фане́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Гукавы лад, гукавы састаў мовы. Фанетыка беларускай мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі ў моўным патоку, іх спалучальнасць і пазіцыйныя змяненні.

[Грэч. phōnetikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)