*Раскатруба́чыць, роскотруба́чыць ’раскудлаціць’ (ПСл). Няясна; магчыма да *каструба́чыць, што ўзыходзіць да *kostrъba, kostroba, kostrǫba ’лахманы, раскудлачаная галава’, звязанае з прасл.*kostra ’кастрыца, ачосы’ (Махэк₂, 283; ЭССЯ, 11, 163). Гл. каструбаваты.