выраз, які можна тлумачыць двухзначна (напр. у выказванні «вырашыў сёння працаваць» слова «вырашыў» можна адносіць і да «сёння» і да «працаваць»).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ilustrować
незак.
1. ілюстраваць;
2. ілюстраваць; тлумачыць;
ilustrować swą opowieść gestami — ілюстраваць сваё апавяданне жэстамі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
pouczać
незак.
1.kogo o czym вучыць, навучаць каго чаму; тлумачыцькаму што;
2. павучаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
interpret
[ɪnˈtɜ:rprət]
v.t.
1) тлума́чыць, растлума́чваць; інтэрпрэтава́ць
2) ператлума́чваць
3) пераклада́ць (ву́сна)
4) разуме́ць
We interpret your silence as consent — Тваё маўча́ньне мы разуме́ем як зго́ду
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДАРВІНІ́ЗМ САЦЫЯ́ЛЬНЫ,
тэарэтычная плынь у грамадазнаўстве канца 19 — сярэдзіны 20 ст., якая імкнулася прычыны і кірункі грамадскага развіцця тлумачыць заканамернасцямі біял. эвалюцыі, прынцыпы прыроднага адбору, барацьбы за існаванне і выжыванне пераносіць на жыццё грамадства і чалавечых супольнасцей. Заснавальнік Д.с. англ. сацыёлаг Г.Спенсер. У межах Д.с. склаліся розныя кірункі. Прадстаўнікі антрапалагічнай школы ў сацыялогіі (Х.Чэмберлен, Ж.Лапуж, О.Аман) прынцыпы барацьбы за існаванне пераносілі непасрэдна на ўзаемаадносіны паміж сац. групамі, народамі, дзяржавамі. Польска-аўстр. сацыёлаг Л.Гумплавіч тлумачыў сац. з’явы з пазіцый натуралізму, а ўзаемаадносіны паміж сац. групамі трактаваў як бязлітасную барацьбу, якая вызначае не толькі сац. канфлікты, але і сац. жыццё ў цэлым. Г.Ратцэнгофер, У.Самнер, У.Беджгат лічылі, што барацьба паміж расавымі, этн. і культ. групамі абумоўлена сутыкненнем інтарэсаў, якія з’яўляюцца ўвасабленнем біял. імкненняў. Прадстаўнікі сацыябіялогіі (Э.Уілсан, Р.Александэр, Р.Трыверс і інш.) выступаюць за новы сінтэз біял. і сац. навук, сцвярджаюць, што сфармуляваныя імі прынцыпы паводзін жывёл неабходна пашырыць на жыццё грамадства, бо гэта дасць магчымасць зразумець біял. асновы зыходных формаў чалавечых паводзін (сямейныя адносіны, сац. зносіны, сац. няроўнасць, агрэсія, альтруізм і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКТА́НЦТВА (ад секта),
рэлігійныя аб’яднанні, што ўзнікаюць як апазіцыя да пэўнай царквы. У царк. практыцы С. наз.ерасямі. Падставай для ўзнікнення С. з’яўляецца інш. тлумачэнне пэўных прынцыпаў веравызнання або элементаў культавай практыкі. Вытокі С. караняцца ў канфесіянальным асяроддзі (пратэст супраць кіраўніцтва царквы, амбіцыёзнасць нефармальных лідэраў і інш.) ці ў грамадскай рэчаіснасці (незадаволенасць сац. становішчам, дзярж. уладай, якую падтрымлівае царква). Істотнымі рысамі С. з’яўляюцца паглыблены містыцызм, імкненне выключным чынам тлумачыцьрэліг. дактрыны, спрашчэнне абраднасці, тэндэнцыя ізаляцыі ад грамадства, наяўнасць настрою абранасці, актыўная місіянерская дзейнасць і інш. У практыцы С. назіраюцца 2 процілеглыя тэндэнцыі: працэс далейшай дыферэнцыяцыі, драблення на новыя секты і пераўтварэнне сект у цэрквы з рэгенерацыяй інстытута святароў, цэнтралізаванай сістэмай кіравання. Рэліг. аб’яднанні пераходнага тыпу, якія ўзніклі як секты і знаходзяцца на стадыі пераўтварэння ў самаст. царкву, наз.дэнамінацыямі. Некат. секты эвалюцыяніравалі ў самаст. цэрквы (гл.Пратэстантызм). Рэліг. аб’яднанні, якія характарызуюцца антысац. дзеяннямі (чалавечыя ахвярапрынашэнні, тэрарызм і інш.), поўнай падпарадкаванасцю паводзін і свядомасці вернікаў кіраўніцтву наз. дэструктыўнымі, таталітарнымі сектамі. Дзейнасць такіх сект забаронена ў большасці краін свету. У Рэспубліцы Беларусь забаронены рэліг. аб’яднанні сатаністаў, шайва-шактыстаў, «Аум Сенрыкё», «Саенталагічная царква», «Белае брацтва» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЙ РАЎНАВА́ГІ ТЭО́РЫЯ,
тэорыя, якая тлумачыць механізм функцыянавання ўзнаўлення. Аб’ядноўвае гранічнай карыснасці тэорыю, тэорыі гранічнай прадукцыйнасці і попыту — прапановы, на падставе якіх будуецца сістэма эканоміка-матэм. мадэлей раўнавагі. Склалася ў выніку спалучэння дзвюх плыней у рамках матэм. школы: тэорый і мадэлей частковай раўнавагі ў працах эканамістаў англ. У.С.Джэванса і франц. А.Курно; тэорый агульнай раўнавагі ў працах прадстаўнікоў лазанскай эканам. школы (М.Э.Л.Вальрас, В.Парэта), а таксама стакгольмскай школы (К.Віксель, Э.Ліндаль і інш.). Вальрас упершыню ў матэм. форме (у выглядзе сістэмы ўраўненняў) апісаў устанаўленне раўнавагі на двух вядучых рынках — вытв. паслуг і прадметаў спажывання. На яго думку, уласнікі фактараў вытв-сці ў адным выпадку выступаюць у ролі прадаўцоў, а прадпрымальнікі — у ролі пакупнікоў фактараў вытв-сці, у другім — уласнікі з’яўляюцца пакупнікамі, а прадпрымальнікі — прадаўцамі прадметаў спажывання. Паводле Э.р.т., адбываецца адначасовае вызначэнне цаны на спажывецкія тавары і фактары вытв-сці; пры раўнаважным становішчы попыт і прапанова вытв. паслуг, прадуктаў харчавання роўныя, а прадажная цана прадуктаў адпавядае выдаткам, што выяўляецца ў вытв. паслугах; першыя дзве ўмовы адносяцца да раўнавагі абмену, а трэцяя — да раўнавагі вытв-сці. Мадэлі агульнай эканам. раўнавагі аналізуюцца ў працах Г.Каселя, А.Вальда, К.Эраў, Дж.Дэбро, Л.Макензі, Р.Раднера.