КЫЗЫЛУЗЕ́Н,
рака ў Іране. Даўж. 720 км, пл. басейна 56,2 тыс. км2. Вытокі ў паўн.-зах. адгор’ях Загроса. Перасякае зах. частку Іранскага нагор’я, у нізоўях прарывае зах. край хр. Эльбурс, пасля зліцця з р. Шахруд утварае р. Сефідруд, упадае ў Каспійскае м. Сярэдні гадавы расход вады каля 170 м3/с. У сутоках К. і р. Шахруд — гідравузел. Выкарыстоўваецца для арашэння. У дэльце — г. Рэшт.
т. 9, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)