НЕ́ЛЬСАН (Nelson),
рака ў Канадзе. Даўж. 640 км, пл. басейна 1072 тыс. км². Выцякае з воз. Вініпег, працякае цераз шэраг азёр, утварае парогі, упадае ў Гудзонаў заліў. Ажыццяўляе сцёк азёрна-рачной сістэмы Боу—Саскачэван—Нельсан. Сярэдні гадавы расход вады каля 2700 m3/с. Ледастаў ад ліст. да мая. На Н. — вадасх. Вініпег. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 11, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,
рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас. р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс. км². Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная ад г. Цыцыкар.
т. 11, с. 389
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКАЯ (Slave River),
рака ў цэнтр. частцы Канады, у азёрна-рачной сістэме р. Макензі. Даўж. 415 км, пл. басейна каля 606 тыс. км². Пачынаецца з воз. Атабаска, цячэ па шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз. Вял. Нявольніцкае. Гал. прыток — р. Піс-Рывер. Сярэдні гадавы расход вады каля 3300 м³/с. Ледастаў ад кастр.—ліст. да мая—чэрвеня. Суднаходная.
т. 11, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́КАС (Pecos),
рака на ПдЗ ЗША левы прыток р. Рыо-Грандэ. Даўж. 1215 км, пл. басейна 101 тыс. км² Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато Лана-Эстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м³/с, максімальны зрэдку перавышае 3000 м³/с. На П. — г. Карлсбад.
т. 12, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУФІ́ДЖЫ (Rufiji),
рака ў Танзаніі. Утвараецца ад сутокаў рэк Лувегу і Кіламбера, якія пачынаюцца на У ад воз. Ньяса (Малаві). Даўж. ад вытоку р. Лувегу каля 1400 км, пл. бас. 178 тыс. км². Ніжняе цячэнне ў шырокай даліне. Упадае ў праліў Мафія Індыйскага ак. Сярэдні расход вады 1100 м³/с. Паводкі ад сак. да мая. Суднаходная ніжэй вадаспада Шугуры.
т. 13, с. 474
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКУ́РУ (Sankuru),
рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток р. Касаі (бас. Конга). Даўж. 1200 км, пл. бас. каля 156 тыс. км². У вярхоўях цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, утварае парогі і вадаспады. Паводкі ад вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 1700 м³/с. Суднаходная на 580 км ад вусця. ГЭС. У бас. С. — здабыча алмазаў.
т. 14, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСКУЭХА́НА (Susquehanna),
рака на У ЗША. Даўж. 990 км, пл. бас. 71 тыс. км². Вытокі ў Апалачах, перасякае плато Підмант, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упадае ў Чэсапікскі зал. Атл. ак. Веснавое разводдзе, межань у вер.—лістападзе. Ледастаў ад канца снеж. да канца сак. — пач. красавіка. Сярэдні расход вады 1140 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 14, с. 190
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НА (Tana), Оза,
рака ў Кеніі. Даўж. каля 800 км, пл. бас. 19 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Абердэр, у верхнім цячэнні перасякае ўскраіну Усх.-Афрыканскага пласкагор’я, утварае парогі і вадаспады (Кора). Упадае ў Індыйскі ак., у вусці — пясчаны бар. Мнагаводная ў перыяд летніх дажджоў. Сярэдні расход вады каля 240 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.
т. 15, с. 415
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБР (Tevere),
рака ў Італіі, самая вялікая на Апенінскім п-ве. Даўж. 405 км, пл. бас. каля 16,5 тыс. км². Пачынаецца ў Апенінах, перасякае раўніну Марэма, упадае ў Тырэнскае м., утварае дэльту (пл. 250 км²). Паўнаводная зімой. Сярэдні гадавы расход вады 260 м³/с. Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння, у ніжнім цячэнні нерэгулярнае суднаходства. На Т. — сталіца Італіі Рым.
т. 16, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАЙ (Fly),
рака на Пд в-ва Новая Гвінея, у Папуа—Новая Гвінея, у сярэднім цячэнні служыць мяжой з Інданезіяй. Даўж. 620 км, пл. бас. 64,4 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Сентрал-Рэйндж, цячэ па забалочаных раўнінах, упадае ў заліў Папуа Каралавага м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 4450 м³/с. Суднаходная на 300 км ад вусця.
т. 16, с. 422
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)