рака ў Кіраўскім і Бабруйскім р-нах Магілёўскай вобл., правы прытокр. Ала (бас. Дняпра). Даўж. 20,5 км. Пачынаецца за 800 м на ПнУ ад в. Падрэчча Кіраўскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ЎКА,
рака ў Беларусі, у Слаўгарадскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток Дняпра. Даўж. 27 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Жарэлы Слаўгарадскага р-на. Рэчышча каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВЯЗНЯ́НКА,
рака ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 163 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в. Завітая Нясвіжскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДУ́РКА,
рака ў Гродзенскім р-не, левы прытокр. Свіслач (бас.р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 85 км². Пачынаецца каля в. Старая Дубавая на схілах Гродзенскага ўзв., на працягу 3,8 км каналізаваная. Створана сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАТО́ЎКА, Малатоўня,
рака ў Мсціслаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прытокр. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 107 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мышкіна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай раўніне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШО́ЎКА, Мешаўка,
ручай у Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., левы прытокр. Беседзь (бас.р. Дняпро). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 132 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Раёк. Рэчышча каналізаванае на працягу больш як 4 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ШАЎСКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Rzeszowskie),
на ПдУ Польшчы. Пл. 3397 км², нас. 740 тыс.чал., гарадскога каля 42% (1993). Адм. ц. — г.Жэшаў. Найб. гарады: Мелец, Ланцут, Лежайск. Размешчана ў міжрэччы Віслы і Сана на Кальбушоўскім пласкагор’і і перадгор’ях Карпат. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 19 °C, ападкаў 700 мм за год. Гал. рэкі — Віслока (прыток Віслы) і Віслак (прыток Сана). Глебы на Пн малаўрадлівыя, падзолістыя, у цэнтр.ч. ўрадлівыя, утвораныя на лёсах, на Пд — горныя. Пад лесам 24% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: трансп. сродкаў (авіяц., аўтамаб.), машынабудаванне (авіяц. рухавікі, станкі), металаапрацоўка (прадметы хатняй гаспадаркі, вырабы з серабра), харчасмакавая (кансервавая, піваварная, тытунёвая, цукр.), мэблевая, хім., буд. матэрыялаў. Здабыча прыроднага газу. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, сланечнік, бульбу, кармавыя культуры, авёс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (малочнага кірунку), коней, птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДО́ВЕЦ, Свідоўка, Балотніца, Плотніца,
рака ў Жытомірскай вобл. Украіны і ў Гомельскай вобл. Беларусі, правы прытокр. Убарць (бас.р. Прыпяць). Даўж. 61 км, у межах Беларусі — 16 км. Пл. вадазбору 600 км². Пачынаецца за 6 км на ПнЗ ад в. Кованка Алеўскага р-на Жытомірскай вобл., вусце каля в. Картынічы Лельчыцкага р-на (раней рака ўпадала ў р. Лохніца — прытокр. Убарць). Цячэ ў межах Палескай нізіны. Даліна амаль на ўсім працягу невыразная. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні чаргуецца па берагах, у ніжнім — суцэльная, шыр. да 1,5 км, парасла лесам і хмызняком, месцамі адкрытая, лугавая, у асн. забалочаная. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні слабазвілістае, шыр. 6—8 м, у ніжнім шыр. 15 м, на тэр. Беларусі каналізаванае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́ЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 30 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Беразнякі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІКЛО́ЖА, Бікложка,
рака ў Беларусі, У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., левы прытокЗах. Дзвіны. Даўж. 15 км. Пл. вадазбору 40 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша. Ад вытоку на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.