2. Воінскія фарміраванні, прызначаныя для стварэння новых ці ўмацавання дзеючых груповак.
Адвесці дывізію ў р.
3.Састаў ваеннаабавязаных, што прызываюцца ў армію па мабілізацыі.
○
Працоўныя рэзервы — пра моладзь, якая атрымлівае ў спецыяльных навучальных установах прафесіі кваліфікаваных рабочых.
|| прым.рэзерво́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЭЗОКСІРЫБО́ЗА,
монацукрыд пентоза з групы дэзоксіцукроў. Пашырана ў прыродзе: у форме 2-дэзоксі-D-рыбозы ўваходзіць у састаў нуклеазідаў, нуклеатыдаў і полінуклеатыдных ланцугоў дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́НЫ (ад грэч. chroma колер, фарба),
сінтэтычныя неарган. пігменты ад светла-лімоннага да ярка-чырвонага колеру. Паводле хім. саставу — храматы (афарбоўка К. абумоўлена прысутнасцю іона CrO42-).
Адрозніваюць К. свінцовыя жоўтага (асн. кампанент — храмат свінцу PbCrO4, выкарыстанне абмежавана з-за ядавітасці) і аранжава-чырвонага колераў (састаў PbCrO4PbO), свінцова-малібдатныя чырвонага (акрамя PbCrO4 у іх састаў уваходзяць свінцу малібдат PbMoO4 і сульфат PbSO4), цынкавыя жоўтага колеру (найб. шырока выкарыстоўваюцца грунтовачны К. саставу ZnCrO4∙3Zn(OH)2 і малярны 3ZnCrO4∙Zn(OH)2∙K2CrO4∙2H2O) і інш. Выкарыстоўваюць для вырабу грунтовак, фарбаў, эмаляў, паліграфічных і маст. фарбаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квантаме́тр
(ад квант + -метр)
прыбор, які аналізуе хімічны састаў рэчыва па яго выпрамяненню.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
генералітэ́т
(ням. Generalität, ад лац. generalis = агульны, галоўны)
вышэйшы камандны састаў арміі; генералы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
паліме́нт
(фр. poliment)
састаў, якім пакрываюць вырабы з дрэва і гіпсу перад залачэннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
амо́ній, ‑ю, м.
1. Аднавалентная група атамаў азоту і вадароду, якая ўваходзіць у састаў многіх солей (сернакіслы амоній, хлорысты амоній і інш.).
2. Парашок, які ўжываецца замест дражджэй.
[Ад грэч. ammoniakhon — смалістая камедзь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМІЛО́ЗА,
лінейны поліцукрыд, малекулы якога пабудаваны з астаткаў глюкозы. Уваходзіць у састаўкрухмалу; у адрозненне ад другога кампанента крухмалу — амілапекціну ў водным асяроддзі афарбоўваецца ёдам у сіні колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фане́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Гукавы лад, гукавы састаў мовы. Фанетыка беларускай мовы.
2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі ў моўным патоку, іх спалучальнасць і пазіцыйныя змяненні.
[Грэч. phōnetikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЫБО́ЗА,
монацукрыд з групы альдапентоз, C5H10O5. Існуе ў выглядзе аптычна актыўных D- і L-формах. Уваходзіць у састаў рыбануклеінавых к-т, нуклеатыдаў, нуклеазідаў, некат. каферментаў, бактэрыяльных поліцукрыдаў, вітаміну B12.
Бясколерны парашок, добра раствараецца ў вадзе, не раствараецца ў эфіры. Пры ўзнаўленні Р. ўтвараецца 5-атамны спірт рыбітол, які ўваходзіць у састаў рыбафлавіну і некат. каферментаў. Свабодная Р., што ёсць у ежы, не засвойваецца арганізмам чалавека і большасці млекакормячых. Манафосфарны эфір Р.-5-фасфат з’яўляецца прамежкавым прадуктам пентозафасфатнага цыкла абмену вугляводаў, сінтэзуецца ў цытаплазме жывёльных клетак і выкарыстоўваецца ў сінтэзе нуклеатыдаў. У раслінах Р.-5-фасфат удзельнічае ў рэакцыях фотасінтэзу.