс.чал.), у выніку доля асоб ва ўзросце да 16 гадоў стала аднолькавай сярод гарадскога і сельскага насельніцтва. Доля насельніцтва ў працаздольным узросце (мужчыны 16—59 гадоў, жанчыны 16—54 гадоў) вагаецца ад 49,5% (1897) да 58,2% (1979). У 1999—2003 колькасць насельніцтва ў працаздольным узросце павялічылася на 214 тыс.чал. і дасягнула паказчыка ў 60,3%. Паводле разлікаў, прырост гэтай узроставай групы забяспечваўся пераважна за кошт унутр. патэнцыялу замяшчэння пакаленняў. Папаўненне працоўных рэсурсаў за кошт міграцыі не з’яўляецца важным фактарам. Міграцыйны прырост дадатны, але яго аб’ёмы невялікія і маюць тэндэнцыю да памяншэння: у 1999—17,6 тыс.чал., у 2000—12,1, у 2001—9,1, у 2002—5,6 тыс.чал. Працэс старэння характэрны і для працоўных рэсурсаў краіны. У структуры насельніцтва гэтай групы паменшылася доля асоб маладых узростаў (16—39 гадоў) з 61,9% у 1999 да 59,5% у 2003; адпаведна павялічылася доля асоб, старэйшых за 40 гадоў (з 38,1% да 40,5%). У 1999—2003 колькасць моладзі ва ўзросце 16—29 гадоў павялічылася на 261,5 тыс.чал., у т. л. на 237,9 тыс.чал. у гарадах і 23,6 тыс.чал. у сельскай мясцовасці. Гэта звязана з уступленнем у працаздольны узрост насельніцтва, якое нарадзілася ў сярэдзіне 1980-х г., і кароткачасовым «усплёскам» нараджальнасці, выкліканым асаблівасцямі ўзроставай структуры і сацыяльнымі мерамі дзярж. палітыкі, накіраванымі на падтрымку сем’яў з дзецьмі. За апошнія 4 гады (1999—2003) колькасць асоб працаздольнага ўзросту ў горадзе павялічылася на 231,7 тыс.чал., а ў сельскай мясцовасці паменшылася на 17,7 тыс.чал.; аднак яго доля павялічылася і ў горадзе (з 62,2% у 1999 да 64,8% у 2003), і ў сельскай мясцовасці (з 46,1% да 49%).
Паказчык нагрузкі на працаздольнае насельніцтва (непрацаздольнай яго часткай — дзяцей і састарэлых) з-за асаблівасцей узроставай структуры мяняецца хвалепадобна, і з канца 1990-х г. знаходзіцца ў фазе спаду. У 1989 на 1000 чал. працаздольнага ўзросту прыпадала 786 непрацаздольных, у 1995—800 чал., у 2003—659 чал. Нагрузка на працаздольнае насельніцтва была вялікая і ў 1897, калі на 1000 чал. у працаздольным узросце прыпадала 1020 чал. у непрацаздольным узросце, у т. л. 870 дзяцей і 150 чал. састарэлых. У 1999 такая нагрузка складала 746 чал., у т. л. 371 дзецьмі і 375 пенсіянерамі (гл.табл. 8). Пасля 1999 зніжэнне такой нагрузкі адбываецца і ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці пераважна за кошт рэзкага паніжэння нагрузкі дзецьмі (з 437 чал. у 1989 да 307 чал. у 2003).
Структура насельніцтва паводле полу ў значнай меры ўплывае на развіццё грамадства, яе дыспрапорцыя перашкаджае нармалізацыі дэмаграфічных працэсаў (фарміраванню сем’яў, узнаўленню насельніцтва, цякучасці кадраў). У 1989—99 на Беларусі адбыліся значныя змены ў суадносінах мужчын і жанчын. Парушэнні структуры насельніцтва паводле полу, што ўтварыліся ў выніку Вял.Айч. вайны, паступова згладзіліся і адзначаюцца толькі ва ўзросце, старэйшым за 70 гадоў. У наш час дыспрапорцыі паводле полу залежаць ад розніцы нараджальнасці ў горадзе і вёсцы, ад смяротнасці мужчын і жанчын, а таксама ад структуры міграцыйных патокаў, у т. л. моладзі з вёскі ў горад. Паводле перапісу 1959 на 1000 мужчын прыпадала 1249 жанчын, у гарадах — 1245, у сельскай мясцовасці — 1251, у 1989 адпаведна 1138, 1117, 1177 жанчын. У сярэдзіне 1990-х г. тэндэнцыя выраўноўвання структуры насельніцтва паводле полу змянілася на супрацьлеглую, што звязана з больш высокім ростам смяротнасці мужчын, асабліва ў працаздольным узросце. У 1999 на 1000 жанчын прыпадала 886 мужчын, у 2003—882 мужчыны. Толькі ва ўзросце да 28 гадоў колькасць мужчын перавышае колькасць жанчын (гл.рыс. 1). Істотна адрозніваецца склад насельніцтва паводле полу ў гарадах і ў сельскай мясцовасці (гл.табл. 9). У гарадах мужчын ва ўзросце да 26 гадоў больш, чым жанчын, у сельскай мясцовасці ва ўзросце да 53 гадоў, што звязана з высокай доляй міграцыі дзяўчат з сельскай мясцовасці. У цэлым па краіне і ў гарадскіх паселішчах сярод моладзі ва ўзросце 16—29 гадоў няма вял. дыспрапорцыі ў структуры насельніцтва паводле полу, у сельскай мясцовасці яна значная — на 1000 дзяўчат прыпадае 1120 юнакоў.
Табліца 3 Дынаміка колькасці гарадскога і сельскага насельніцтва Рэспублікі Беларусь (паводле перапісаў)
Гады перапісу
Колькасць насельніцтва, тыс.чал.
У % да ўсяго насельніцтва
Усяго
у тым ліку
гарадскога
сельскага
гарадскога
сельскага
1897
6673
899
5774
13,5
86,5
1926*
4989
848
4138
17,0
83,0
1939
8912
1855
7057
20,8
79,2
1959
8056
2481
5575
30,8
69,2
1970
9002
3908
5094
43,4
56,6
1979
9560
5263
4297
55,1
44,9
1989
10152
6641
3510
65,4
34,6
1999
10045
6961
3084
69,3
30,7
* У межах да верасня 1939.
Табліца 4 Групоўка гарадскіх населеных пунктаў Беларусі паводле колькасці насельніцтва ў 1959 і 1999
Групы населеных пунктаў паводле колькасці жыхароў
1959*
1999**
колькасць населеных пунктаў
колькасць
жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
менш за 3 тыс.
45
106,2
50
94,4
3—4,9
57
233,2
25
94,5
5—9,9
50
331,5
50
387,4
10—19,9
15
216,3
47
644,0
20—49,9
7
219,7
16
482,3
50—99,9
6
425,8
9
615,4
100—499,9
3
438,3
15
2970,4
500 тыс. і больш
1
509,5
1
1677,1
Усяго
184
2480,5
212
6961,5
* Звесткі па колькасці гар. паселішчаў прыведзены на сярэдзіну года.
** Звесткі па колькасці гар. паселішчаў паводле перапісу.
Табліца 5 Групоўка сельскіх населеных пунктаў Беларусі паводле колькасці насельніцтва (звесткі 1959, 1970 і 1999)
Групы населеных пунктаў па колькасці жыхароў
1959
1970
1999
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
колькасць населеных пунктаў
колькасць жыхароў у групе, тыс.чал.
да 5
1432
5,3
1003
3,2
2100
6,1
6—10
1624
12,7
984
7,7
1870
14,9
11—25
3534
62,7
2292
41,1
4192
73,4
26—50
4783
185,3
3447
131,7
4372
160,9
51—100
6863
506,4
5835
432,3
4240
305,5
101—200
7870
1131,2
6653
957,9
2882
405,5
201—500
6366
1957,5
5659
1730,6
2429
782,1
501—1000
1630
1118,6
1527
1031,3
1008
688,6
1001—2000
306
395,4
445
578,7
281
376,6
2001—3000
29
70,1
53
125,7
51
119,2
3001—5000
5
18,0
11
42,7
25
89,3
больш за 5000
-
-
2
11,7
9
61,6
Усяго
34442
5463,2
27911
5094,5
23459
3083,7
Табліца 6 Узроставая структура насельніцтва (паводле перапісаў) у %
Год перапісу
Узроставыя групы
Акрамя таго, моладзь (16—29 гадоў)
дапрацаздольнае (0—15 гадоў)
працаздольнае (16—54 гады для жанчын, 16—59 гадоў для мужчын)
старэйшае за працаздольнае (55 гадоў і старэйшае для жанчын, 60 гадоў і старэйшае для мужчын)
1897
43,1
49,5
7,4
24,9
1939
38,5
52,3
9,2
24,2
1959
31,3
55,2
13,5
25,4
1970
30,9
52,9
16,2
18,9
1979
25,0
58,2
16,8
23,7
1989
24,5
56,0
19,5
20,9
1999
21,2
57,3
21,5
20,1
Табліца 7 Колькасць насельніцтва асноўных узроставых груп, тыс.чал.
Узрост
1999
2003
Усяго
горад
вёска
Усяго
горад
вёска
Усё насельніцтва
10045,2
6961,5
3083,7
9898,6
7036,4
2862,2
Дапрацаздольны
2131,8
1509,4
622,4
1833
1302,3
530,7
Працаздольны
5752,1
4330,8
1421,3
5966,1
4562,5
1403,6
Старэйшы за працаздольны
2160,1
1120,1
1040
2099,5
1171,6
927,9
Моладзь 16—29 гадоў
2018
1556,3
461,7
2279,5
1794,2
485,3
Табліца 8 Структура нагрузкі на насельніцтва ў працаздольным узросце (на 1000 чал. у працаздольным узросце прыпадае асоб у непрацаздольным узросце)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; заг. памерай; зак.
1.каго-што. Вызначыць пры дапамозе якой‑н. меры велічыню, колькасць чаго‑н. Буткевіч агледзеў памяшканне, памераў яго крокамі ўдоўж і ўшыркі.Чарнышэвіч.Вера прынесла халат, памерала ў салдата тэмпературу.Алешка.[Рыгор:] — Зямлю трэба памераць.. У спісах толькі дваццаць пяць дзесяцін стаіць, а тут яе шмат больш.Крапіва.
2.што. Надзець што‑н. з мэтай прымеркі. [Гаспадыня:] — Памерайце яшчэ вось гэтае паліто... Яна выцягнула з шафы новае, прыгожа зробленае цёплае паліто мужа.Новікаў.Галя хуценька зняла з вешалкі сукенку і памерала на сябе.Сабаленка.
3.што. Вымераць усё, многае.
4. і без дап. Мераць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)