sow

I [soʊ]

v.t. sowed, sown or sowed, sowing

1) се́яць, засе́йваць

He sows more wheat than oats — Ён се́е пшані́цы больш, чым аўса́

The farmer sowed the field with oats — Фа́рмэр засе́яў по́ле аўсо́м

2) се́яць, расьсява́ць, раскіда́ць; пашыра́ць

to sow (the seeds of) dissention — се́яць нязго́ду

II [saʊ]

n.

сьвіньня́, сьвінама́тка f., паро́сная сьвіньня́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

litter

[ˈlɪtər]

1.

n.

1) хлам’ё, сьмяцьцё n., раскі́даныя рэ́чы

2) непара́дак -ку m., неаха́йнасьць f.

3) прыпло́д -у m. (шчаня́т, кацяня́т)

4) по́дсьціл для жывёлы

5) насі́лкі pl. only

2.

v.t.

1) раскіда́ць рэ́чы, папе́ры без пара́дку

2) рабіць непара́дак

3) дава́ць прыпло́д (пра жывёлу)

4) падсьціла́ць, насьціла́ць сало́май

3.

v.i.

парасі́цца; шчані́цца (пра саба́ку, ваўчы́цу)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

broadcast

[ˈbrɔdkæst]

-cast or -casted, -casting

1.

v.t.

1) перадава́ць па ра́дыё або́ тэлеба́чаньні

2) шыро́ка распаўсю́джваць, пашыра́ць

to broadcast news, ideas, gossip — распаўсю́джваць наві́ны, ідэ́і, плёткі

3) раскіда́ць, расьсява́ць (насе́ньне)

2.

v.i.

перадава́ць, мець радыёперада́чы

to broadcast 24 hours a day — мець ра́дыёперада́чы 24 гадзі́ны на дзень

3.

n.

1) перада́ча f., вяшча́ньне n.

2) расьсява́ньне n. (насе́ньня)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

раскапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Капаючы, раскідаць; разрыць. Грыша хутка раскапаў зямлю, дастаў пакунак. Якімовіч. Авяр’ян раскапаў рыдлёўкай снег, выграб з калдобін ваду і зноў заняў сваё месца. Пташнікаў. // Капаючы, зрабіць або пашырыць што‑н. (яму, адтуліну, канаву і пад.). — А можна ж бліжэй праехаць, — падумаў Каваль, узрадаваны здагадкай. — Напрасткі! Раскапаць катлаван і пракласці трасу. Савіцкі. Мінулым летам расчысцілі мы .. [азярцо], раскапалі, люстранога карпа ў ім разводзілі. Краўчанка. // Капаючы, знайсці, выявіць што‑н. у зямлі, пад зямлёй. Раскапаць скарб.

2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым‑н. [Балук:] — А я, бацька, вось як мяркую. Калі да нас прыйдзе Саўка і раскапае тое, што яму трэба, дык яго трэба пусціць. Колас. // Знайсці, выявіць што‑н. у выніку пошукаў. Недзе ў старым часопісе [Сяргей] раскапаў чарцяжы. Шыцік.

3. Правесці раскоша чаго‑н. Раскапаць руіны старажытнай крэпасці. □ Еўстафій Тышкевіч раскапаў каля 1000 курганоў і перадаў у музей вялікую калекцыю сваіх знаходак. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. растрос, ‑трасла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. Трасучы, раскідаць, рассыпаць. Растрэсці сена. □ [Іван:] — Чорныя латы Саломы вецер растрос ля дарогі. Танк.

2. Разм. Разгубіць дарогай. Пуд сена рас трос за дарогу. // перан. Страціць, згубіць. — Годз[е] ўжо, Папас, не бі ты, І так розум ён [Сымон] растрос. Колас. [Загорскі:] — А раскольнікі — харошы, цвярозы, працавіты народ. Памяць аб мачысе сваёй, — мову, звычаі — збераглі, не растрэслі... Караткевіч.

3. Разбурыць, прымусіць распасціся. Растрэсці сноп. □ [Бабка:] — Зноў смыкаеш тую цыбулю? Увесь вянок зараз растрасеш! Каліна. — Гняздо маё Растрэсла навальніца І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, — Чырыкаў Верабей пра зорачка сваё. Валасевіч. // Зрабіць непрыгодным, няспраўным; разбіць. Я пашкадаваў ужо, што так не па-людску абышоўся з Карлам — яшчэ, чаго добрага, растрасе калымагу. Сачанка.

4. Натаміць, намучыць пры трасучай яздзе. — Растрасяце хлопца па шашы, а тут ці мала яго натузалі. Чарнышэвіч. Легкавой машыны .. няма, а на грузавой бакі растрасеш па карчах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

throw2 [θrəʊ] v. (threw, thrown) кі́даць, скіда́ць, падкіда́ць, падкі́дваць;

throw a glance кі́нуць во́кам;

throw oneself кі́дацца;

throw open the door расчыня́ць дзве́ры на́сцеж

throw do ubt(s) on/upon smth. браць што-н. пад сумне́нне;

throw light on/upon smth. праліва́ць святло́ на што-н.;

throw oneself at someone накі́двацца на каго́-н.;

throw oneself into smth. ца́лкам аддава́цца чаму́-н.

throw about [ˌθrəʊəˈbaʊt] phr. v. раскіда́ць, раскі́дваць

throw away [ˌθrəʊəˈweɪ] phr. v. выкіда́ць, выкі́дваць;

throw away a chance губля́ць, прапуска́ць магчы́масць

throw in [ˌθrəʊˈɪn] phr. v. уно́сіць (прапанову)

throw off [ˌθrəʊˈɒf] phr. v. скіда́ць, скі́дваць;

throw the cold off пазба́віцца ад на́смарку

throw out [ˌθrəʊˈaʊt] phr. v. выкіда́ць, выкі́дваць;

throw out a hint зрабі́ць намёк; кі́нуць заўва́гу

throw up [ˌθrəʊˈʌp] phr. v.

1. infml ванітава́ць

2. пакіда́ць, адмаўля́цца (ад працы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пасы́паць, ‑сы́плю, ‑сы́плеш, ‑сы́пле; зак.

1. што і чаго. Насыпаць, раскідаць дзе‑н. нейкую колькасць чаго‑н. Насыпаць зерня птушкам. Пасыпаць гароху на стол. □ Лявон Муравейка асцярожна выцягнуў кацялок з агню, памачыў у кіпені сухар, пасыпаў на яго солі і, адкусіўшы, аж крактануў ад прыемнасці. Шчарбатаў.

2. што чым. Пакрыць, усеяць чым‑н. сыпкім, дробным якую‑н. паверхню. Пасыпаць дарожку жоўтым пясочкам. □ Заслала [Зося] стол, высыпала на самую яго сярэдзіну бульбу і пасыпала сушаным кропам. Дуброўскі. Малады выняў мяса, пачысціў яго, пасыпаў соллю і са смакам пачаў есці. Маўр.

3. Разм. Пачаць падаць, ісці; пайсці (пра снег, дождж і пад.). Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Колас. Глуха шумяць дрэвы. Раптам пасыпаў дробны, цёплы дождж. Мыслівец.

4. што або чым. Разм. Пачаць хутка гаварыць што‑н. Падмігнулі ім дзяўчаты І пасыпалі ў адказ: — Годзе бавіцца, салдаты, — Пачынаць зажынкі час! Калачынскі.

5. Разм. Хутка пайсці, пабегчы (пра многіх). Пачуўшы званок, вучні з усіх куткоў насыпалі ў клас. Кулакоўскі. І не паспеў .. [дзед Мікалай] пераступіць парог хаты, як следам адзін за адным насыпалі мужчыны з усяго канца вёскі. Якімовіч.

пасыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да пасы́паць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сце́рва ’падла’, ’лаянкавае слова’ (Нас.), ’труп здохлай жывёлы’ (Ласт.), ’лаянкавае слова на жанчыну’ (Маш., Пятк. 2), стэ́рва (stérwa) ’тс’ (Федар. 4), сце́рва ’подлы чалавек’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сце́рво ’падла’ (ТС, ПСл). Укр. сте́рво, рус. сте́рва ’падла; лаянкавае слова’, ст.-рус. стьрва, стьрвь ’труп’, польск. ścierw, ścierwo ’падла’, каш. sciř, в.-луж., н.-луж. śćerb ’тс’, серб.-харв. стр̑в ’тс’, балг. стръв ’падла; прынада, мяса на прынаду’, макед. стрв ’жарсць, корць, азвярэнне’. Прасл. *stŕ̥vь, *stŕ̥vi ’падла; труп жывёліны, які гніе’ < і.-е. (s)ter‑ ’нячыстая вадкасць, гной; гніць’ з суф. *‑vь < *u̯‑ī‑; гл. Борысь, 612–613; параўноўваецца з лат. *stḕrdêt ’сохнуць, гнісці’ (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1063), нарв. дыял. stor ’гніенне, тленне’, лац. stercus ’гной, памёт’, ст.-пярс. strav‑ ’апаганьваць сябе’; гл. Фасмер, 3, 756–757 з іншай літ-рай. Паводле іншай версіі, слова роднаснае рус. сте́рбнуть ’рабіцца жорсткім, дранцвець’, с.-в.-ням. sterben ’паміраць’, грэч. στερεός ’нерухомы’; гл. Патабня, РФВ, 4, 212; Праабражэнскі, 2, 383. Гл. яшчэ SEK, 4, 254–255; Шустар-Шэўц, 1273; Глухак, 591; ЕСУМ, 5, 410. Спробы, грунтуючыся на серб.-харв. дыял. стр̑в ’смецце’, параўн. таксама стр́вимраскідаць, рассыпаць, разарваць на часткі’, звязаць з *terti, гл. церці (Пятлёва, Этимология–1994–1996, 57–64), або, абапіраючыся на балтыйскія адпаведнікі, вярнуцца да сувязі з *sterti, гл. сцерці, ці рус. стербнуть (Тапароў, Зб. Варбат, 394–396), не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіда́ць ’кідаць, пакідаць’ (Нас., Яруш., Касп., Ян., ТС), ’садзіць (бульбу)’ (Ян., Шат.), ’складаць стог’ (Выг., Маш., КЭС, лаг.), ’пакідаць на гадоўлю’ (Жд. 2). Укр. кидати, рус. кидать ’тс’, ст.-слав. искыдати ’выкідваць’, балг. кидам ’кідаць’, кина ’рваць’, серб.-харв. ки̏дати ’рваць, чысціць’, славен. kidati ’выкідваць, ачышчаць’, польск. kidać ’кідаць’ (польск. kidać мае яшчэ значэнне ’капаць, пра густую вадкасць’), чэш. kydati ’кідаць (гной)’, славац. kydať ’тс’, в.-луж. kidać ’высыпаць, выліваць, раскідаць (гной)’, н.-луж. kidaś ’тс’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: ст.-ісл. skióta ’кідаць, страляць’, ст.-англ. scēotan ’тс’, ст.-в.-ням. sciozan ’кідаць; страляць; хутка рухаць’. Гэта супастаўленне дазваляе аднавіць і.-е. *(s)keu̯d‑. Прасл. kydati — ітэратыў ад *kud‑. Аднак супраць гэтай рэканструкцыі іншыя паралелі: літ. šáuti ’страляць; штурхаць; хутка рухаць’, лат. saũt ’хутка рухаць у вызначаным напрамку’, saut ’страляць’, літ. šáudyti ’страляць (шматразовае дзеянне)’, šaudỹkle ’страла’. Супастаўленне дзвюх лексічных груп сведчыць аб іх роднаснасці, але тады мы павінны вызначыць два варыянты архетыпа: *(s)keu̯d‑ і *(s)k̑eu̯, якія, аднак, можна аб’яднаць у *(s)k̑eu̯(d), дзе d‑, магчыма, суфікс асновы цяперашняга часу, якая замяніла старую атэматычную аснову. У гэтым выпадку наглядаецца рэгулярная рэфлексацыя індаеўрапейскага пачатку *(s)k̑ як (s)k або (Мартынаў, Слав. акком., 156). Параўн. Покарны, 955–956; Фасмер, 2, 230; Слаўскі, 2, 137; ЕСУМ, 2, 429–430.

Кідаць ’уводзіць аснову ў бёрда’ (Нар. сл.), кідаць у бёрда ’працягваць у бёрда ніткі асновы’ (Жыв. сл.), кідаць у ніт ’працягваць праз ніт ніткі асновы’ (Жыв. сл., КЭС, лаг.). Гл. кі́даць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. чым. Раскідаць кроплі вадкасці, іскры, дробныя часцінкі чаго‑н. Калі Павел прыбег на панскі двор, там ужо было многа крошынцаў, а маленькі вёрткі чыноўнік Нервалодаў нешта крычаў і пырскаў слінаю на сялян. С. Александровіч. Язэп бачыў, як тол знік пад вадой, як цягнуў у глыбіню шнур, як той гарэў і пырскаў іскрамі. Асіпенка. // Рассейваць кроплі вады або якой‑н. вадкасці куды‑н. з якой‑н. мэтай. Маці набірае з конаўкі поўны рот вады і пырскае ў мой твар. Бядуля. [Тася Кабрынец] да свірна прыйшла, дзе пратручваюць сяброўкі льнасемя. Пырскаюць на яго спецыяльным растворам. Бялевіч.

2. Разлятацца, рассейвацца кроплямі, дробнымі часцінкамі. Афіцэр крычыць, аж пена з рота пырскае. Кулакоўскі. [Яўхім і Рыгор] удвух ідуць мокрым поплавам і вада пырскае з-пад іх ног. Чорны. / Пра дробны дождж. Пачаў пырскаць дробны дожджык, але цяпер ён быў няшкодным, нават адкрытае вогнішча ад гэтага не цярпела. Маўр. // перан. Моцна выяўляцца (пра пачуцці, настрой). [Злосць] поўніла ўсю .. істоту [Соміка], пералівалася цераз берагі, пырскала, біла фантанам. Крапіва. Гуллівы настрой, здавалася, так і пырскаў з.. [Таніных] агністых вачэй. Марціновіч.

3. Імкліва разбягацца, скакаць, накіроўвацца ў розныя бакі. Бясконцым.. хорам сакаталі конікі і пырскалі з-пад ног на ўсе бакі. Дуброўскі.

4. Не стрымаўшыся, пачаць смяяцца. Палашка грозна аглядала.. [дзяўчат] і выходзіла. Дзяўчаты не вытрымлівалі і дружна пырскалі смехам. Лынькоў. Шапталіся, паціху пырскалі ад смеху. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)