раскіда́ць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Кі́даючы, размясціць у розных месцах па паверхні або пакласці ў беспарадку.

Р. сена.

2. перан., каго-што. Прымусіць разысціся, раз’ехацца ў розных напрамках; размясціць у розных месцах.

Жыццё раскідала сяброў па свеце.

3. што. Разбурыць, разваліць.

Р. старую хату.

4. што. Дарэмна патраціць.

Куды грошы раскідаў — не ведаю.

5. што. Праараць уроскідку.

Р. дзве паласы.

|| незак. раскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раскіда́нне, -я, н., раскі́дванне, -я, н. і ро́скід, -у, М -дзе, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)