раскіда́ць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Кі́даючы, размясціць у розных месцах па паверхні або пакласці ў беспарадку.

Р. сена.

2. перан., каго-што. Прымусіць разысціся, раз’ехацца ў розных напрамках; размясціць у розных месцах.

Жыццё раскідала сяброў па свеце.

3. што. Разбурыць, разваліць.

Р. старую хату.

4. што. Дарэмна патраціць.

Куды грошы раскідаў — не ведаю.

5. што. Праараць уроскідку.

Р. дзве паласы.

|| незак. раскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскіда́нне, -я, н., раскі́дванне, -я, н. і ро́скід, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскіда́ць гл. раскідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́даць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. раскі́даю раскі́даем
2-я ас. раскі́даеш раскі́даеце
3-я ас. раскі́дае раскі́даюць
Прошлы час
м. раскі́даў раскі́далі
ж. раскі́дала
н. раскі́дала
Загадны лад
2-я ас. раскі́дай раскі́дайце
Дзеепрыслоўе
прош. час раскі́даўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскіда́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. раскіда́ю раскіда́ем
2-я ас. раскіда́еш раскіда́еце
3-я ас. раскіда́е раскіда́юць
Прошлы час
м. раскіда́ў раскіда́лі
ж. раскіда́ла
н. раскіда́ла
Загадны лад
2-я ас. раскіда́й раскіда́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час раскіда́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

раскіда́ць несов.

1. в разн. знач. раски́дывать; см. раскі́нуць 1;

2. разбра́сывать, раски́дывать; размётывать, расшвы́ривать;

3. (разваливать) разруша́ть, развора́чивать;

4. разг. разбира́ть;

5. перен. (расходовать попусту) разбра́сывать, раски́дывать, расшвы́ривать;

2-5 см. раскі́даць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Кідаючы, размясціць у розных месцах па паверхні. Раскідаць гной. □ — Я некалі не паверыў, што Талаш раскідаў пяцёх легіянераў, вырваўся ад іх і ўцёк. Лужанін. І вецер, надзьмуўшы, як ветразь, шторы, Праз фортку ўварваўся, раскідаў лісты... Гілевіч. // Пакласці ў беспарадку, не на месца. Абуўся дзядзька, штось шукае І раптам голасна пытае: — А во! хто ж кнігі так раскідаў?! Колас.

2. звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр. Размясціць на адлегласці адзін ад аднаго. Да вайны вакол вёсак было раскідана яшчэ некалькі меншых хутароў. Залескі. На гэтых бяскрайніх абшарах балот, як астраўкі ў акіяне, былі раскіданы прыгожыя, асабліва ўлетку, выспы. Шчарбатаў. // Прымусіць разысціся, раз’ехацца ў розных напрамках; размясціць у розных месцах. Усіх падсудных раскідала, каго куды, па ўсіх астрогах Польшчы. Машара. / у безас. ужыв. Цвіў сіні бэз, была вясна. І па палях праходзіў квецень, Калі ўсхадзілася вайна. І нас раскідала па свеце. Астрэйка.

3. Разбурыць, разваліць. Першымі часамі пасля рэвалюцыі [Банадысь] .. раскідаў старую цесную хату і на яе месцы паставіў дом. Чорны. // перан. Разладзіць, расстроіць, прымусіць распасціся. У Таццяны Восіпаўны была надзея, што, скончыўшы школу, Марылька паможа даць адукацыю Янюце і Сашы, але яе ранні замуж раскідаў гэтыя планы. «Полымя». [Анэта:] — Цераз гэты гандаль і тады сям’ю раскідаў і цяпер моцнай не зробіш! Чорны.

4. Дарэмна патраціць. — Не просіць нічога [сястра], а я ведаю: трэба памагчы. А я ўсе грошы раскідала на дробязі. Савіцкі. «І чужога не вазьму, і свайго не раскідаю» — такое цётчына правіла. Лось.

5. Праараць уроскідку. [Яўген] раскідаў запар дзве палосы: сваю і Анісеву. Баранавых.

раскіда́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да раскі́даць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскі́дваць гл. раскідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́скід гл. раскідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскі́дваць несов., см. раскіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разля́паць, -аю, -аеш, -е; зак.

Раскідаць што-н. густое, ліпкае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)